ДЭЛЕ́ДА ((Deledda) Грацыя) (27.9.1871, г. Нуора, Італія — 15.8.1936),
італьянская пісьменніца. Творчасць Д. зазнала ўплыў натуралізму і верызму. Вобразы роднага вострава, псіхалогія яго жыхароў адлюстраваны ў першых раманах «Кветка Сардзініі» (1892), «Сумленныя душы» (1896) і інш. Вядомасць прынёс раман «Эліяс Партолу» (1903). Паступова ў творах Д. паглыбілася маральная праблематыка («Попел», 1904, «Плюшч», 1906, і інш.). Сярод лепшых раманаў: «Галубы і ястрабы» (1912), «Трыснёг пад ветрам» (1913), «Чужая віна» (1914), «Мар’яна Сірка» (1915), «Пажар у аліўкавым гаі» (1918), «Маці» (1920). У творах 1920-х г. адыход ад традыцый натуралізму і ўзмацненне сімволікі, распрацоўка характараў і паглыбленне лірызму (раманы «Сакрэт адзінокага чалавека», 1921, «Бог жывых», 1922, і інш.). У апошніх раманах, падзеі якіх адбываюцца ў кантынентальнай Італіі, узнімаюцца агульначалавечыя праблемы («Аналена Більзіні», 1927, і інш.). Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НРАД (Conrad) Джозеф [сапр.Кажанёўскі
(Korzeniowski) Тэадор Юзаф Конрад; 3.12.1857, г. Бярдзічаў, Украіна — 3.8.1924], англійскі пісьменнік. Па паходжанні паляк, сын удзельніка паўстання 1863—64. З 1874 прафесійны мараплавец. У 1894 пакінуў марскую службу, жыў у Англіі. У л-ры дэбютаваў раманам «Капрыз Алмеера» (1895),
рукапіс якога ўхваліў Дж.Голсуарсі. У неарамант. раманах «Негр з «Нарцыса» (1897), «Лорд Джым» (1900), «Сэрца цемры» (1902), звяртаючыся да марской тэматыкі, даследуе сутнасць душы чалавека, які ўступае ў фатальную схватку з лёсам і самім сабой. Найб. вядомы твор — раман «Нострама» (1904) пра разбуральнае ўздзеянне палітыкі і матэрыяльных інтарэсаў на ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Аўтар паліт. рамана «Вачыма Захаду» (1911), артыкулаў пра І.Тургенева, Г. дэ Мапасана.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. Т. 1—2. М., 1959;
Ностромо. М., 1985.
Літ.:
Урнов Д.М. Джозеф Конрад. М., 1977;
Najder Z. Życie Conrada-Korzeniowskiego. T. 1—2. Warszawa, 1980.
савецкі ваенны дзеяч, камкор (1935). Скончыў Аляксееўскае ваен. вучылішча (1915). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Петраградзе, камендант поштаў і тэлеграфа. З лют. 1918 у Чырв. Арміі, з чэрв. на Зах. фронце: нач. штаба дывізіі, камандзір брыгады, нач.Зах. дывізіі (з лют. 1919), якая ўдзельнічала ў абарончых баях супраць польскіх войск на тэр. Беларусі. З вер. 1919 нач. 2-й стралк. дывізіі. Вызначыўся пры ўзяцці Бабруйскага ўмацаванага раёна і фартоў Брэсцкай крэпасці. У жн.—вер. 1920 камандуючы 1-й польскай Чырв. Арміяй, потым нач. 5-й стралк. дывізіі. З ліст. 1920 у разведупраўленні штаба ўзбр. сіл Украіны і Крыма, з 1923 у штабе Укр.ваен. акругі, потым ваен. аташэ ў Кітаі. З 1927 камандзір і камісар 43-й стралк. дывізіі. З 1930 ва ўпраўленні сувязі РСЧА. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ (Канстанцін Аляксандравіч) (7.1.1905, с. Дыды Джыхаішы, Грузія — 30.7.1986),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Кутаіскі гуманітарны тэхнікум (1924). Друкаваўся з 1924. Раннім вершам уласцівы сац. скіраванасць тэматыкі, грамадз. пафас (зб. «Выбраныя вершы», 1926; паэма «Сценька Разін», 1927, і інш.). Перамены ў жыцці груз. вёскі адлюстраваны ў раманах «Далоў кукурузную рэспубліку» (1931) і «Водаварот» (1940; перапрацаваныя ўвайшлі ў раман «Зара Калхіды», 1931—52). Гераізму народа ў Вял.Айч. вайне прысвечаны цыкл навел «Смерць яшчэ пачакае» (1968, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1971). Аўтар рамана «Чароўны камень» (ч. 1—2, 1955—65), сцэнарыяў фільмаў і інш. У 1935 наведаў Беларусь. Прысвяціў ёй цыкл апавяд. «Бяссмерце» (1938). На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі К.Чорны, М.Гіль і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МИ́НСКИЙ КУРЬЕ́Р»,
штодзённая «беспартыйная» газета ліберальна-бурж. антысав. кірунку. Выдавалася з 26.8.1919 да ліп. 1920 у Мінску на рус. мове з дазволу польск. акупац. улад. Арыентавалася на дапамогу польск. легіёнаў у вызваленні Расіі ад бальшавіцкай улады. Заклікала падтрымаць Польшчу, Калчака, Дзянікіна ў іх барацьбе супраць Сав. Расіі, асуджала тэрор бальшавікоў супраць сваіх паліт. праціўнікаў, крытыкавала краіны Антанты за курс на прымірэнне з бальшавіцкім рэжымам. Шмат увагі аддавала мясц.сац.-эканам. праблемам, змяшчала інфармацыю пра тэатр. спектаклі, арганізацыю бел. школ, падтрымлівала кантакты з лідэрамі правых плыней бел.нац. руху (П.Алексюком і інш.). Апублікавала зварот Ю.Пілсудскага «Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага» і каментарыі да яго ген. камісара Усх. зямель Г.Асмалоўскага, раман А.Юнашы (Гзоўскага) «Аляксандр Мяснікянц» (пра сав. камісара А.Мяснікова), друкавала нарысы Д.Бохана, вершы З.Гіпіус, артыкулы і нарысы інш.мясц. журналістаў і літаратараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОЎТС ((Oates) Джойс Кэрал) (н. 16.6.1938, г. Локпарт, штат Нью-Йорк, ЗША),
