ТАМІ́Н Міхаіл Пятровіч (24.7.1883, в. Шаровічы Жыздрынскага р-на Калужскай вобл., Расія — 31.5.1967),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1940), д-рбіял.н. (1937), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, Архангельскім лесатэхн. ін-це, Арэнбургскім ін-це буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. У 1934—41 і ў 1944—50 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі, адначасова праф.БДУ, у 1950—61 заг.аддзела Ін-та біялогіі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, бат. геаграфіі. Яго імем названы 4 віды лішайнікаў.
Тв.:
Определитель лишайников БССР. Ч. 1. Кустистые и листовые формы. Мн., 1936;
Определитель лишайников БССР и смежных областей РСФСР и УССР. Ч. 2. Накипные формы. Мн., 1938;
Лишайники, бактерии и актиномицеты. М., 1960 (разам і М.А.Камарніцкім. М.А.Красільнікавым).
Літ.:
Горбач Н.В. Памяти М.П.Томина // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБО́ТКА Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч; 4.9.1893, в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 1945?),
бел. паэт, літаратуразнавец. Вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Кіеўскага ун-та (1914—18). Удзельнік мінскага клуба «Беларуская хатка» (1916). У 1919 акцёр Бел.сав.т-ра, у 1920 адміністратар Бел.т-ра ў Мінску. Пэўны час быў супрацоўнікам літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы Літ.-Бел. ССР (Мінск, Бабруйск). У 1920—30-я г. паводле ўскосных звестак займаўся навук. дзейнасцю ў Польшчы. Паэт. творы, у т. л. трыялеты і санеты, вызначаюцца тонкім лірызмам, майстэрствам версіфікацыі. Аўтар арт. «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гг. у беларускай паэзіі» (1919). У кн. «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) прааналізаваў гісторыю бел. паэзіі 19 — пач. 20 ст. на фоне нац.-вызв. барацьбы народа. На бел. мову пераклаў урывак з паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы У.Бенядзіктава і інш.
Літ.:
Гарэцкі М. Фарботка Я. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́НКЕЛЬ Якаў Ілыч (10.11.1894, г. Растоў-на-Доне, Расія — 23.1.1952),
расійскі фізік-тэарэтык. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). З 1921 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це (заг.аддзела), адначасова ў Ленінградскім політэхн. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па электроннай тэорыі металаў, ферамагнетызме, кінетычнай тэорыі вадкасцей, ядз. фізіцы, электрадынаміцы, фізіцы цвёрдага цела, астрафізіцы і інш. Распрацаваў тэорыю руху атамаў і іонаў у крышт. рашотцы, увёў паняцці дэфектаў крышт. рашоткі, рухомых дзірак і эксітонаў (1926—31). Стварыў першую квантавамех. тэорыю ферамагнетызму (1928). Пабудаваў кінетычную тэорыю вадкасцей, развіў малекулярную тэорыю цякучасці цвёрдых цел. Прапанаваў кропельную мадэль атамнага ядра (1936; мадэль Бора—Ф.), прадказаў спантаннае дзяленне атамных ядраў (1939). Аўтар першага ў СССР поўнага курса тэарэт. фізікі. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДАШ Аляксандр Аляксандравіч (сапр. Шэпшэль Шэпшэлевіч; 1896, Мінск — ліп. 1951),
