2. Раптоўна і моцна паліцца. Саша захліпнулася, і слёзы пырснулі з вачэй.Пестрак.Кроў фантанам пырснула з раны.Новікаў.//перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца (пра сонечныя прамяні, святло, агонь). Назаўтра, ледзь сонца пырснула з-за Некрашоў, Шэмет ужо быў на стадоле.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна рыдаць; зарыдаць. «Толькі б не разрыдацца, толькі б не ўпасці», — шапталі ледзь чутна збялелыя вусны, і .. [маці] ішла, ішла.Сачанка.— Мабыць, ад усяго разам — ад крыўды, абразы, ад біцця гэтага — сама, там жа, у кабінеце, істэрычна разрыдалася, ніколі ў мяне такой істэрыкі не было.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакараце́ць, ‑ее; зак.
Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча.Савіцкі.// Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Перажыць страх; напужацца. [Хлопцы] ціха шапталіся і ўсё больш і больш наганялі на сябе страху. Яўхім і Даніла так пажахаліся, што ледзь не пераселі ў другое месце.Пальчэўскі.Трошкі адышоўшы ад перапуду, Генадзь угледзеў, што і воўка-спадарожніка нідзе не відно. Мабыць, ён таксама нажахаўся.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Стаць насцярожаным, напружана-ўважлівым. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся.Крапіва.Алесь насцеражыўся і застыў у грознай, ваяўнічай позе.В. Вольскі.Пачуўшы словы на незнаёмай ім мове, дзяўчаты адразу насцярожыліся.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.
Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому.Шамякін.За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома.Скрыган.Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трасяні́на, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. трэсці (у 2 знач.); трасенне.
2. Калыванне пры яздзе па няроўнай дарозе. [Панасюк:] — Я, напрыклад, нядаўна ехаў у поездзе, дык такая была страшэнная трасяніна, што ледзь на нагах трымаўся.«Звязда».
3.Разм. Сварка, калатня. І ўсё ўстала прад вачыма Беднае кабеты: .. Сваркі, трасяніна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, пачым і чым.
Абл. Гучна біць, сцёбаць чым‑н. тонкім, гнуткім. Лёнька сядзеў у курані і галінкаю клёна шлёгаў сябе па шыі — адганяў камароў.Капыловіч.Я падхопліваўся на калені, ледзь даставаў грудзьмі застаўку перадка і, тузаючы лейцамі, шлёгаў пугай калматага коніка.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
recognize
[,rekəgnaɪz]
v.t.
1) пазнава́ць
I could scarcely recognize my old friend — Я ледзь пазна́ў свайго́ да́ўняга ся́бра
2) прызнава́ць
3) усьведамля́ць, разуме́ць
He recognized his duty to defend his country — Ён усьведамля́ў абавя́зак барані́ць свой край
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пасвяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць халаднейшым (пра вецер, паветра). Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер. Цёплы з вечара, ён цяпер крыху пасвяжэў.С. Александровіч.//безас. Пахаладнець (пра надвор’е). Нарэшце прайшоў невялікі дожджык і вось толькі цяпер, пад вечар, крыху пасвяжэла.В. Вольскі.
2. Стаць больш яркім, свежым. На схілах дарогі раслі рамонкі, чырвоныя пеўнікі, львіны зеў. Здаецца, і яны пачалі ажываць, пасвяжэлі ад прахалоды.Арабей.Бач, нават ягады на рабіне, што расла ў двары, зрабіліся больш чырвоныя, пасвяжэлі.Ермаловіч.// Стаць больш бадзёрым, здаравейшым, прыгажэйшым. Байцы пасвяжэлі, павесялелі пасля сну, дарма што адпачынак іх быў вельмі кароткі.Кулакоўскі.[Сынклета] пасвяжэла, паяснела — не толькі стала маладзей за сваіх пяцьдзесят гадоў, а хоць карціну пішы з яе.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)