зямельны ўчастак, які даваў у карыстанне сялянам феад. ўласнік зямлі (памешчык, дзяржава). Быў асн. формай сял.землекарыстання пры феадалізме. За карыстанне Н. сяляне неслі розныя павіннасці на карысць феадала. Н. служыў крыніцай існавання селяніна і феадала (гл.Зямельная рэнта), спалучаўся з пазаэканамічным прымусам. Надзельнае землекарыстанне было найб. характэрным для ВКЛ і Рас. імперыі да сялянскай рэформы 1861. Існавала ў формах індывідуальнага (падворнага) і абшчыннага (сумеснага сялянскага) землекарыстання. Пасля ўказаў ад 1.3 і 2.11.1863 пра абавязковы пераход на выкуп сялян Беларусі і Літвы Н. ператварыўся ў падворнае або абшчыннае сял. ўладанне (гл.Надзельнае землеўладанне). В.П.Панюціч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынак і г.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час і інш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар. і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і і інш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук. і культ. ўзроўню, духоўнаму і фіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСО́НА НОН ГРА́ТА (лац. persona non grata непажаданая асоба) у дыпламатычнай практыцы, асоба, якой адмоўлена ў агрэмане, таксама дыпламат. прадстаўнік або іншы дыпламат, знаходжанне якога дзяржава аб’явіла непажаданым. Абвяшчэнне П.н.г. — заява дзяржавы пра тое, што далейшае знаходжанне дыпламата, членаў яго сям’і або іншага супрацоўніка дыпламат. прадстаўніцтва на яе тэрыторыі з’яўляецца непажаданым. Прававым вынікам такой заявы з’яўляецца ўзнікненне ў прадстаўляючай дзяржавы абавязку адклікаць адпаведную асобу ў тэрмін, пазначаны ў заяве, пры нявызначаным тэрміне — на працягу прымальнага часу. Калі дыпламат. асоба не пакідае краіну, мясц. ўлады могуць абвясціць дыпламата прыватнай асобай з вынікаючымі наступствамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
сярэдневяковая рус.дзяржава ў сярэднім цячэнні р. Ака і ў вярхоўях Дона ў 1129—1521. Вылучылася з Чарнігаўскага княства. Цэнтр — г. Старая Разань, з сярэдзіны 14 ст. — г. Пераяслаўль-Разанскі (сучасная Разань). У 1237 і 1239 спустошана мангола-татарамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Да пач. 15 ст. часта варагавала з Маскоўскім вял. княствам, уступала ў саюзы з мангола-тат. ханамі і ВКЛ, да якога пры Вітаўце трапіла ў часовую залежнасць (з 1427). З сярэдзіны 15 ст. ў залежнасці ад Маскоўскага вял. княства, да якога далучана ў 1521.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЎЕ́РА (Riviera),
паласа ўзбярэжжа Міжземнага (на З) і Лігурыйскага (на У) мораў, якая працягваецца ад г. Кан (Францыя) да г. Спецыя (Італія). Даўж. каля 370 км. Падзяляецца на франц. Р. — Блакітны бераг, і італьян. Р. — Рыўера-Лігурэ. Знаходзіцца каля падножжа Альпаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, лета сонечнае, гарачае. Развіты вінаградарства, садоўніцтва, кветкаводства. Буйны курортны раён. З пач. 19 ст. зона шматлікіх курортаў, месцаў адпачынку і турызму. Клімататэрапія і марскія купанні ўвесь год. Да 1-й сусв. вайны — адзін з асн.еўрап. цэнтраў лячэння туберкулёзу, пазней — расстройстваў нерв. сістэмы, атлусцення, дыябету і інш. Невял. ч. Р. займае дзяржаваМанака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБЕ́ЙСКАЕ ЦА́РСТВА, Саба,
старажытная дзяржаваплем. саюза сабеяў у Паўд. Аравіі (частка тэр. сучаснага Йемена) у 8 ст. да н.э. — пач. 4 ст.н.э. Рэзідэнцыяй правіцеляў (мукарыбаў і цароў) С.ц. быў г. Марыб. Паводле сведчанняў ант. аўтараў, царства адыгрывала важную ролю як гандл. пасрэднік паміж Індыяй, дзяржавамі ўсх. ўзбярэжжа Афрыкі і стараж. краінамі Міжземнамор’я. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. значная частка С.ц. заваявана Хім’ярыцкім царствам. У канцы 2 ст.н.э. аб’яднаныя сілы С.ц., Аксума і Хадрамаўта разбілі армію хім’ярытаў і падпарадкавалі іх дзяржаву. З пач. 4 ст.тэр. царства ўвайшла ў склад Хім’ярыцкай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ФІЯ,
назва Паўн. Прычарнамор’я ў 7—2 ст. да н.э. ў творах ант. аўтараў. Тэр. С. займала стэпы паміж вусцямі Дуная і Дона — раёны Паўн. Прычарнамор’я і стэпавы Крым. Была заселена ўласна скіфскімі (гл.Скіфы) і няскіфскімі плямёнамі, блізкімі скіфам па культуры, ладзе жыцця і палітычна залежнымі ад іх. У 5—4 ст. да н.э. — 3 ст.н.э. існавала Скіфская дзяржава на чале з царом. Стараж.-грэч. гісторык Герадот уяўляў С. як квадрат з бакамі працягласцю ў 20 дзён дарогі. Пасля заняцця С. сарматаміПаўн. Прычарнамор’е стала наз. Сарматыяй.