МАША́РА (Міхась) (Міхаіл Антонавіч; 18.11.1902, хутар Падсосна Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 7.6.1976),
бел. пісьменнік. Удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Быў інструктарам Бел. сялянска-рабочай грамады, рэдагаваў газ. «Наша воля». Зняволены ў віленскую турму на Лукішках. У 1945—49 працаваў у час. «Полымя», «Настаўніцкай газеце». Друкаваўся з 1927. У Вільні выдаў зб-кі вершаў «Малюнкі» (1928), «На сонечны бераг!» (1934), «Напрадвесні» (1935), «З-пад стрэх саламяных» (1937, канфіскаваны), паэм «Вяселле», «Смерць Кастуся Каліноўскага» (абедзве 1934), «Мамчына горка» (1936), п’есы «Вось тут і зразумей...» (1934), «Чорт з падпечча» (1935), «Лёгкі хлеб» (1936). Асн. пафас творчасці — пратэст супраць сац. і нац. ўціску, вера ў свабодалюбівыя сілы народа. Для творчасці 1920—30-х г. характэрна летуценнасць, маральны максімалізм, чуллівасць. Творы ваен. і пасляваен. гадоў склалі зб-кі «Беларусі» (1944), «Праз навальніцы» (1948), «Урачыстасць» (1952), «Мая азёрная краіна» (1962). Аўтар казак у вершах «Зязюльчыны слёзы» (1961), «Зелянушка і Кракатушка» (1964). У 1960—70-я г. працаваў пераважна як празаік: цыкл раманаў пра вызв. барацьбу ў Зах. Беларусі («Крэсы змагаюцца», 1966; «Сонца за кратамі», 1968; «Лукішкі», 1970; «Ішоў дваццаты год», 1973; «І прыйдзе час...», 1975), у якіх шырока выкарыстаў факты з аўтабіяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЕ КНЯСТВА,
буйное феад. зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у 16—18 ст. у Навагрудскім пав. Цэнтр — г.Нясвіж. Вядома з сярэдзіны 15 ст. (паводле некат. звестак, існавала ў 13 ст.). У 1492 вял.кн. Аляксандр падараваў двор Нясвіж з с. Круты Бераг і Чучэвічы П.Я.Мантыгірдавічу. У 1-й пал. 16 ст. маёнтак перайшоў да Радзівілаў. У 1547 М.Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі», які ў 1549 прызнаны вял. князем ВКЛ. З гэтага часу да Нясвіжскага маёнтка Радзівілаў ужывалася назва Н.к. У пач. 1560-х г. у Н.к. праведзена валочная памера. У буйную латыфундыю Н.к. ператварыў сын Чорнага — М.К.Радзівіл Сіротка. У 1568—69 да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Н.к. Мірскае графства. У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў (Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўшчынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур’янскі), налічвала каля 40 сёл. На поўдні Н.к. межавала з Клецкім княствам Радзівілаў. На аснове Н.к. ў 1586 створаны буйны маярат — Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчыну старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі. У пач. 17 ст. памеры Н.к. дасягнулі 5810 валок, тут было каля 3600 «дымоў» (25 тыс.чал. насельніцтва). У Нясвіжы знаходзіўся замкавы суд, якому падлягала ўсё насельніцтва, у т. л. і шляхта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
круты́Iв разн. знач. круто́й;
к. бе́раг — круто́й бе́рег;
к. перало́м — круто́й перело́м;
к. но́раў — круто́й нрав;
к. паваро́т — круто́й поворо́т
круты́II
1. (загустевший) круто́й;
~то́е яйцо́ — круто́е яйцо́;
2. ту́го (кре́пко) ссу́ченный;
~ты́я ні́ткі — ту́го (кре́пко) ссу́ченные ни́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уткну́ццасов.
1. воткну́ться; вонзи́ться; всади́ться;
2.прям., перен. уткну́ться;
у. галаво́ю ў паду́шку — уткну́ться голово́й в поду́шку;
у. ў кні́гу — уткну́ться в кни́гу;
ло́дка ўткну́лася ў бе́раг — ло́дка уткну́лась в бе́рег;
◊ у. но́сам — (у што) уткну́ться но́сом (во что)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́цаць, мацаю, мацаеш, мацае; незак., каго-што.
1. Датыкаючыся, распазнаваць што‑н., упэўнівацца ў чым‑н. Падарункі пайшлі па руках жанчын і дзяўчат, яны мацалі, разглядалі, прыцэньваліся да іх.Сабаленка.[Сярожа] аглядаў і мацаў кожную рэч, нібы правяраючы якасць усяго, што было ў пакоі.Шамякін.
2. Шукаць вобмацкам. У цёплыя дні Міколжа лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў.Лынькоў.
3.перан. Абшукваць. Роўнядзь ракі лізнуў кінжал пражэктара і некалькі хвілін асцярожна мацаў партызанскі бераг.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбо́й, ‑ю, м.
1. Хвалі, якія б’юць у бераг. Шумеў марскі прыбой, уздымаліся, гойдаліся цяжкія хвалі.Лынькоў.Праз момант маці пачула, як зашуршэлі пад яго нагамі дробныя, яшчэ не намочаныя прыбоем каменьчыкі.Кулакоўскі.// Шум, які ўтвараюць гэтыя хвалі. Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой...Гурло.
2. Месца каля берага, куды б’е хваля. Зона прыбою. Паласа прыбою.
3.Спец. Павелічэнне ў аб’ёме (кучы камення), якое атрымліваецца пасля драбнення буйнага каменю на шчэбень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Паглядзець вакол сябе; прыгледзецца. Мікола ўстаў з куфра.., пачаў шарыць у цемры. Рог стала... запалкі... Запаліў адну, пасля лямпу. Разгледзеўся. Старая сядзела на зямлі, ля печы.Брыль.І тут бачу: нехта падымаецца на бераг, адтуль, ад ракі. Пастаяў вунь там, ля крайняй вярбы, разгледзеўся і ідзе, цераз плот пералазіць...Ракітны.
2.перан. Азнаёміцца з (навакольнай) абстаноўкай. Самы блізкі канкрэтны план дзеяння — не даць разгледзецца паліцаям, не даць ім апомніцца.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́й
1. Абалонь; упадзіна, бераг лугу (Даль, III, 263).
2. Праліўны дождж (Лях.Араш. 92).
□х. Палой (Спіс., 1910, 29), а цяпер в. Палоеўка Чав.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
heave[hi:v]v.(heavedorhove)
1. падыма́ць з ця́жкасцю, выця́гваць;
heave up the anchor падыма́ць я́кар;
heave a boat up on the shore выця́гваць ло́дку на бе́раг
2. (with) уздыма́цца і апуска́цца;
His chest heaved with breathing. Грудзі яго ўздымаліся ў такт дыханню.
3. уздыха́ць; стагна́ць
4. рабі́ць ірво́тныя ру́хі
♦
heave into sight/viewfml паказа́цца на далягля́дзе, з’яві́цца ў по́лі зро́ку
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кру́ча
1. Высокае месца, стромы бераг; абрыў (БРС). Тое ж круч (Зах. Бел.Др.-Падб., Слаўг.), круць (Слаўг.).
2. Яма ў рацэ; вір (Жытк., Нар., Цэнтр. і Усх. Палессе Талст., Стол.). Тое ж круч (Глуск.Янк. II).