дзярж. і прафсаюзны дзеяч Беларусі. З сак. 1917 узначальваў прафсаюз дрэваапрацоўшчыкаў у Мінску. У час герм. акупацыі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б). У 1918—20 чл. мінскіх губкома партыі і губ.ВРК, К-та абароны Мінска, камісар Асобнага рабочага палка, старшыня Мінскага губ. савета прафсаюзаў, в.а. нар. камісара працы Літ.-Бел. ССР. З 1921 старшыня Савета, з 1924 — Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1925 на прафс. рабоце ў РСФСР. У 1931—37 кіраўнік сектара кадраў, нач. упраўлення навуч. устаноў Наркамата фінансаў СССР, з 1939 нам. упраўляючага справамі Наркамата (Мін-ва) земляробства СССР. З 1947 нач.адм.-гасп.аддзела Галоўводгаспадаркі Мін-ва сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—25, чл.ЦБКП(б)Б у 1921—24, ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—25. У лют.—маі 1924 чл. Часовага бел. Бюро ЦК РКП(б) і канд. у чл. яго Прэзідыума.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЗЕРАЎ Іван Макаравіч (5.2.1889, г. Смаленск, Расія — 21.3.1947),
расійскі і бел. мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Вучыўся на аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та ў Смаленску (1916—19). Працаваў у Смаленскім дзярж. музеі (да 1941), з 1946 нач.аддзела аховы помнікаў Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі. Даследаваў помнікі стараж. дойлідства Полацка (Сафійскі сабор, тры Бельчыцкія царквы, 1928; зрабіў графічную рэканструкцыю Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, 1927), Віцебска (абмеры Дабравешчанскай царквы), Смаленска, фрэскавыя размалёўкі ў Полацку, Віцебску, з 1946 — Гродзенскую Барысаглебскую царкву.
Тв.:
Да пытання аб Спасаўскай царкве ў Полацку // Гіст.-археал.зб.Мн., 1927. № 1;
Полацкая архітэктура XI—XII стст. у святле новых даследаванняў // Маладосць. 1991. № 6—8, 10;
Белорусское и смоленское зодчество XI—XIII вв. Мн., 1994.
Літ.:
Воронин Н.Н. И.М.Хозеров // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АНСССР. М., 1948. Вып. 19: Штыхов Г.В. Древнеполоцкое каменное зодчество // Белорусские древности. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫХУ́Н Генадзь Апанасавіч (н. 30.10.1936, в. Кунцаўшчына Гродзенскага р-на),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1982). Скончыў Ленінградскі ун-т (1958). У 1958—59 і з 1963 у Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі (з 1990 заг.аддзела). Даследуе тыпалогію слав. моў і іх сувязі, моўныя саюзы, гаворкі Палесся, бел. этымалогію і гісторыю бел. мовазнаўчай славістыкі. Аўтар манаграфій «Сінтаксіс займеннікавых клітык у паўднёваславянскіх мовах» (1968), «Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэалу» (1981), дакладаў на міжнар. з’ездах славістаў, артыкулаў пра бел.-паўднёваслав. і бел.-балг. сувязі і інш. Сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87).
Тв.:
Энкліза і пракліза ў структуры славянскага сказа. Мн., 1968;
Тыпалогія сінтаксічных адрозненняў у балканаславянскім арэале. Мн., 1978;
Арэальная тыпалогія славянскіх моў: Прынцыпы і напрамкі даслед. Мн., 1988;
Арэальныя аспекты фарміравання славянскіх літаратурных моў. Мн., 1993;
Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯГА́КА Лідзія Іванаўна (н. 21.2.1937, г.п. Кампанееўка Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. антраполаг. Д-рмед.н. (1990), праф. (1998). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1990 заг.аддзела). Даследуе праблемы часавай і прасторавай зменлівасці морфафункцыянальных прыкмет людзей, варыябельнасць дэрматагліфічных і аданталагічных прыкмет этнагенетычных працэсаў на тэр. Беларусі. Аўтар «Нарысаў па антрапалогіі Беларусі» (1976, з І.І.Салівон, А.І.Мікулічам), падручніка «Асновы сучаснай антрапалогіі» (1989, з Салівон). Дзярж. прэмія Беларусі 1999.
