Паспро́буваць ’пакаштаваць’, паспрббывыный ’паспытаны, паспрабаваны’ (Бяльк.). У выніку кантамінацыі лексем паспытаць і рус. пробовать ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахарані́цца ’схавацца’ (смарг., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі бел. пахароны і польск. schronić się ’схавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́дых ’перадышка’ (брагін., Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі лексем перады́х (там жа) і рус. о́тдых.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плэ́тацца ’блытацца (пад нагамі)’ (ашм., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем плёнтацца і блытаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюхані́на ’плюхота’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць ’хлюпаць’, магчыма, у выніку кантамінацыі плюхота і хляпані́на.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плята́нне ’плот, пераплецены тонкімі пруцікамі’ (Жд. 3). У выніку кантамінацыі лексем сплятанне (< сплесці) і плот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́жны ’розны, разнастайны’ (Др.-Падб.) — у выніку кантамінацыі бел. розны (гл.) і польск. różny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йна ’разам’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ро́йны ’густы’ (Яруш.). Да рой 1 у выніку пераносу семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скусо́рыцца (скусо́рицца) ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). У выніку перастаноўкі галосных, гл. скасурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́рка ’гусцера, Blicca bjoerkna L.’ (Жук.). У выніку адсякання пачатковага складу, параўн. гусцерка, усцерка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)