германскі прамысловец, дзярж. дзеяч, публіцыст. Д-рфіз.н. (1889). Сын яўр. прамыслоўца Эміля Р. (1838—1915), які ў 1880-я г.засн. у Германіі Усеагульную эл. кампанію (УЭК). Вучыўся ў Страсбургскім і Берлінскім ун-тах (1886—89). У 1893—99 дырэктар т-ва «Электрахімічныя заводы» ў г. Бітэрфельд. З 1899 чл. праўлення, з 1915 старшыня назіральнага савета УЭК. У 1902—07 уладальнік Берлінскага гандл.т-ва. У 1914—15 кіраўнік аддзела сыравіны Ваен.мін-ва Прусіі. У 1921 міністр аднаўлення. Прыхільнік палітыкі выканання Германіяй умоў Версальскага мірнага дагавора 1919. З лют. 1922 міністр замежных спраў; у час Генуэзскай канферэнцыі 1922 разам з К.А.Віртам падпісаў Рапальскі дагавор 1922 з РСФСР. Аўтар сац. і культ.-філас. артыкулаў (друкаваўся з 1897) і кніг «Да крытыкі часу» (1912), «Да механікі духу» (1913), «Пра будучыя рэчы» (1917), «Новая гаспадарка» (1918). Забіты членамі антысеміцка-праваэкстрэмісцкай арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУР (Ruhr), Рурская вобласць,
галоўная вугальна-металург. база Германіі, на тэр. зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, па абодвух берагах р. Рэйн (асн.ч. на правабярэжжы, у бас. рэк Рур, Эмшэр, Ліпе). Тэрытарыяльна супадае з Рурскім вугальным басейнам. Пл. 3,3 тыс.км². Нас. каля 6 млн.чал. (2000); сярэдняя шчыльн. каля 1800 чал. на 1 км² (макс. больш за 5000 чал.). Гарады Р. (Эсэн, Дортмунд, Дуйсбург, Вуперталь, Дзюсельдорф, Мюльгайм, Гельзенкірхен, Бохум і інш.) з’яўляюцца вял.прамысл. цэнтрамі і зліліся ў адзіную канурбацыю. У Р. сканцэнтраваны гал. чынам галіны цяжкай прам-сці, асабліва кам.-вуг. (здабываецца каля 85% кам. вугалю ў краіне, у т. л. ўвесь каксавальны), чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім. і коксахім. прам-сць. У сувязі з хранічным крызісам гэтых галін многія шахты і прадпрыемствы закрываюцца. Традыц. галіны прам-сці часткова замяняюцца новымі для Р. галінамі — аўтабудаваннем, эл.-тэхн., нафтаперапр., швейнай. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Густая сетка чыгунак, аўтадарог, унутр. водных шляхоў; нафтаправоды з Ротэрдама і Вільгельмсгафена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАКШЫ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Swiętokrzyskie),
адм.-тэр. адзінка на Пд Польшчы. Утворана 1.1.1999. Пл. 11,4 тыс.км². Нас. 1,3 млн.чал. (1999), гарадскога 47%. Адм. цэнтр — г.Кельцы. Найб. гарады: Астровец-Свентакшыскі, Скаржыска-Каменна, Старахавіцы, Сандамір. Размешчана пераважна на Келецка-Сандамірскім узв., у межах якога вылучаюцца Свентакшыскія горы. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. ад -4,5 °C у Свентакшыскіх гарах да -2,5 °C на Пд, ліп. 16,5 °C і 18,5 °C адпаведна. Гал. рака Вісла з прытокамі Ніда, Каменна, Чарна. Глебы падзолістыя, на У бурыя і чарназёмныя. Пад лесам 27%. Гаспадарка аграрна-прамысловая. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 63%. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, жыта, цукр. буракі, бульбу, рапс. Садоўніцтва (асабліва каля Сандаміра). Гадуюць буйн. раг. жывёлу, коней, птушак. Прам-сць: маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), чорная металургія (электрасталь, пракат), буд. матэрыялаў (цэмент, шкло, кераміка і інш.), харч. (цукр., кансервавая і інш.), лёгкая (швейная, абутковая). Здабыча жал. руды, сыравіны для буд. матэрыялаў. Турызм. Бальнеагразевы курорт Буска-Здруй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЕЛЯВО́ДСТВА,
галіна раслінаводства па вырошчванні хмелю. Суквецці (шышкі) хмелю маюць эфірны алей, горкія і дубільныя рэчывы і выкарыстоўваюцца ў вытв-сці піва, дражджэй, лек. прэпаратаў, касметычных сродкаў, лакаў, фарбаў. Сцябло прыдатнае для вытв-сці грубага валакна.
Узнікла ў 10 ст. Пашырана ў Германіі (32% пл.сусв. пасеваў), ЗША (24%), Чэхіі (10%), Кітаі (8%), Японіі, Украіне, Расіі і інш. У 1999 пл. хмельнікаў складала больш за 57 тыс.га, у т. л. ў Еўропе 64%. Вылучаюць 4 групы гатункаў хмелю: А — найлепшы араматычны; В — араматычны; С — які не мае значэння ў піваварэнні; Д — горкі. На сусв. рынку найб. каштоўныя араматычныя гатункі хмелю.
На Беларусі Х. развіта слаба. Вырошчваюць 5 замежных гатункаў, якія мала прыстасаваны да мясц. умоў. Плошча пладаносных хмельнікаў 50 га. Найб.гаспадарка — бел.-ням. прадпрыемства «Бізон» у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. На патрэбы піваварнай прам-сці хмель імпартуюць пераважна з Чувашыі, дзе сканцэнтравана асн.прамысл.вытв-сць хмелю ў Расіі (2,5—3 тыс. штогод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬСІ́,
правінцыя на Пн Кітая, у бас. сярэдняга цячэння р. Хуанхэ. Пл. 156 тыс.км². Нас. 32,7 млн.чал. (2001). Адм. ц. — г.Таюань. Размешчана на Шаньсійскім плато (ч.Лёсавага плато), на У — зах. схілы гор Тайханшань. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -16 °C на Пн да -2 °C на Пд, ліп. ад 20 да 25 °C. Ападкаў 400—500 мм за год. Гал.р. Фыньхэ (прыток р. Хуанхэ). Расліннасць на З і ПнЗ пераважна паўпустынная, на У — мяшаныя і шыракалістыя лясы (у гарах). Гаспадаркапрамысл.-агр. тыпу. Асн. галіны прам-сці: вугальная (Датунскі, Янцюаньскі, Сітаньскі бас.), металургічная, машынабудаванне (цяжкае, с.-г., тэкст.), хім. (сода, к-та, сера), лёгкая, харч. (алейная, мукамольная, вінаробная). Рамёствы (метал., фарфоравыя вырабы, дываны). Тэр. Ш. — стараж. земляробчы раён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, чумізу, гаалян, кукурузу, авёс, бавоўнік, кунжут, лён, цукр. буракі. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, аслоў, мулаў, свіней, авечак (у горных раёнах). Гал. гарады: Таюань, Датун, Янцюань, Чанчжы, Юйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЬНА́НЬ,
правінцыя на ПдЗ Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Пл. 394 тыс.км². Нас. 42,87 млн.чал. (2001). Адм. і гал.эканам. цэнтр — г.Куньмін. Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асн. субтрапічны мусонны, на Пд — трапічны. Сярэдняя т-растудз. ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліп. 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20% тэр.) да выш. 1,5 тыс.м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Гал. збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукр. трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жал. руд, кам. вугалю, солі, мармуру і інш.