амерыканскія авіяканструктары і лётчыкі, піянеры авіяцыі, браты Уілбер (16.4.1867, г. Мілвіл, штат Індыяна, ЗША — 30.5.1912) і Орвіл (19.8.1871, г. Дэйтан, штат Агайо, ЗША — 30.1.1948). Пабудавалі некалькі планёраў біпланнай схемы (1900—03), на якіх выканалі каля 1 тыс. палётаў. 17.12.1903 ажыццявілі першы ў свеце палёт на планеры з рухавіком унутр. згарання працягласцю каля 1 мін. Удасканалілі канструкцыю самалёта і давялі працягласць палёту да 1,5 гадз (1904—08). Авалодалі майстэрствам пілатавання самалёта ў палёце і пры спуску на зямлю з выключаным маторам. Здзейснілі першы палёт з пасажырамі на борце (1908). У 1909 стварылі ў ЗША кампанію па вытв-сці самалётаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛ (Hull) Кордэл (2.10.1871, Овертан-Каўнты, штат Тэнесі, ЗША — 23.7.1955),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Камберлендскі ун-т (1891). Ў 1892 выбраны ў палату прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1907—21 і 1923—31 кангрэсмен ЗША, у 1931—33 сенатар, у 1933—44 дзярж. сакратар у адміністрацыі Ф.Рузвельта. Прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформ урада Т.В.Вільсана, падтрымліваў Лігу Нацый. Праводзіў палітыку добрасуседства і зніжэння гандл. бар’ераў. На Панаамерыканскіх канферэнцыях (1933, 1938) прапагандаваў палітыку неўмяшання ва ўнутр. справы лац.-амер. краін. У 2-ю сусв. вайну выступаў у падтрымку антыгітлераўскай кааліцыі, супраць яп. экспансійнай палітыкі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ААН. Нобелеўская прэмія міру 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́РШБАХ (Herschbach) Дадлі Роберт (н. 18.6.1932, г. Сан-Хасэ, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АНЗША (1967), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1964). Скончыў Гарвардскі ун-т (1958), дзе і працаваў з 1963 (у 1977—80 дэкан ф-та). Навук. працы па малекулярнай дынаміцы хім. рэакцый, па ўдасканаленні метаду малекулярных пучкоў. Распрацаваў метады разліку энергет. узроўняў унутрымалекулярнага вярчэння. Вынайшаў метад перакрыжаваных малекулярных пучкоў, які дазваляе вывучаць узаемадзеянне малекул у час хім. рэакцыі. Нац.навук. медаль ЗША (1991). Нобелеўская прэмія 1986 (з Лі Янам і Дж.Ч.Полані).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярная динамика элементарных химических реакций: Нобелевская лекция. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁРНЕР (Turner) Нат (2.10.1800, графства Саўтхемптан, штат Віргінія, ЗША — 11.11.1831),
баптысцкі прапаведнік у ЗША, негр-нявольнік. Лічыў сябе выканаўцам божай волі і выступаў з пропаведзямі супраць рабства. У жн. 1831 арганізаваў і ўзначаліў паўстанне неграў-нявольнікаў у графстве Саўтхемптан на Пд штата Віргінія. Паўстанцы (каля 70 чал.), узброеныя сякерамі і косамі, знішчалі рабаўладальнікаў і іх маёнткі. Неўзабаве разбіты федэральнымі войскамі. 30.10.1831 Ц. схоплены і з 19 паплечнікамі павешаны. У турме прадыктаваў журналісту гісторыю свайго жыцця. Нягледзячы на нязначныя маштабы, паўстанне Ц. набыло шырокі грамадскі рэзананс і стала штуршком для разгортвання руху супраць рабства неграў ва ўсіх штатах ЗША (гл.Абаліцыянізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́шаль
(англ. bushel)
мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
до́лар
(англ. dollar, ад ням. Taler = талер)
грашовая адзінка ЗША, Канады, Аўстраліі і некаторых іншых краін, роўная 100 цэнтам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
stanowy
stanow|y
1. саслоўны; каставы; класавы;
społeczeństwo ~e — класавае грамадства;
2. дзяржаўны;
administracja ~a — дзяржаўная адміністрацыя; адміністрацыя штата (у ЗША і некаторых іншых краінах)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГЛЕН (Glenn) Джон Хершэль (н. 18.7.1921, г. Кеймбрыдж, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў лётную школу Авіяц. трэніровачнага цэнтра ВМФ у Тэхасе (1943), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ у штаце Мэрыленд (1954). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 20.2.1962 першым з амер. касманаўтаў здзейсніў арбітальны палёт вакол Зямлі на касм. караблі «Меркурый». Працягласць палёту 4,93 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́ЛАПА ІНСТЫТУ́Т, Амерыканскі інстытут грамадскай думкі,
установа па вывучэнні грамадскай думкі ў ЗША. Засн. ў 1935 у г. Прынстан (штат Нью-Джэрсі) сацыёлагам Дж.Гэлапам. Штотыднёва фіксуе грамадскую думку ў ЗША па паліт., сац. і эканам. праблемах. Адыграў значную ролю ў развіцці методыкі і тэхнікі масавых апытанняў насельніцтва і іх практ. выкарыстанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.