Я́МНА,

возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 3 км на ПнЗ ад в. Шарстова, за 27 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,92 км², даўж. 1,56 км, найб. шыр. 720 м, найб. глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 4,95 км. Пл. вадазбору 13,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя (на ПнУ да 12 м, стромкія), пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, на ПнУ выш. 0,6 м, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае, шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у воз. Усвеча.

т. 18, кн. 1, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)