гаспада́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гаспада́рка гаспада́ркі
Р. гаспада́ркі гаспада́рак
Д. гаспада́рцы гаспада́ркам
В. гаспада́рку гаспада́ркі
Т. гаспада́ркай
гаспада́ркаю
гаспада́ркамі
М. гаспада́рцы гаспада́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.

Натуральная г.

2. Вытворчасць, эканоміка.

Народная г. краіны.

Сельская г.

3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.

Г. трактарнага завода.

4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.

Абзавесціся гаспадаркай.

5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.

Сялянскія гаспадаркі.

Кіраваць гаспадаркай.

6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.

Займацца гаспадаркай.

Хатняя г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаспада́рка ж., в разн. знач. хозя́йство ср.;

наро́дная г. — наро́дное хозя́йство;

се́льская г. — се́льское хозя́йство;

займа́цца ~кай — занима́ться хозя́йством

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспада́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць прадукцыйных сіл і вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу. Сацыялістычная гаспадарка. Таварная гаспадарка. Натуральная гаспадарка.

2. Усё, што служыць для вытворчасці, складае вытворчасць; эканоміка (у 2 знач.). Народная гаспадарка.

3. Галіна якога‑н. віду вытворчасці, а таксама якая‑н. вытворчая адзінка. Сельская гаспадарка. Лясная гаспадарка. Рыбная гаспадарка. // Сельскагаспадарчая адзінка з прыладамі і сродкамі вытворчасці, угоддзямі, жывёлай і інш. Аднаасобная гаспадарка. □ Мікалай Каржанец сам згадзіўся кіраваць гаспадаркай і на цвёрдыя ногі паставіць калгас. Бялевіч. // Абсталяванне, інвентар, пабудовы і інш. прылады якой‑н. вытворчасці ці вытворчай адзінкі. Гаспадарка калгаса. □ За гаспадарку ненарокам Міхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся, Завёў свіней, дзве-тры авечкі. Колас. // Разм. Рэчы, прадметы, якія належаць каму‑н., выкарыстоўваюцца кім‑н. для чаго‑н. Паходная гаспадарка. □ [Падарожнікі] вылажылі з лодкі на мост і занеслі на бераг усю сваю гаспадарку.., усцягнулі лодку на сушу. Брыль.

4. Круг абавязкаў па абслугоўванню каго‑н., па задавальненню чыіх‑н. бытавых патрэб. Ускласці гаспадарку на брата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспада́рка ж.

1. Wírtschaft f -, -en, Betrieb m -(e)s, -e;

се́льская гаспада́рка Lándwirtschaft f;

лясна́я гаспада́рка Fórstwirtschaft f;

ха́тняя гаспада́рка Háushalt m -(e)s;

займа́цца (ха́тняй) гаспада́ркай den Háushalt führen;

2. с.-г. Wírtschaft f -, -en; Hof m -(e)s, Höfe (двор);

аднаасо́бная гаспада́рка Éinzelwirtschaft f -;

буйна́я гаспада́рка Gróßwirtschaft f;

калекты́ўная гаспада́рка Kollektívwirtschaft f;

ры́нкавая [ры́начная] гаспада́рка Márktwirt-schaft f -;

сусве́тная гаспада́рка Wéltwirtschaft f -;

тра́нспартная гаспада́рка Transpórtwesen n, Verkéhrswirtschaft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гаспада́рка ’гаспадарка’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). У гэтым значэнні слова запазычана з польск. мовы (параўн. польск. gospodarka ’тс’). Таксама з польск. gospodarczy ўзята бел. гаспада́рчы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парцэлярная гаспадарка 8/292

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лесапрамысловая гаспадарка, гл. Леспрамгас

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Племянная гаспадарка 8/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Калектыўная гаспадарка, гл. Калгас

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)