раздзел оптыкі, які вывучае ўплыў магнітнага поля на выпрамяненне, пашырэнне і паглынанне святла ў целах, што змешчаны ў гэтым полі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
палеамагнеты́зм
(ад палеа- + магнетызм)
уласцівасць горных парод намагнічвацца ў перыяд свайго ўтварэння пад уздзеяннем магнітнага поля Зямлі і захоўваць набытую намагнічанасць у наступныя эпохі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фато́н
(ад гр. phos, -otos = святло)
элементарная часціца светлавой энергіі, квант электрамагнітнага поля; адна з нейтральных элементарных часціц з нулявой масай і спінам 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
халі́зм
(англ. holism, ад гр. holos = цэлы, увесь)
кірунак сучаснай ідэалістычнай філасофіі, які разглядае цэласнасць свету як вынік творчай актыўнасці нейкага містычнага поля цэласнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эмі́тэр
(англ. emitter, ад лац. emittere = выпускаць)
1) выпраменьвальнік;
2) электрод, які з’яўляецца крыніцай электронаў у выніку награвання яго, дзеяння электрычнага поля і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нязжа́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які застаўся на корані (пра злакавыя расліны). У лагчынах з поля — яно было справа — на шашу пасля цяпла дыхнуў рэдзенькі, халодны вецер, прынёс пах нязжатага ячменю і сухога сена.Пташнікаў.
2. Такі, на якім засталіся на корані злакавыя расліны. Пералівы жоўта-зялёнага колеру дрыжалі над нязжатым полем.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папраганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Прагнаць, прымусіць пайсці адкуль‑н. усіх, многіх. Нарэшце папраганяў з поля людзей вечар.. І ноч ахінула неўзабаве сваім чорным плашчом зямлю.Мурашка.//Разм. Выгнаць, звольніць з работы ўсіх, многіх. Папраганяць прагульшчыкаў са службы.
2. Правесці, пракласці ў патрэбным кірунку многа чаго‑н. Папраганяць барозны плугам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голы — галынь ’паляна’ (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЫЁТЭ́ХНІКА,
навука аб метадах генерацыі, распаўсюджвання ў прасторы, прыёму і выкарыстання радыёхваль; галіна тэхнікі, якая ажыццяўляе распрацоўку, выраб і выкарыстанне радыёапаратуры. Асн. прынцып — выкарыстанне энергіі эл.-магн.поля для перадачы інфармацыі. Грунтуецца на дасягненнях фізікі, электронікі, фізікі цвёрдага цела, тэорыі ваганняў і інш., а таксама тэхналогіі вакуумных і паўправадніковых прылад, вытв-сці крыніц электрасілкавання, тэхнікі высокачастотных вымярэнняў і інш.
Даследаванні М.Фарадэяэл. і магн. палёў (1831) далі пачатак вучэнню аб распаўсюджванні эл.-магн.поля без правадоў. На іх аснове Дж.К.Максвел абгрунтаваў аднолькавасць прыроды светлавых і эл.-магн. хваль (1864), што пацверджана эксперыментальна Г.Герцам (1888). У 1895 А.С.Папоў прадэманстраваў сістэму перадачы — прыёму радыёсігналаў, прыдатную для практычнага выкарыстання. На пач. этапе развіцця Р. створаны прасцейшыя перадавальныя і прыёмныя радыёапараты для забеспячэння радыёсувязі. Далёкасць і якасць радыёсувязі істотна выраслі з пераходам на слыхавы прыём сігналаў і выкарыстаннем дэтэктара. Вынаходства электронных лямпаў дало магчымасць стварыць магутныя радыёперадатчыкі, высакаякасныя радыёпрыёмнікі і інш. радыёапаратуру, значна павялічыць далёкасць радыёсувязі, развіць радыётэлефанію і радыёвяшчанне, перадаваць відарыс — фотатэлеграфію і тэлебачанне. Дасягненні Р. садзейнічалі ўзнікненню новых галін навукі і тэхнікі: радыёастраноміі, радыёметэаралогіі, радыёспектраскапіі і інш. На аснове Р. і электронікі ўзнікла радыёэлектроніка. Павышэнню эфектыўнасці радыётэхн. апаратуры садзейнічала выкарыстанне паўправадніковых прылад, інтэгральных схем, малекулярных і параметрычных генератараў і ўзмацняльнікаў, квантавых генератараў і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р. вядуцца ў Ін-тах фізікі, электронікі Нац.АН, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, БДУ і інш.; працуюць радыётэхн. з-ды, якія выпускаюць радыёпрыёмнікі, тэлевізары і інш. радыётэхн. апаратуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТУ́РН,
планета Сонечнай сістэмы, шостая па парадку ад Сонца і другая па памерах і масе. Астр. знак . Адносіцца да класа планет-гігантаў.
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 1.43 млрд.км (эксцэнтрысітэт арбіты 0,056). Перыяд абарачэння вакол Сонца 29,46 зямнога года. Экватарыяльны дыяметр 120 536 км; з прычыны хуткага вярчэння вакол восі (перыяд каля 10,53 гадз) С. значна сплюснуты — палярны радыус меншы за экватарыяльны прыблізна на 6500 км. Маса 5,68∙1026кг. Сярэдняя шчыльнасць — самая малая з усіх планет, 700 кг/м³ (прыблізна ўдвая менш за шчыльнасць Сонца). З Зямлі С. выглядае як жаўтаватая зорка, бляск якой мяняецца ад 0-й да 1-й візуальнай зорнай велічыні. С. з’яўляецца газавадкім целам у стане гідрастатычнай раўнавагі і не мае цвёрдай паверхні. Вонкавая газавая абалонка вадародна-геліевая, за ёй знаходзіцца абалонка ў асноўным з вадкага вадароду, потым — з металічнага вадароду. С. мае ўнутр. крыніцы энергіі і выпрамяняе ў 2,5 разу больш энергіі, чым атрымлівае ад Сонца; т-ра ў нетрах 12000 К. На С. назіраюцца воблакі, т-ра іх верхняй часткі каля -175 °C. Вось магн.поля амаль супадае з воссю вярчэння планеты. Напружанасць магн.поля на экватары роўная 0,7 зямной, унутр.магн. поле значна большае за зямное з-за вял. памераў. У сістэму С. ўваходзяць кольцы Сатурна і 18 спадарожнікаў (гл. Спадарожнікі планет); выяўлены радыяцыйныя паясы. Большасць звестак пра С. атрымана пры дапамозе аўтам. міжпланетных станцый «Піянер» і «Вояджэр».
Літ.:
Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986;