Працэ́сія ’ўрачыстае мнагалюднае шэсце’ (ТСБМ), ’хрэсны ход’ (Нас., Гарэц.). Крыніцай слова з’яўляецца лац. prōcēssīo ’рух наперад’ (Фасмер, 3, 386), але вызначыць, праз польскае ці рускае пасрэдніцтва было запазычана слова, цяжка (Гіст. лекс., 260). Відаць, у першым значэнні слова запазычана з рус. проце́ссия ’тс’, якое, у сваю чаргу, праз польск. procesja ’хрэсны ход, царкоўнае шэсце; шэсце, чарада’ ўзыходзіць да вышэйназванай лац. крыніцы (параўн. Фасмер, там жа), а ў другім — з польскай. Ст.-бел. процесия, процесыя, процессия, процессыя ’шэсце’ з польск. procesja < лац. prōcēssiō (Булыка, Запазыч., 269).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіваваро́нка ‘птушка Coracias garrulis L., сіваграк’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Жыв. св., ЛА, 1), сіваронка ‘тс’ (Арх. Федар.), сі́вая варонка ‘тс’ (ЛА, 1), сіваўро́нка ‘тс’ (Сцяшк., Нар. лекс.), сі́ўка‑варо́нка ‘тс’ (Нас., Касп., Нар. лекс., ЛА, 1), сіва́я варона ‘тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1). Рус. сивоворо́нка, дыял. си́воронок, сиворо́нка; апошнія ў выніку гаплалогіі з сивоворон(ок) (Фасмер, 3, 616). Ад сівы і варона, гл. (Праабражэнскі, 2, 283; Фасмер, там жа). Ніканчук (БЛ, 9, 59) адмаўляе этымалагічную сувязь з варона — хутчэй гэта субстытуцыя слова грак, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурдо́вы ’бардовы’ (Жд.), цёмна-чырвоны’ (Арх. Бяльк., слонім.), бу́рдавы (гл.) ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Рус. дыял. бурдо́вый ’тс’. Вытворнае ад бурда́ ’чырвонае віно’ (вядомае ў рус. гаворках) < бордо́ ’тс’ < франц. Bordeaux. Фасмер, 1, 244.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Білья́рд. Рус. билья́рд, укр. білья́рд. Запазычанне з італ. bigliardo ’тс’ (параўн. італ. biglia ’більярдны шар’) або з франц. billard. Першую версію адстойвае Фасмер, 1, 165; другую — Рудніцкі, 1, 136; Шанскі, 1, Б, 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́кса1 (БРС). З ням. Wachs ’воск’, Schuhwachs ’вакса для ботаў’ (Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 296).

Ва́кса2 ’плакса’ (З нар. сл.). Другая частка дзіцячай «дражнілкі» плакса‑вакса, утворанай шляхам экспрэсіўнай рэдуплікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ваніль ’плады трапічнай расліны’ (КТС). З рус. ваниль < франц. vanille ’струк дрэва, з якога атрымліваюць араматычнае рэчыва’, якое да лац. vagina, vaginella ’струк’ (Фасмер, 1, 272; Шанскі, 1, В, 18; Рудніцкі, 1, 308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́кша ’вавёрка’ (ДАБМ, 897, Гарэц., Касп.). Рус. ве́кша ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд розных версій гл. Фасмер, 1, 287. Найбольш пераконвае Трубачоў (Дополн., 1, 287), які бачыць сувязь з рус. ва́шка ’маладая вавёрка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́сціцца, ласціць ’выяўляць (да каго-небудзь) ласку, лагоднасць’, ’падлашчвацца, падлізвацца’ (Бяльк., Яруш., Нас., Касп., Сцяшк. Сл.). Укр. ластитися ’лашчыцца’, паўн.-рус. ластить(ся) ’тс’. Да ласка (гл.). Агляд літаратуры гл. Фасмер, 2, 463.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лісці́цца ’падлізвацца, лашчыцца’ (ТС). Кантамінацыя лексем ліс і ⁺льсціцца (пры існаванні рус. льстить), якое з lьstiti () < lьstь < ст.-герм., гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’ (гл. Фасмер, 2, 487). Параўн. таксама ліслі́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)