ДЭЛА́МБР ((Delambre) Жан Батыст Жазеф) (19.9.1749, г. Ам’ен, Францыя — 19.8.1822),
французскі астраном, геадэзіст і метролаг. Чл.Франц. (1791) і Пецярбургскай (1810) АН. У 1792—97 прымаў удзел у градусных вымярэннях дугі мерыдыяна ад г. Дзюнкерк (Францыя) да г. Барселона (Іспанія), што стала падставай для ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Вылічыў табліцы бачных рухаў Сонца, вял. планет і спадарожнікаў Юпітэра. Аўтар працы па гісторыі астраноміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫН (Максім Львовіч) (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІКАВА (Таццяна Іванаўна) (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНВІ́ЛЬ [Grandville; сапр.Жэрар (Gérard) Жан Іньяс Ізідор, 15.9.1803, г. Нансі, Францыя — 17.3.1847],
французскі графік. Вядомы як аўтар актуальных і вострых паліт. карыкатур на бюракратыю, парыжскіх буржуа, ілюстрацый да твораў англ. пісьменнікаў Дж.Свіфта («Падарожжы Гулівера»), Д.Дэфо («Рабінзон Круза» і інш.). Для маст. манеры Гранвіля характэрны метафарычнае выкарыстанне вобразаў жывёл, асобных прадметаў, дакладная дэталізацыя малюнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРА́ШАНКА (Леанід Паўлавіч) (н. 21.10.1924, г. Катоўск, Украіна),
малдаўскі графік і жывапісец. Нар. мастак Малдовы (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Кішынёўскім маст. вучылішчы (1941—42). Аўтар акварэлей і афортаў на тэму гісторыі Малдовы: «Эвакуацыя» (1947), «Даніна крывёй» (1960), серый «Катоўскі» (1950) і «Спрадвечнае сяброўства» (1950—63), «За ўладу Саветаў» (1966—67; Дзярж. прэмія Малдовы 1967), «Салдаты рэвалюцыі» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́РЫЙ ТУ́РСКІ [Grégoire de Tours; Gregorius Turonensis; сапр.Георгій Фларэнцый (Georgius Florentius); 30.11.538 ці 539, г. Клермон-Феран, Францыя — 594 ці 595],
французскі храніст. Празваны бацькам франц. гісторыі. Епіскап Тура з 573, уплывовая духоўная асоба дзяржавы Меравінгаў. Аўтар «Гісторыі франкаў» (на лац. мове, у 10 кн.), гал. крыніцы паліт. гісторыі Франкскай дзяржавы 5—6 ст., а таксама некалькіх дагматычных і агіяграфічных твораў.
рускі празаік, байкапісец. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1797). У 1826—28 віцэ-губернатар у Цверы і Архангельску. Аўтарсатыр. рамана «Яўген, або Згубныя вынікі кепскага выхавання...» (ч. 1—2, 1799—1801), аповесці «Бедная Маша» (1801). Найб. вядомы яго байкі, якія карысталіся поспехам у сучаснікаў («Байкі і казкі», 1814; «Новыя байкі і казкі...», 1817).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭБУР ((Ledebour) Карл Фрыдрых) (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851),
нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). З 1805 дырэктар Бат. сада і праф. ун-та (1811—36) у г. Дэрпт (цяпер г. Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі Аўтар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́Н (Kallinos),
старажытнагрэчаскі паэт 1-й пал. 7 ст. да н.э.; заснавальнік элегіі. Нарадзіўся ў г. Эфес (тэр. сучаснай Турцыі). У час уварвання ў М. Азію кімерыйцаў звярнуўся да жыхароў Эфеса з элегіямі, у якіх заклікаў устаць на абарону горада. Зберагліся 4 фрагменты «Ваяўнічай элегіі» (самы вялікі — 21 верш). Аўтар гімна Зеўсу, вершаў на сюжэты нар. паданняў траянскага міфалагічнага цыкла.
французскі скульптар. Прадстаўнік класіцызму. З 1764 вучылася ў Э.М.Фальканэ, у 1766—78 працавала разам з ім у Расіі. З 1767 чл. Пецярбургскай АМ. Аўтар шматлікіх партрэтных бюстаў, якія вылучаюцца жывасцю характарыстык (Вальтэра, каля 1770; Д.Дзідро, 1772; Фальканэ, 1773, і інш.). Каля 1773 вылепіла мадэль галавы Пятра I для помніка яму работы Фальканэ ў Пецярбургу.