Бэ́стынь ’бессаромны, нахабны’ (Сцяшк. МГ). Утварэнне ад польскага дзеяслова bestwieć, bestwić się ’дзічэць, рабіцца бессаромным і г. д.’ Параўн. бэ́сціць. Не выключаецца, што бэ́стынь (суф. ‑ынь?) можа быць утварэннем ад bestia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапа́ная ’карцёжная гульня, у якой мяняюць карты для складання пар, і калі адна карта можа быць няцотнай, лішняй, таго, хто застаецца з ёй, называюць свінкай’ (Нас.). Дзеепрыметнік ад лапаць ’хапаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэа́льны ’які існуе ў рэчаіснасці’, ’які можа быць здзейснены’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. реальный. Ст.-бел. реалный ’рэальны’ < ст.-польск. realny ’тс’ < с.-лац. realis ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адрыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, ад якога можна што‑н. (лісткі, старонкі) адрываць; зроблены так, што можа быць адарваны. [Наўмыснік] кожны дзень адрываў лісток з адрыўнога календара і пакутна адчуваў, як павольна цягнуцца дні. Чорны. З часу, як мы на дарозе пакінулі іх [Марыну і Максіма], Колькі згубіў каляндар наш лісткоў адрыўных? Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.

2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік. // Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.

[Лац. irrationalis — неразумны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возмо́жно

1. нареч. магчы́ма, мажлі́ва; (как можно) як мага́, як мо́жна;

возмо́жно лу́чше, скоре́е як мага́ (мо́жна) лепш, хутчэ́й;

2. в знач. вводн. сл. магчы́ма, мажлі́ва; (может быть) мо́жа, мо́жа быць;

3. безл., в знач. сказ. магчы́ма, мажлі́ва; (можно) мо́жна;

возмо́жно ли с ва́ми согласи́ться? ці мо́жна (мажлі́ва) з ва́мі згадзі́цца?;

вполне́ возмо́жно зусі́м магчы́ма (мажлі́ва);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паборнік ’заўзяты прыхільнік, абаронца каго-, чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. побо́рник, ст.-рус. побо́рник (XII ст.), серб.-харв. побо́рник ’тс’. Да бароцца (гл.). У бел. мове можа быць новым кніжным запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падняхве́рывацца ’згаджацца; абяцаць (легкадумна)’ (Юрч.), падняхве́рываць ’падбухторваць, падахвочваць’ (Юрч.). Няясна. Магчыма, да ахвяра (гл.); першапачаткова паднеахверывацца, потым у выніку рэдукцыі галоснага падняхверывацца. Не можа быць паразітнай устаўкай, параўн. маг. ніхаліпа ’халепа, нянасце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашто́ ’нашто’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.). Рус. паўн., сіб. пошто́ ’тс’. Бел. лексема можа быць не толькі запазычаннем з рус. мовы, але і калькай з польск. po co ’тс’, ’чаму’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ражґе́рыць ’расставіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, прыставачнае ўтварэнне ад літ. žergti ’расстаўляць, растапырваць’, параўн. разжыге́рыцца ’расставіць ногі’ (ковен., Карскі); зрэшты, апошняе можа быць “звонкім” варыянтам да расшчакерыць ’тс’ (глыб., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)