КЛАРНЕ́Т [франц. clarinette ад лац. clarus ясны (гук)],
драўляны духавы язычковы муз.інструмент. Складаецца з дзюбападобнага муштука з прымацаваным да яго трысняговым ці бамбукавым язычком, кароткай пашыранай часткі, верхняга і ніжняга кален з пальцавымі адтулінамі (7) і клапанамі (каля 20) і раструба. Сярод рэгістравых разнавіднасцей найб. пашыраны К. малы (пікала), сапранавыя, альт (басетгорн), бас-кларнет.
Прафес. К. створаны ў Германіі каля 1700 на аснове франц.нар. інструмента шалюмо (тыпу бел.жалейкі). Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент.
На Беларусі паявіўся спачатку ў прафес. практыцы (Нясвіж, Гродна, Шклоў і інш.), з 2-й пал. 19 ст. таксама і ў народнай. У нар.інстр. ансамблях К. актыўна замяняе жалейку ў спалучэнні са скрыпкай і цымбаламі або з гармонікам, скрыпкай і барабанам. Найб. характэрны для Палесся і цэнтр. раёнаў Беларусі. Творы розных жанраў для К. і камерных ансамбляў з К. у складзе стварылі бел. кампазітары Л.Абеліёвіч, М.Аладаў, Г.Вагнер, В.Войцік, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, Я.Дзягцярык, Дз.Камінскі, П.Падкавыраў, Р.Сурус, Л.Шлег і інш. Класы ігры на К. існуюць у муз.навуч. установах рознага ўзроўню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Валто́рна ’музычны інструмент’ (КТС). Праз рус.валторна (Крукоўскі, Уплыў, 84) з ням.Waldhorn ’паляўнічая труба’ (Шанскі, 1, В, 12–13; Рудніцкі, 1, 302).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпрыц, ‑а, м.
1. Медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм лекавых рэчываў, а таксама для адсмоктвання з поласцей вадкасці, які мае выгляд цыліндра з поршнем і іголкай. Трымаючы шпрыц, на бліскучай іголцы якога вісела кропля, медсястра ваткай выцірала матчыну руку і супакойвала: — Пацярпіце... крыху... зараз будзе лепш...Карпаў.
2.Спец.Інструмент такога ж характару, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. Шпрыц для крэму.
[Ням. Spritze.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дутар (муз.інструмент) 5/425; 10/200, 344, 430
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Варган (муз.інструмент) 7/310; 10/248; 11/538
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Гудок (муз.інструмент) 4/78; 7/310; 9/114
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Зурна (муз.інструмент) 1/451; 4/116; 7/310
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кантэле (муз.інструмент) 5/475; 7/310; 10/602
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Струг (сталярны інструмент) 2/122; 4/100; 10/83
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Чэлеста (муз.інструмент) 1/432; 7/310; 11/258
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)