ЗІ́НГЕР ((Singer) Іцхак) (14.7.1904, в. Лявонцін, каля Варшавы — 27.7.1991),
яўрэйскі пісьменнік (пісаў на ідыш). З 1935 у ЗША. Першы раман «Сям’я Мушкат» (1950). З 1953 яго творы перакладаліся на англ. мову (некаторыя пераклады друкаваліся раней за арыгінал). Аўтар раманаў «Нявольнік» (1962), «Сядзіба» (1967), «Маёнтак» (1969), «Шоша» (1978), аповесцей. Майстар кароткага апавядання (зб. «Дурань Гімпл і іншыя апавяданні», 1957). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНКЕ́ВІЧ (Марыя Міронаўна) (н. 13.3.1924, в. Карзюкі Мінскага р-на),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыла студыю пры т-ры імя Я.Купалы (1948), у якім працавала да 1995. Характарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я.Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К.Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
trade1[treɪd]n.
1. га́ндаль; каме́рцыя;
home trade уну́траны га́ндаль;
foreign trade заме́жны га́ндаль;
be in the cotton trade гандлява́ць баво́ўнай
2. рамяство́, прафе́сія;
by trade па прафе́сіі;
the building trade будаўні́чая прамысло́васць
♦
a jack of all tradesма́йстар на ўсе ру́кі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адкрыццё, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. адкрыць.
2. Тое, што выяўлена, стала вядомым у выніку даследаванняў, пошукаў і пад. Навуковае адкрыццё. Найвялікшым дасягненнем навукі з’яўляецца адкрыццё атамнай энергіі.// Тое, што неспадзявана для каго‑н. устаноўлена, выяўлена, пазнана. Для Валі было адкрыццём, што Леанід піша вершы.Шахавец.І раптам зусім нечакана адкрыццё: майстар дакументаў побач — Іван Харытонавіч.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́ва1, ‑ы, ж.
Публічнае выступленне. Гаварыць прамовы на публічных вечарах я быў не дужа які майстар і ахвотнік.Сабаленка.Госці дружна заапладзіравалі, вітаючы прамову Івана Кузьміча.Каршукоў.
прамо́ва2, ‑ы, ж.
У параўнальна-гістарычным мовазнаўстве — не засведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная мова, у выніку распаду якой узніклі сучасныя жывыя або засведчаныя пісьменнасцю мёртвыя роднасныя мовы. Індаеўрапейская прамова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
З ласкаю, пяшчотай прытуліцца да каго‑н. Я ўзяў на рукі маленькую Верачку.., прыгарнуўся шчакой да поўнай, ружовай шчочкі.. дзяўчынкі.Брыль.— Не ведаю, не ведаю, любы, — сказала.. [Алена] і прыгарнулася блізенька-блізенька да Івана.Сабаленка.//перан.Разм. Прыблізіцца, прымкнуць, далучыцца да каго‑, чаго‑н. Можа да калгаса прыгарнуся. Я на ўсе рукі, браток, майстар.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛА́ТАЎ (Уладзімір Георгіевіч) (30.6.1929, г. Новасібірск, Расія — 19 2.1976),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (скачкі з шастом). Засл.майстар спорту (1959), засл. трэнер Беларусі (1975). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1953). Рэкардсмен Еўропы, СССР. Трэніраваў зборную юніёраў СССР па лёгкай атлетыцы (з 1961), нац. каманду Кубы (1967—68), з 1968 старшы трэнер па скачках з шастом Рэспубліканскай школы вышэйшага спарт. майстэрства. З 1978 у Мінску праводзяць спаборніцтвы па скачках з шастом памяці Булатава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБА́НАВА (Марыя Іванаўна) (11.11.1900, Масква — 4.4.1983),
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1954). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1920 у Т-ры РСФСР 1-м (пазней Т-р імя У.Меерхольда). У 1927—80 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага. Лірычная актрыса, майстар тонкага псіхал. малюнка ролі: Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Гога («Чалавек з партфелем» А.Файко), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Таня («Таня» А.Арбузава). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́Ў (Усевалад Міхайлавіч) (1.12.1922, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 1.7.1979),
расійскі спартсмен (футбол, хакей з шайбай). Засл.майстар спорту СССР (1948), засл. трэнер СССР (1967). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага (1956) і Ваенны ін-тфіз. культуры і спорту (1960). Алімп. чэмпіён (1956, Карціна-д’Ампецца, Італія), чэмпіён свету (1954, 1956) і Еўропы (1954—56) па хакеі з шайбай. У 1946—56 чэмпіён СССР па футболе і хакеі з шайбай. Аўтар кніг «Самы цікавы матч» (1963), «Рыцары спорту» (1971).
рускі кампазітар. Нар.арт.СССР (1983). Багаслоўскі — майстар песеннага жанру (больш за 300 песень), найб. папулярныя «Спяць курганы», «Цёмная ноч», «Любімы горад» і інш. Сярод інш. твораў: опера «Соль» паводле І.Бабеля (1981); муз.-лірычныя драмы «Балаганчык» і «Незнаёмка» паводле А.Блока (1982); муз. Камедыі; 8 сімфоній; сімф. аповесць «Васіль Цёркін» (1950); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў (каля 120). Аўтар кн. «Тысяча дробязяў» (1973), «Відавочнае, але верагоднае» (1981) і інш.