КАЗІМІРО́ЎСКІ (Саламон Савельевіч) (н. 28.4.1915, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1940). У 1940—41 рэжысёр, у 1967—75 гал. рэжысёр Бел.т-ра імя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы пошукі вобразнай сцэн. формы, псіхалагізм. Спектаклі паводле твораў бел. аўтараў вызначаюцца беражлівымі адносінамі да нар. традыцый, нац. каларытам. Сярод лепшых пастановак: «Лекар паняволі» Мальера (1940), «Шостага ліпеня» М.Шатрова (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Трыбунал» А.Макаёнка (1970), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1971), «Багна» А.Астроўскага і «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна (абедзве 1972), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (абедзве 1976), «Заставайцеся сонцам» А.Папаяна (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ (Анатоль Сяргеевіч) (16.10.1912, г. Растоў-на-Доне, Расія — 31.1.1990),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Растоўскае тэатр. вучылішча (1937). З 1937 працаваў у т-рах Растова-на-Доне, у 1958—81 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Выканаўца характарных і камед. роляў. Творчасць вызначалася рэалістычнасцю і імправізацыйнасцю выканання, выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых работ: дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аўталік («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Рабінзон, Барабашаў, Мурзавецкі («Беспасажніца», «Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Ібрагім-аглы («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Філька-анархіст («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Курачкін («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава), Чыжоў («Раскінулася мора шырока» У.Вішнеўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКІ (Мікалай Фаміч) (1891, г. Вілейка Мінскай вобл. — 23.11.1938),
бел.тэатр. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1922—24 настаўнік Бел. гімназіі ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай драматычнай майстроўні, дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі.
Працаваў у Наркамасветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатр. падсекцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2, з 1928 — Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ. Для зб. «Беларускае мастацтва» падрыхтаваў артыкул па праблемах мастацтва Зах. Беларусі. У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў г. Шадрынск (Расія). У 1938 зноў арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШАЛЬНІ́ЦКІ (Мар’ян Міхайлавіч) (18.4.1897, с. Пілява Бучацкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.4.1963),
украінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1944). З 1920 працаваў пераважна ў Кіеўскім укр.драм. т-ры імя І.Франко (з 1954 гал. рэжысёр) і Харкаўскім укр.драм. т-ры імя Т.Шаўчэнкі (у 1933—52 маст. кіраўнік). Выкладаў у Харкаўскім (1947—52) і Кіеўскім (у 1952—63 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод роляў: Іван («Дай сэрцу волю...» М.Крапіўніцкага), Баруля («Мартын Баруля» І.Карпенкі-Карага), Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спектаклі «Яраслаў Мудры» (паводле І.Качаргі, 1947), «Багдан Хмяльніцкі» (паводле К.Данькевіча, 1953) і інш. З 1926 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́К (Яўген Сяргеевіч) (н. 31.10.1937, Мінск),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1963). У станковых творах распрацоўвае тэмы гісторыі і культ. спадчыны бел. народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993), малюнкаў-рэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў 18 ст.» (усе 1977), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У.Караткевіча (1978), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982), «Памяці Алены Кіш» (1983), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996). Завершанасцю кампазіцый, сінтэзам выяўл. сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг М.Багдановіча, А.Вольскага, В.Зуёнка, Міколы Гусоўскага і інш.
Р.І.Кулік.Я.Кулік. Старонка кнігі М.Багдановіча «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РЫЯ [лац. curia ад co(cum) з, разам + vir муж, мужчына],
1) у Стараж. Рыме з 8—6 ст. да н.э. аб’яднанне некалькіх родаў патрыцыяў. Звычайна было 30 К., па 10 у кожнай родавай трыбе (акрузе); паводле іх збіралі курыятныя нар. сходы (каміцыі). Кожная К. мела асобнае месца для сходаў і свае святыні. У часы рэспублікі (510/509—30 або 27 да н.э.) усе К. ўзначальваў вял. курыён, да галасавання ў каміцыях былі дапушчаны і плебеі.
2) У сярэдневяковых краінах Зах. Еўропы савет і суд пры феадале.
3) Сукупнасць устаноў, падпарадкаваных рым. папу (гл.Рымская курыя).
4) У шэрагу дзяржаў, у т. л. былой Рас. імперыі, асобыя разрады (выбарчыя К.), на якія падзяляліся выбаршчыкі паводле маёмасных, нац. і інш. адзнак.