Тв.:
Антропология Белорусского Полесья: (Демография, этнич. история и генетика). Мн., 1978 (разам з А.І.Мікулічам, І.І.Салівон);
Биологическое и социальное в формировании антропологических особенностей (по данным исследования населения Поозерья). Мн., 1981 (з імі ж);
Дерматоглифика населения Белоруссии: Популяционные аспекты изменчивости. Мн., 1989;
Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з В.П.Аляксеевым, М.У.Вітавым);
Основы антропологии и экологии человека. Мн., 1997 (разам з І.І.Салівон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Валянцін Міхайлавіч (7.4.1907, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 14.12.1983),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1962). Скончыў БСГА (1937). З 1945 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1954 заг.аддзела, з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па абмене рэчываў, росце, развіцці і фарміраванні мех. тканак раслін. Даследаваў уздзеянне воднага і светлавога рэжымаў, мінер. жыўлення на жыццёвыя праяўленні раслін. арганізма на тарфяной глебе і іонаабменных субстратах ва ўмовах штучнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Аб паветраным і мінеральным жыўленні раслін. Мн., 1953 (разам з Ц.М.Годневым);
Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяной почве. Мн., 1970;
Вырошчванне капусты Хібінскай у працяглай монакультуры на іанітнай глебе (разам з Т.П.Суровай, Л.Л.Кошалевай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1970. № 6;
Физиология устойчивости растений к полеганию и методы ее оценки // Физиология растений в помощь селекции. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЙКА Павел Пятровіч (21.6.1889, в. Лютовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 9.1.1921),
бел.ваен. дзеяч. Скончыў Іркуцкае вайск. вучылішча (1912). Удзельнік 1-й сусв. вайны, штабс-капітан. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. партыі эсэраў. У пач. 1919 мабілізаваны ў Чырв. Армію, служыў у ваен. камісарыяце Слуцкага пав. З прыходам польскіх войск вярнуўся ў родную вёску, падтрымліваў сувязі з антыпольскім падполлем. Летам 1920 зноў мабілізаваны ў Чырв. Армію, хутка дэзерціраваў. У ліст. 1920 далучыўся да Слуцкага паўстання 1920, па прапанове Бел. рады Случчыны ўзначаліў 1-ы Слуцкі полк і адначасова ўсю Слуцкую брыгаду паўстанцаў. Быў стаўленікам бел. эсэраў, лічыў, што ў змаганні супраць сав. улады паўстанцы асуджаны на паражэнне. За вызваленне з палону камісара Слуцкага пав. Лебедзя па загадзе Бел. рады Случчыны арыштаваны, уцёк з-пад варты. 3.12.1920 здаўся сав. войскам. 7.1.1921 пастановай «тройкі» Асобага аддзела 16-й арміі «за антысавецкую дзейнасць» прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖОЎ ЭНЬЛА́Й (5.3.1898, г. Хуаян, прав. Чжэцзян, Кітай — 8.1.1976),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Кітаі, Японіі і Францыі. З 1922 у Камуніст. партыі Кітая (КПК), чл. яе ЦК (з 1927), Палітбюро ЦК (з 1928). У рэвалюцыю 1925—28 у Кітаі кіраўнік ваен.аддзелаКПК, паліт. кіраўнік Наньчанскага паўстання 1927. У 1927—32 на падп. рабоце ў г. Шанхай і прав. Гуансі, з 1932 паліт. камісар 1-га фронту Чырв. Арміі ў Цэнтр.сав. раёне (у час Паўночна-заходняга паходу 1934—36 на пасадзе паліт. камісара яго змяніў Мао Цзэдун). У час антыяп. вайны 1937—45 прадстаўнік КПК пры гаміньданаўскім урадзе Кітая. Прэм’ер Дзярж.адм. савета (1949—54), міністр замежных спраў (1949—58), прэм’ер Дзярж. савета (1954—76) Кіт.Нар. Рэспублікі. Чл. Пастаяннага к-та Палітбюро ЦККПК (1956—76), нам. старшыні КПК (1956—66, 1973—76).
Літ.:
Тихвинский С.Л. Путь Китая к объединению и независимости, 1898—1949: По материалам биогр. Чжоу Эньлая. М., 1996.