амерыканская пісьменніца. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры. Скончыла Сіракузскі і Вісконсінскі ун-ты. З 1978 праф. Прынстанскага ун-та. Друкуецца з 1963. Першы значны раман «Сад радасцей зямных» (1967) створаны ў традыцыях рэаліст.сац. рамана 1930-х г. Далейшая яе творчасць адметная распрацоўкай актуальнай праблематыкі ў рамках сац.-аналіт.псіхал. апавяданняў (раманы «Іх жыцці», 1969; «Анёл свету», 1981; «Ты павінен памятаць пра гэта», 1987; «Амерыканскія апетыты», 1989, і інш.) і цікавасцю да дэфармаванай чалавечай псіхікі, праяў псіхапаталогіі (раманы «Забойцы», 1975; «Чайлдуорлд», 1976; «Бельфлёр», 1980; «Сонцастаянне», 1985; «Таму што гэта балюча, таму што гэта маё сэрца», 1990, і інш.). Аўтар зб-каў навел, вершаў, эсэ, крытычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЫЁЗНАЯ ЛІТАРАТУ́РА (ад франц. précieux вытанчаны, каштоўны),
адна з 2 асн. школ франц. барока 17 ст. (разам з ліберцінажам), роднасная італьян.марынізму і ісп.гангарызму. Узнікла ў свецкіх салонах, першы і найб. вядомы з іх атэль маркізы дэ Рамбуе ў Парыжы (1630—48). П.л. звязана з прэцыёзнасцю — культ. і грамадскім рухам франц. арыстакратыі, для якога характэрна разам з вытанчанасцю думак, мовы, паводзін, арыстакратычным густам, кодэксам гонару імкненне да жаночай эмансіпацыі, абароны маст. фантазіі перад націскам рацыяналістычнага «здаровага сэнсу». Паэты-прэцыёзнікі (В.Вуацюр, І. дэ Бенсерад і інш.) звярталіся ў асн. да малых літ. форм (санет, стансы, рандо, рандэль, трыялет). Асн. жанрам П.л. быў галантна-гераічны і пастаральны (букалічны) раман (А. д’Юрфе, М. дэ Скюдэры і інш.). П.л. значна паўплывала на развіццё еўрап. рамана 18—20 ст.
Літ.:
Потемкина Л.Я. Пути развития французского романа в XVII в. Днепропетровск, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш. З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна з цэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ВІН (Леў Ісаевіч) (27.10.1896, г. Адэса, Украіна — 6.9.1984),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1922. У п’есе «Інтэрвенцыя» (паст. 1933) паслярэв. Адэса. Раман «Ардэнскія страсці» (1976) пра 2-ю сусв. вайну. Аўтар рамана «Спадчыннік» (1930), аповесцей «Мае землякі» (1942, экранізавана пад назвай «Два байцы», 1943), «З другога боку ўзгорка» (1958), «За нашу і вашу свабоду! Аповесць пра Яраслава Дамброўскага» (1968), «Утрапёны. Аповесць пра Вісарыёна Бялінскага» (1973), апавяданняў, нарысаў, кніг мемуараў «Партрэты і нататкі» (1965), «Мой пачуццёвы сябар» (1973), кінасцэнарыяў. П’еса «Інтэрвенцыя» паст. ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі (1940).
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981;
Ударивший в колокол: Повесть об А.Герцене. 3 изд. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШО́НАК (Алесь) (Аляксандр Мікалаевіч; нарадзіўся 1.6.1954, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1976). Працаваў перакладчыкам у Алжыры, рэдактарам у БелЭн, штотыднёвіку «ЛІМ», у час. «Крыніца». Аўтар кніг прозы «Фарбы душы» (1989) і «П’яная кніга, або Жоўты колер белага снегу» (1996), п’ес «Іскры ўначы» (паст. 1982, апубл. 1986) і «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі» (паст. 1984, апубл. 1985), «Рэпетыцыя», «Спагада», «Ахвяра» (усе 1994). Творы Асташонка адметныя псіхалагізмам, філасафічнасцю, шырынёй жанрава-тэматычнага дыяпазону. Паводле сцэнарыяў Асташонка пастаўлены маст. тэлефільмы «Камедыянт» (1987) і «Сон» (1989, 1-я прэмія Міжнар. тыдня кіно ў Тэруэлі, Іспанія, 1989). Пераклаў на бел. мову з англ. раманы Б.Стокера «Дракула», Г.Макай «Бывай, жыццё, бывай, каханне!» (абодва 1992—93), Р.Стывенсана «Востраў скарбаў» (1993) і інш., п’есу Ю.О’Ніла «Поўня для пасынкаў лёсу» (паст. 1994), з франц.раман П.Буля «Планета малпаў» (1990), кн. Ж.Сіменона «Пад страхам смерці» (1992) і інш.