КАМЕ́НСКІ (Анатоль Сяргеевіч) (16.10.1912, г. Растоў-на-Доне, Расія — 31.1.1990),
рускі і бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Растоўскае тэатр. вучылішча (1937). З 1937 працаваў у т-рах Растова-на-Доне, у 1958—81 у Гомельскім абл. драм. т-ры. Выканаўца характарных і камед. роляў. Творчасць вызначалася рэалістычнасцю і імправізацыйнасцю выканання, выразнасцю знешняга малюнка ролі. Сярод лепшых работ: дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Аўталік («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Рабінзон, Барабашаў, Мурзавецкі («Беспасажніца», «Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі» А.А́строўскага), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Ібрагім-аглы («Угрум-рака» паводле В.Шышкова), Філька-анархіст («Інтэрвенцыя» Л.Славіна), Курачкін («Вяселле з пасагам» М.Дзьяканава), Чыжоў («Раскінулася мора шырока» У.Вішнеўскага).
т. 7, с. 517
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)