КАЛЕ́СНІК Іван Іванавіч (9.10.1932, в. Грычына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.6.1979),
бел. паэт, публіцыст, перакладчык. Скончыў БДУ (1958), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Працаваў у час. «Бярозка», «Маладосць», на Бел. радыё. З 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1951. Зб-кі вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975) пра подзвігі народа ў Вял.Айч. вайну, мірную працу, каханне. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Пракоф’ева, А.Суркова, Л.Украінкі, М.Нагнібеды, Т.Масэнкі, Я.Райніса, М.Ханінава, З.Нуры, П.Нэруды, І.Давыдкава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПРА (Capra) Франк (19.5.1897, г. Палерма, Італія — 1991),
амерыканскі кінарэжысёр. Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т. Пачынаў як комік у нямых фільмах, паставіў некалькі фільмаў з Г.Лэнгданам, у т. л. «Дужы чалавек» (1926). Лепшыя работы вылучаюцца арыгінальнасцю сюжэтаў, дасціпнасцю, свабоднымі дыялогамі, гумарам і прывабнасцю герояў (фільмы «Гэта здарылася аднойчы ў начы», 1934; «Містэр Дзідс пераязджае ў горад», 1936; «З сабою не вынесеш», 1938; за ўсе — прэміі «Оскар»). У час 2-й сусв. вайны кіраваў (з рэж. А.Літваком) стварэннем серыі мантажных фільмаў «Чаму мы ваюем», у т. л. фільма «Бітва за Расію» (1943).
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1949), з 1962 выкладала ў ім. У 1975—80 кіраўнік (з Л.Куліджанавым) рэжысёрска-акцёрскай майстэрні. З 1949 на кінастудыі імя Горкага ў Маскве. Творчасць вылучаецца ўменнем перадаваць псіхал. клімат часу, гібкасцю і разнастайнасцю маст. прыёмаў. Паставіла кінафільмы «Памяць сэрца» (1958), «Еўдакія» (1961), «Ім скараецца неба» (1963), «З ранку» (1966), «Тры таполі на Плюшчысе» (1968); тэлефільмы «Семнаццаць імгненняў вясны» (паводле Ю.Сямёнава, 12 серый, 1973), «Мы, што ніжэй падпісаліся» (паводле А.Гельмана, 1980); муз. фільм «Карнавал» (1982). Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙБАРАДА Платон Іларыёнавіч (1.12.1918, с. Пелехаўшчына Глобінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 8.7.1989),
украінскі кампазітар. Брат Г.І.Майбарады. Нар.арт. Украіны (1968). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1947, клас Л.Равуцкага). Працаваў пераважна ў песенным жанры. У творчасці выкарыстоўваў формы, блізкія да ўкр. фальклору. Аўтар «Гераічнай уверцюры» для сімф.арк. (1947), вак.-сімф. паэмы «Таполі» (1966), папулярных песень, у т. л. «Ручнічок», «Родная маці мая», «Мы пойдзем, дзе травы паніклі», «Кіеўскі вальс», апрацовак нар. песень, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛАЛА́Й Леў Барысавіч (1906, Магілёўшчына — 1942),
яўрэйскі паэт. Вучыўся ў Віцебскім пед. тэхнікуме (1926—28). З 1932 супрацоўнік яўр.газ. «Юнкер Арбайтэр» («Малады рабочы»), з 1936 настаўнічаў у Мінску. Загінуў на фронце ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1924. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Аўтар паэт. зб-каў «Мой першы сноп» (1932), «У паходзе» (1940) пра жыццё вёскі. баявыя будні байцоў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Бялевіч, Р.Няхай.
Літ.:
Рэлес Р. Леў Талалай // Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Леў Талалай // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Аскольд Мікалаевіч (27.1.1930, Мінск — 17.6.1985),
бел. графік. Сын М.М.Чуркіна. Скончыў БДУ (1955). У 1959—73 маст. рэдактар час. «Вожык», у 1979—84 час. «Беларусь». Працаваў у кніжнай графіцы і плакаце. Аўтар карыкатур на быт., паліт., вытв. тэмы ў бел. і замежным перыяд. друку: «На адным заводзе» (1955), «Колькі галасоў атрымаў прэзідэнт?» (1957), «Графік гультая» (1958), «Дазвольце прыкурыць» (1962), «У нас сапраўдная дэмакратыя» (1966); плакатаў «25 гадоў СЭУ» (1974), «Агульны рынак», «Мы з вамі, патрыёты Чылі» (абодва 1976). Выдаў зб-кі карыкатур «Мае альбомы» (1967), «Твар свабоднага свету» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Варо́вана ’схованкі’: «Мы бу́дз’ам гул’а́ц’ у варо́вано» (Сцяшк. МГ). Параўн. і ўкр.варува́ти ’берагчы, вартаваць’. Усё да польск.warować ’сцерагчы, вартаваць, хаваць і да т. п.’ (< ням.; параўн. Брукнер, 601).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пато́мак, ‑мка, м.
Тое, што і нашчадак. Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваёй.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wíederkehrenvi(s) вярта́цца, варо́чацца;
wir kéhren bald wíederмы ху́тка ве́рнемся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
spędzić
spędzi|ć
зак.
1. сагнаць;
2. правесці;
~liśmy trzy godziny na rozmowie — мы правялі тры гадзіны за гаворкай; мы прагаварылі тры гадзіны;
3. зрабіць аборт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)