цялё́пнуць

‘аднакратны дзеяслоў да цялёпаць - хадзіць па вадзе, плюхаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. цялё́пну цялё́пнем
2-я ас. цялё́пнеш цялё́пнеце
3-я ас. цялё́пне цялё́пнуць
Прошлы час
м. цялё́пнуў цялё́пнулі
ж. цялё́пнула
н. цялё́пнула
Загадны лад
2-я ас. цялё́пні цялё́пніце
Дзеепрыслоўе
прош. час цялё́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чубну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да чубіць - драць за хахол’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. чубну́ чубнё́м
2-я ас. чубне́ш чубняце́
3-я ас. чубне́ чубну́ць
Прошлы час
м. чубну́ў чубну́лі
ж. чубну́ла
н. чубну́ла
Загадны лад
2-я ас. чубні́ чубні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час чубну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шапятну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шапятаць - гаварыць ціха, шэптам’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шапятну́ шапятнё́м
2-я ас. шапятне́ш шапетняце́
3-я ас. шапятне́ шапятну́ць
Прошлы час
м. шапятну́ў шапятну́лі
ж. шапятну́ла
н. шапятну́ла
Загадны лад
2-я ас. шапятні́ шапятні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шапятну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шаргатну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шаргацець - шапацець, шамацець, шумець’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шаргатну́ шаргатнё́м
2-я ас. шаргатне́ш шаргатняце́
3-я ас. шаргатне́ шаргатну́ць
Прошлы час
м. шаргатну́ў шаргатну́лі
ж. шаргатну́ла
н. шаргатну́ла
Загадны лад
2-я ас. шаргатні́ шаргатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шаргатну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шаркану́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шаркаць - утвараць шорах, шум трэннем’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шаркану́ шарканё́м
2-я ас. шаркане́ш шарканяце́
3-я ас. шаркане́ шаркану́ць
Прошлы час
м. шаркану́ў шаркану́лі
ж. шаркану́ла
н. шаркану́ла
Загадны лад
2-я ас. шаркані́ шаркані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шаркану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шкырну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да шкыраць - ганяць, турыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. шкырну́ шкырнё́м
2-я ас. шкырне́ш шкырняце́
3-я ас. шкырне́ шкырну́ць
Прошлы час
м. шкырну́ў шкырну́лі
ж. шкырну́ла
н. шкырну́ла
Загадны лад
2-я ас. шкырні́ шкырні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час шкырну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бадзя́цца ’бадзяцца, цягацца, валачыцца; валяцца’ (Шат., Касп., Нас., Янк. Мат., Бір. Дзярж., Гарэц., Бяльк.), ’валяцца’ (Жд.: бадзялася скошаная трава). Слова няяснага паходжання. Параўн. рус. дыял. (зах.) бодя́ться ’тс’, польск. дыял. badziać się, bodziać się ’бадзяцца’ (Карловіч: z Litwy). Даль выказвае (з запытаннем) не вельмі пэўную думку аб паходжанні ад бода́ть ’калоць, біць рагамі’. Магчыма, што гэта дзеяслоў экспрэсіўнага паходжання. Не выключаецца, што ёсць сувязь з бадзя́ць ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак); пэцкаць’ (гл.), укр. гуц. ба́дити (абба́дити) ’знайсці’ (*baditi < *ob‑vaditi да *vada ’перашкода’; першапачаткова ’знайсці, перамагаючы перашкоды’ → ’шукаць, хадзіць шукаючы’ → ’бадзяцца’). Параўн. і палес. бада́ццэ ’пераадольваць цяжкасці; перабівацца’ (Лысенка, ССП). Тады ў бадзя́цца — экспрэсіўная палатальнасць (замест бада́цца). Наўрад ці ёсць сувязь з польск. badać się ’дапытвацца, дашуквацца’. Сюды ж бадзя́га ’валацуга’ (Касп., Нас., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымець — грамыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казні́ць ’гаварыць, дзяўбці’ ў вывазе «казні яму, ці не казні…» (полац., Нар. лекс.), ’у вочы ці за вочы клясці, зневажаць’ (КЭС, лаг.). Як паралель можна прывесці не вельмі дакладнае рус. казниться ’пакутаваць, мучыцца душою’. Другасны дзеяслоў ад казнь, засведчаны ў значэнні загад, павучэнне і інш.’ падобных зах.-слав. польск. уст. kaźń, дыял. kaźń, kaźnia, в.-луж., н.-луж. kazń, в.-луж. kaznja, ст.-чэш., ст.-славац. kázn, якія, як і слав. kazn ’пакаранне і інш.’, да kazati (утваральная аснова ‑kaz‑, яшчэ да тэматычнага пашырэння на ‑a‑ti), гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 173. Фасмер (2, 161) думаў пра першаснае значэнне ’загад’ і пра вялікую верагоднасць сувязі з kajati (sę). Бел. слова — інавацыя на базе страчанай або запазычанай з польск. лексемы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паро́цца ’калоць, пароць адзін аднаго чым-небудзь вострым; разрывацца, разыходзіцца ў шве; капацца ў чым-небудзь; марудна рабіць што-небудзь, корпацца’. Зваротны дзеяслоў да пароць (гл.); але адносна паро́цца ў яго апошнім значэнні існуе версія Махэка₂ (434) аб яго адменным паходжанні. Параўн. рус. дыял. поро́ться ’займацца чым-небудзь, спяшацца з чым-небудзь’, укр. пор́отися ’займацца хатняй гаспадаркай; гатаваць; поркацца’, польск. porać się, parać się ’займацца чым-небудзь’, в.-луж. porać, н.-луж. poroś ’рабіць нешта, гатаваць, даглядаць’, чэш. parati se ’рабіць нешта, займацца нечым; корпацца, поркацца’. Зыходным значэннем Махэк лічыць ’рабіць нешта’ якое, на яго думку, можа узыходзіць да пара́ (гл.). Але параўн. яшчэ по́ркацца < по́ркаць у аналагічным значэнні. Сюды ж паро́цька ’чалавек, які павольна працуе, які кепска ведае сваю справу’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)