Лёмаць, лёматі ’бегчы (аб свіннях)’ (Бес.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lėmuoti ’цяжка дыхаць’. Магчыма і іншае (напр., гукапераймальнае) паходжанне. Параўн. драг. шлёматэ, глус. шлэпаць ’ісці з шумам: шлём-шлём! шлэп-шлэп!’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літа́нне ’малітва ў католікаў’, ’галашэнне’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. litania ’малітва з пахвалой і просьбай аб апецы’ < познелац. litanīa < с.-лац. letania, litania < ст.-грэч. λιτανεία ’просьба’ (Слаўскі, 4, 297).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́скаліць (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Шат.), вы́скаліцца ’ярка засвяціць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. скаліць. Адносна другога значэння параўн. укр. ви́скалитися ’з’явіцца, засвяціць (аб сонцы)’ і рус. смал. вы́скаліло безасаб. ’праглянула сонца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віс-віс-віс ’падзыўныя словы для кароў’ (ДАБМ, 895), відазмененае зах.-палес. быцю‑быцю. Параўн. мсцісл. бысь‑бысь‑бысь ’тс’. Аб магчымасці такіх фармальных фанетычных змен гл. Смаль–Стоцкі, Словотвір, 145.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Двуру́шнік ’двурушнік’ (БРС). Запазычанне з рус. двуру́шник ’тс’ (у рус. мове слова вядома з XIX ст.). Падрабязна аб гісторыі яго ў рус. мове гл. у Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́б’ядзь (*вобʼядзь) ’плюшнік’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, народна-этымалагічнае тлумачэнне супадае тут (figura etymologica) з навуковым. Пар. «Обʼядзь была міз дарогу, каровы абʼядаліся» (Сл. ПЗБ, 3, 254). Да аб‑есці, гл. абед.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бару́сік! (бару́сік! бару́сік!) ’падзыўное слова для барана’ (Маш.). Бясспрэчна, звязана з бар! (гл.). У аснове ляжыць выклічнік бар‑, расшыраны суфіксамі. Можна думаць таксама аб паходжанні ад не зафіксаванага *барусь, *баруся ’баран’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белетрысты́чны. Запазычанне ў дакастрычніцкі перыяд з польскай мовы (польск. beletrystyczny). Аб запазычанні сведчыць марфалагічны тып прыметніка (на ‑н‑, у параўнанні з рус. тыпам на ‑еск‑). Гл. Крамко, Гіст. мовы, 2, 144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малака́н ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (гом., Кіс., б.-каш., Мат. Гом.). Рус. перм., гом. молока́н ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко (Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накане́чнікі ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (расон., Шатал.). Як відаць з тлумачэння, да канёк ’вільчык’, аднак фанетычная форма сведчыць аб магчымым збліжэнні з канец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)