горная краіна на Пд Сібіры, якая ўключае Алтай, Салаірскі краж, Кузнецкі Алатау, Зах. і Усх.Саяны, горы Тывы, Прыбайкалля, Забайкалля, Станавы хрыбет, а таксама міжгорныя катлавіны: Кузнецкая, Мінусінская, Тувінская, Таджынская і інш.Пл. каля 1,6 млн.км². Горы складзены пераважна з пратэразойскіх і ніжнепалеазойскіх парод. Ва ўтварэнні рэльефу вял. ролю адыгралі мезакайназойскія і найноўшыя тэктанічныя рухі. Пераважае сярэднягорны (800—2000 м) рэльеф; для асобных хрыбтоў і масіваў характэрны высакагорны рэльеф і сучаснае зледзяненне; у перыферычнай ч. — нізкагор’і (300—800 м). Найвышэйшы пункт — г. Бялуха (4506 м). Высокая сейсмічнасць. Радовішчы руд каляровых і рэдкіх металаў, каменнага вугалю, азбесту. На схілах горна-таежныя лістоўнічныя і цемнахвойныя лясы, вышэй за 2000—2500 м — горныя тундры і альпійскія лугі; у міжгорных катлавінах стэпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́РЫ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 5 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,7 км², даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 20,8 м, даўж. берагавой лініі 4,9 км, пл. вадазбору 48 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 10—20 м, на Пн і З параслі лесам, на ПдУ і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Ёсць 3 вял. залівы, востраў пл. 1,5 га. Дно зах.ч.катлавіны лейкападобнай формы, усх. — плоскае. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная ч. выслана ілам. Зарастае да глыб. 4,5—5,2 м. Праз возера цячэ р. Спорыца (злучае яго з азёрамі Світка і Задзеўскае), упадае ручай з воз. Споркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́КШТЫ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1996 з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму ў бас.р. Страча і захавання ў натуральным стане унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 5603 га. Цэнтрам з’яўляюцца азёры Вял. і Малыя Швакшты, катлавіны якіх запоўнены магутнымі адкладамі высакаякасных сапрапеляў. Рэльеф нізінны, шмат балот. Лясы займаюць больш за 60% тэр.: хвойнікі (55%), драбналістыя (28%), ельнікі (17%). У Чырв. кнізе: тайнікі сэрцападобны і яйцападобны, ладдзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, асака птушканожкавая, марошка прысадзістая, бяроза карлікавая. У фауне 129 відаў наземных пазваночных, гняздуецца 10 відаў птушак, што ў Чырв. кнізе: чайка малая, гогаль звычайны, бугай вялікі, журавель шэры, кулон вялікі, сава балотная і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́МНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 3 км на ПнЗ ад в. Шарстова, за 27 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км², даўж. 1,56 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 4,95 км. Пл. вадазбору 13,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавінывыш. да 3 м, спадзістыя (на ПнУ да 12 м, стромкія), пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, на ПнУвыш. 0,6 м, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙСА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 4 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр.нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,88 км², даўж. 3,75 км, найб.шыр. 1,6 км, найб.глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 15,2 км. Пл. вадазбору 249 км². Схілы катлавіны на Пн і У высокія, абразійныя, на Пд і З спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтр. плёс з плоскім дном, паўн., зах. і паўд. плёсы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай пл. 0,11 км². Найб. глыбіні ў паўд. плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеямі. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шыр. 15—20 м. Злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАСА ПАЎНО́ЧНЫ, Волас Паўночны,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 6,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. На тэр.нац. парку Браслаўскія азёры, уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 4,21 км², даўж. 3,56 км, найб.шыр. 2,5 км, найб.глыб. 29,2 м, даўж. берагавой лініі 13,7 км. Пл. вадазбору каля 12 км². Схілы катлавіны пад лесам, на Пд, У і ПнУ высокія, на З і Пн нізкія, спадзістыя, часткова разараныя. Дно са шматлікімі ўпадзінамі і мелкаводдзямі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбей — сапрапелі і глеі. Зарастае падводнай расліннасцю да глыб. 6—7 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Мае багаты жывёльны свет. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўднёвы, канавай з воз. Снуды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ТЫ (літ.Друкшай, Drũkšiai),
возера на мяжы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. і Літвы, у бас.р. Дрысвята, за 22 км на З ад г. Браслаў. Пл. 44,5 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 5,8 км, найб.глыб. 31 м, даўж. берагавой лініі больш за 60 км. Пл. вадазбору 604 км². Схілы катлавіны — узгоркі і грады выш. да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усх. і паўд.-ўсх. разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўд. частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыб. 5 м пясчаныя грунты, цэнтр.ч. выслана глеямі, 8 астравоў, найб. з іх Замак (пл. 0,26 км²). Зарастае каля 10% пл. возера. Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцягае р. Прорва. На беразе возера Дрысвяцкі парк. Выкарыстоўваецца як вадаём — ахаладжальнік Ігналінскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышчанскі. Пл. 15,39 км², даўж. каля 8,9 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі 32,8 км. Пл. вадазбору 264 км². Схілы катлавінывыш. да 5 м; месцамі да 25 м, пераважна разараныя, часткова пад пашай і сенажаццю. Берагі пясчаныя, паўн. і паўн.-зах. месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыб. 4—6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 20 астравоў агульнай пл. 0,67 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці да 120 м. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 2—2,5 м. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЫ́К-КУЛЬ (кірг. гарачае возера),
бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўн. Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на выш. 1608 м. Пл. 6236 км² (па інш. даных 6330 км²). Даўж. 178 км, шыр. да 60 км, глыб. да 668 м. Пл. вадазбору 21,9 тыс.км². Упадае больш за 50 рэк; найб. з іх Джэргалан і Цюп. Берагі расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на У і ПдУ. Зімой не замярзае. Т-ра вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6%). Рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Суднаходства. Асн. парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На І.-К. курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М.М.Пржавальскага. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛ,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 16,2 км², даўж. 6,3 км, найб.шыр. 4 км, найб.глыб. 24,6 м, даўж. берагавой лініі каля 31 км. Пл. вадазбору 89,2 км². Схілы катлавінывыш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. З ПдУ да возера прымыкае лес. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. 8 астравоў агульнай пл. 0,24 км², найбольшыя: Замак, Бярозавы, Кульчына, Селішча. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў. Выкарыстоўваецца як месца адпачынку.