1. Ставячы што‑н. у вялікай колькасці, заняць усю плошчу, прастору. Заставіць пакой мэбляй. Заставіць паліцу кнігамі.
2. Закрыць, загарадзіць чым‑н. пастаўленым. Заставіць праход шафай. □ [Антось] убачыў на стале вялікую кнігу запісу хворых, узяў яе і заставіў шыбу.Мележ.// Перагарадзіць (раку). Злева было відаць шырокае возера — там нядаўна заставілі раку.Пташнікаў.
3. Паставіць што‑н. за што‑н. Заставіць ложак за шырму.
1. Закруціць глыбей, тужэй. Падкруціць вінт. □ Няўклюдны цвік балюча мул[яе] пятку. Нрыцерці б цвік, абмотку падкруціць...Пысін.//Разм. Круцячы якое‑н. прыстасаванне, узмацніць або павялічыць што‑н. Я падышоў да стала і падкруціў кнот у лямпе.Бажко.
1. Зрабіць ручным, прымусіць прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. (жывёлу, птушку і пад.). А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол.Даніленка.Выходзіць, калі добра даглядаць, абыходзіцца з ім як след, дык і ваўка можна прыручыць.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Зрабіць каго‑н. больш даверлівым, паслухмяным; прывучыць да сваіх парадкаў. «Малады яшчэ, толькі з інстытута, — цікуючы спадылба на Антона Антонавіча, разважаў Маслабаеў. — Яго няцяжка прыручыць, пад свой, так сказаць, уплыў узяць».Каршукоў.«Ну і мядзведзь, — думаў Сярмяжка, пазіраючы, як павольна клыпае гэты здаравяка. — Нічога, мы цябе прыручым».Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.
1.Прымусіць распасціся; раскідаць (што‑н. сабранае ў якім‑н. парадку, складзенае). Разваліць штабель бярвення.// Раскалоць, разламаць на асобныя часткі ўдарам; рассячы. Разваліць калоду./убезас.ужыв.— Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? — спытаў Алесь. — Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла.Караткевіч.
2.Разм. Разбурыць, ператварыць у руіны. Разваліць хату. □ — Прыйшлі ноччу — двое мужчын, адна баба. Набілі ў школе вокны, развалілі печ...Навуменка.
3.перан. Давесці да поўнага расстройства, да заняпаду; разладзіць. Разваліць работу. Разваліць дысцыпліну. □ — Яно праўда, — згадзіўся Косця, — дружную брыгаду не разваліш.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заставіць каго‑н. узысці куды‑н., апынуцца дзе‑н.; загнаць каго‑, што‑н. Узагнаць ката на дрэва. Узагнаць машыну на платформу. □ [Богдан:] — Пабачым, ці не можна будзе туды [на сенажаць] скаціну ўзагнаць.Дуброўскі.
2.Разм.Прымусіць устаць, падняцца адкуль‑н., змяніць становішча. [Андрэй:] — Як хочаш, але я цябе [Івана] заўтра рана ўзганю з ложка.Чарнышэвіч.Саскочыла Эма з ложка, Узагнала цялушку на ножкі.Глебка.// Успудзіць. Глухі стрэл узагнаў над гаем варон.Асіпенка.Машына брала пад горку. Праязджалі вёску. На краі дарогі, мінаючы лужыну, узагналі чародку мокрых шпакоў.Пташнікаў.
3. Насадзіць. Узагнаць абручы на бочку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)