рама́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рама́н рама́ны
Р. рама́на рама́наў
Д. рама́ну рама́нам
В. рама́н рама́ны
Т. рама́нам рама́намі
М. рама́не рама́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рама́н², -а, м. (разм.).

Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

Завесці р.

|| прым. рамані́чны, -ая, -ае.

Раманічная гісторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рама́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апавядальны твор са складаным сюжэтам і шматлікімі героямі; вялікая форма эпічнай літаратуры.

Гістарычны р.

|| прым. рама́нны, -ая, -ае і рамані́чны, -ая, -ае.

Раманны жанр.

Раманічная кампазіцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рама́н м., в разн. знач. рома́н;

гістары́чны р. — истори́ческий рома́н;

заве́сці р. — завести́ рома́н;

○ ры́царскі р. — ры́царский рома́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рама́н, ‑а, м.

1. Літаратурна-мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе, са складаным і развітым сюжэтам. Гістарычны раман. □ У рамане К. Чорнага «Сястра» даецца характэрная для моладзі 20‑х гадоў спрэчка аб будучым лёсе літаратуры і мастацтва. Перкін.

2. Разм. Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай. [Сітнік:] — У мяне быў раман. Мне было сорак пяць гадоў, а ёй дваццаць. Ермаловіч.

•••

Рыцарскі раман — твор заходнееўрапейскай сярэдневяковай літаратуры пра каханне і незвычайныя подзвігі рыцараў.

Круціць раман з кім гл. круціць.

[Фр. roman.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рама́н 1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус. дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).

Рама́н 2 (ramán) ’рамонак’ (Федар.), рамо́н ’дзікі рамонак’ (Нас.), рома́н, ромо́н ’тс’ (ТС). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рама́н-газе́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рама́н-газе́та рама́н-газе́ты
Р. рама́н-газе́ты рама́н-газе́т
Д. рама́н-газе́це рама́н-газе́там
В. рама́н-газе́ту рама́н-газе́ты
Т. рама́н-газе́тай
рама́н-газе́таю
рама́н-газе́тамі
М. рама́н-газе́це рама́н-газе́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Раман-Віна́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Раман-Віна́
Р. Раман-Віны́
Д. Раман-Віне́
В. Раман-Віну́
Т. Раман-Віно́й
Раман-Віно́ю
М. Раман-Віне́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

захапля́льны, -ая, -ае.

Які выклікае захапленне, цікавасць.

З. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохто́мны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох тамоў.

Т. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)