французскі рэліг. філосаф, адзін з гал. прадстаўнікоў аказіяналізму. У 1659 уступіў у кангрэгацыю аратарыянцаў, з 1664 святар. Распрацоўваў уласную філас. сістэму, імкнуўся спалучыць картэзіянства з аўгусціянаўскай традыцыяй хрысц. філасофіі. Асн. працы: «Пошукі ісціны» (1674—75, рус.пер., т. 1—2, 1903—06), «Трактат аб прыродзе і дабрыні» (1680). ПаводлеМ., знешнія пачуцці не могуць пазнаць сутнасці рэчы; атрыманыя з іх дапамогай успрыманні (напр., успрыманні колеру, густу і інш.) — гэта вынікі ўяўлення. Дакладнасць забяспечваюць толькі законы чыстага мыслення, якія змяшчаюцца ў матэм. паняццях і суджэннях і ў неабходнасці якіх праяўляецца Бог. У выніку гэтага свет і чалавек, паводлеМ., раствараецца ў Богу. Ідэалізм М. крытыкавалі Дж.Лок і франц. асветнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПУСТЫ́НСКІ УСПЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў каля г. Мсціслава Магілёўскай вобл. на беразе р. Аслянка (правы прыток Сажа). Паводлецарк. падання, засн. каля 1380 мсціслаўскім кн.Лугвенам. Паводлецарк. гісторыка М.І.Пятрова манастыр вядомы з 1500. У пач. 17 ст. стаў уніяцкім, у 2-й пал. 17 ст. пэўны час быў не заселены. Да 19 ст. будынкі былі драўляныя, у 1801—08 мітрапаліт Іраклій Лісоўскі пабудаваў мураваны храм Успення Багародзіцы базілікальнага тыпу (у 1869 перабудаваны ў крыжападобны ў плане). З 1839 манастыр зноў праваслаўны. У 1864 пабудавана царква Раства Багародзіцы, у 1865 — Пакроўская царква, у канцы 19 ст. — шмат’ярусная званіца. У 1918 манастыр закрыты. Частка будынкаў захавалася ў руінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ СУ́ДДЗЯЎ,
канстытуцыйны прынцып правасуддзя ў дэмакр. дзяржавах, які азначае, што суддзі і засядацелі вырашаюць суд. справы на аснове закону, ва ўмовах, што выключаюць усякае ўздзеянне на іх. Паводлеарт. 110 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону. Якое-н. умяшанне ў дзейнасць суддзяў па выкананні правасуддзя недапушчальнае і цягне адказнасць паводле закону.
Н.с. забяспечваецца: устаноўленым законам парадкам выбрання, назначэння і вызвалення суддзяў, іх недатыкальнасць, юрыд. працэдурай ажыццяўлення правасуддзя, тайнай нарады суддзяў пры вынясенні рашэнняў і забаронай патрабаваць выдавання гэтай тайны, адказнасцю за непавагу да суда або ўмяшанне ў вырашэнне канкрэтных спраў, стварэннем неабходных арганізацыйна-тэхн. умоў для дзейнасці судоў, а таксама матэрыяльным і сац. забеспячэннем суддзяў, устаноўленымі гарантыямі, якія адпавядаюць іх высокаму статусу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІЯЦЭ́НАВЫ АДДЗЕ́Л (ЭПО́ХА) (ад грэч. pleion большы + kainos новы),
пліяцэн, верхні аддзел неагенавай сістэмы (перыяду), заключная эпоха неагенавага перыяду геал. гісторыі Зямлі. Вылучаны англ. геолагам Ч.Лаелем у 1833. Доўжыўся ад 5,3 да 1,77 млн.г. назад. Паводлеміжнар. стратыграфічнай шкалы падзяляецца на 3 ярусы: занклій, п’ячэнца і гелазій. На Беларусі вылучаюць адклады ніжняга і верхняга пададдзелаў. Паводле новых даных адклады пліяцэну вылучаны ў калочынскі надгарызонт, які падзяляецца на холмецкі (адпавядае ніжняму і ніжняй ч. верхняга пліяцэну) і дварэцкі (верхняя ч. верхняга пліяцэну) гарызонты. Адклады П.а. (э.) магутнасцю да 25 м трапляюцца на невялікіх участках, пераважна на Пд ад лініі Смаргонь—Лагойск—Рэчыца. Прадстаўлены рачнымі і азёрнымі пяскамі, алеўрытамі, глінамі. Гліны прыдатныя для керамічнай вытворчасці.