1. Няўклюдна расставіць, развесці, рассунуць у бакі (рукі, ногі і пад.). Стафанковіч.. шырока растапырыў ногі і ўзліў сабе на галаву ражку цёплай вады.Чорны.[Ілонка] падняла ўверх свае рукі і растапырыла пальцы.Хомчанка.Качаня растапырыла кволенькія крыльцы і наўскасяк зляцела ў кусты.Пальчэўскі.// Раздзьмуць, адтапырыць. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю.Кулакоўскі.//перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.). А затое елка, нібы сваха, Лапы растапырыла свае.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
Хадзьбой, яздой пракладваць (дарогу, шлях і пад.). А прыгледзішся — і выходзіць: сцежка тая не сцежка, а дарога, бо торыць і брукуе яе народ.Лужанін.Кожны па-свойму ўмудраўся, лаўчыўся. Кожны торыў дарогу з лесу да свайго гумна.Бядуля.//перан. Пракладваць шлях у жыццё, у будучыню. Самі мы шляхі наперад торым.Лойка.Вашы продкі і вы з цемры торылі шлях, Ад якога цяпер больш дарог у жыццё, Чым на небе святых. Занядбаў я касцёл.Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1.каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).
П. бочку.
П. бялізну.
2.каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).
3.што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.
П. гарох.
4.каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).
Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
5.што. Кіпяціць (пра малако).
6.безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.
Увесь дзень парыла.
◊
Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.
|| звар.па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.
|| наз.па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) іпа́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыўда́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм.
1. Пачаць рабіць што‑н. вельмі энергічна, інтэнсіўна. Стопчам [лапаць] — дык атопкам Пыл уздымем хмарай, На ўсю вёску ёмка Свіснем ды прыўдарым!Танк.// Стаць мацнейшым (пра дождж, мароз і пад.). За ноч намяло гурбы снегу. Прыўдарыла, сілу сваю разамкнула сіверная зіма.Баранавых.А дождж, як на тое ліха, прыўдарыў мацней.Хомчанка.
2.закім. Пачаць заляцацца (да жанчыны). — У такую, як Наталля Максімаўна, нельга не закахацца. Прызнаюся.., што, каб ты не апярздзіў мяне, прыўдарыў бы я за ёю...Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
западо́зрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1.учым. Пачаць падазраваць, лічыць вінаватым у чым‑н. На твары матроса было столькі ветлівасці і гасціннасці, што яго ніяк нельга было западозрыць у благім.Асіпенка.Вучні разышліся па класе, і Лемяшэвіч, каб яго не ўбачылі і — чаго добрага! — не западозрылі ў падслухоўванні, паспяшаўся выйсці з калідора.Шамякін.
2.таксамасазлучн. «што». Пачаць здагадвацца аб чым‑н. Малы парабчук, які ў гэты час быў у доме, неўзабаве западозрыў, што нешта тут адбылося, і.. сказаў людзям.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раз’я́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Выклікаць у кім‑н. моцнае раздражненне, злосць; раз’юшыць. — Пацэліла, мабыць, у зубы, бо балюча ўдарыла кветачкі пальцаў. Гэта раз’ятрыла мяне, і я пачала лупцаваць яго абедзвюма рукамі па чым папала.Шамякін.Канцавенькага гэта яшчэ больш раз’ятрыла: — От чаму гэтае гумно з хутара не зносяць!..Арочка.
2. Прычыніць боль, дакрануўшыся да чаго‑н. балючага; растрывожыць, развярэдзіць. Раз’ятрыць рану.//перан. Прычыніць маральныя пакуты. У хатах людзі пабойваліся ўспамінаць пра гэты страшны выпадак, каб не раз’ятрыць сваіх сэрцаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rout
I[raʊt]1.
n.
1) пара́за f.; хааты́чныя ўцёкі, разгро́м -у m.
2) нато́ўп; збро́д -у m.; бунтаўнікі́pl.
3) бунт -у m.; забурэ́ньне n.
4) сьві́та f., по́чат -ту m.
2.
v.t.
разьбі́ць ушчэ́нт, разграмі́ць; пагна́ць
II[raʊt]1.
v.t.
1) выко́пваць, выця́гваць
2) успо́рваць
The farmer routed his sons out of bed at five o’clock — Фэ́рмэр успаро́ў сыно́ў з ло́жка а пя́тай гадзі́не
3) рыць(лычо́м)
2.
v.i.
ко́рпацца, ры́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш.Сабаленка.// Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў.Паслядовіч.//перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Правіць краінай, дзяржавай; быць уладаром, мець уладу над кім‑, чым‑н. Уладарыць над прыродай. □ Старая ўладарыла .. [у доме] і пачынала кожны новы дзень трохі не пасярод ночы.Шамякін.Пачалі глядзець навокал мы далёка і глыбока. Уладарым у паветры, зазірнулі мы і ў нетры.Дубоўка.
2.перан. Панаваць, займаць пануючае становішча. Над зямлёю восень уладарыць. Азірае пожні і бары.Ляпёшкін.І толькі ў буру-непагоду, Калі ўладарыць шторм адзін, Парою з дна марскога воды На бераг выплеснуць бурштын.Тарас.За акном стоена і ціха ўладарыла зімовая ноч.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уціхамі́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Прымусіць супакоіцца, суняцца. [Васіль:] — Прымай, Янук, гасцей ды ўціхамір свайго барбоса! Зайсці трэба!Шашкоў.// Аслабіць, зменшыць сілу праяўлення чаго‑н. Цяпер яму [Кліму] захацелася ўціхамірыць гэтую злосць на Сідары.Галавач.У выканкоме вырашылі падзяліць [кватэры] загадзя, каб уціхамірыць непакой і хваляванне.Мележ.
2. Сілай супакоіць каго‑н.; задушыць (бунт, паўстанне і пад.). [Гена:] — Няхай пан не хвалюецца, мы ўціхамірым бунтаўшчыкоў.Жычка.
3. Падпарадкаваць сваёй волі; утаймаваць. Тры дні змагаліся геолагі і нафтавікі, каб уціхамірыць стыхію.В. Вольскі.Грознага [быка] ўсё-такі ўціхамірылі і зноў навязалі на ланцуг.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)