РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ РАДЫКА́ЛАЎ І РАДЫКА́Л-САЦЫЯЛІ́СТАЎ (Parti républican radical et radicalsocialiste),

найстарэйшая франц. паліт. партыя. Як паліт. плынь існавала з 1869, як паліт. партыя аформілася ў 1901. Адлюстроўвала інтарэсы сярэдніх колаў франц. горада і вёскі. Адыгрывала значную ролю ў паліт. жыцці Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі (да 1940), да яе належалі найбуйнейшыя тагачасныя палітыкі, у т. л. Ж.​Клемансо, Э.​Эрыо, Э.​Даладзье. У 1935—38 уваходзіла ў Народны фронт. Мела значны ўплыў у паліт. жыцці Чацвёртай рэспублікі (1947—58), удзельнічала ў большасці ўрадаў. Пасля абвяшчэння Пятай рэспублікі (1958) страціла сваё значэнне ў паліт. жыцці.

т. 14, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СО́ПКІ (ад слова «сыпаць»),

пахавальныя збудаванні наўгародскіх (ільменскіх) славен у 7—9 ст. Уяўляюць сабой крутабокія насыпы выш. 2—10 м, з плоскай вяршыняй і круглай асновай, выкладзенай камянямі. Будаваліся паступова, у некалькі прыёмаў (пры патрэбе новых пахаванняў), таму маюць шмат’яруснае збудаванне і з’яўляюцца калектыўнымі пахавальнямі вял. патрыярхальных сем’яў з дзесяткамі пахаванняў, у большасці бязурнавых і без інвентару. У С. зрэдку сустракаюцца паясныя спражкі, шкляныя пацеркі, бронзавыя бразготкі і інш. Тэрмін «сопка» сустракаецца ў Гарадоцкім (вёскі Мяжа, Аляксеева, Хацейка, Хабаты і інш.) і Віцебскім (в. Гарадняны) р-нах Віцебскай вобл.

Г.​В.​Штыхаў.

т. 15, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛАЛА́Й Леў Барысавіч (1906, Магілёўшчына — 1942),

яўрэйскі паэт. Вучыўся ў Віцебскім пед. тэхнікуме (1926—28). З 1932 супрацоўнік яўр. газ. «Юнкер Арбайтэр» («Малады рабочы»), з 1936 настаўнічаў у Мінску. Загінуў на фронце ў Вял. Айч. вайну. Друкаваўся з 1924. Пісаў на яўр. і бел. мовах. Аўтар паэт. зб-каў «Мой першы сноп» (1932), «У паходзе» (1940) пра жыццё вёскі. баявыя будні байцоў. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.​Бялевіч, Р.​Няхай.

Літ.:

Рэлес Р. Леў Талалай // Мы іх не забудзем. Мн., 1949;

Леў Талалай // Радзіме — радок і жыццё. Мн., 1986.

т. 15, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ЗНА,

вёска ў Язненскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на берагах азёр Вял. і Малое Язна. Цэнтр с.-г. вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУ ад г. Міёры, 156 км ад Віцебска, 20 км ад чыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна—Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Спаса-Праабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 500 м на Пд ад вёскі археал. помнік — гарадзішча.

т. 18, кн. 1, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯША́Р КЕМА́ЛЬ (Yaşar Kemal; сапр. Гёкчэлі Кемаль Садык; н. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя),

турэцкі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939. Раманы «Худы Мемед» (т. 1—2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963), «Эфе з Чакырджа» (1972) пра сац. супярэчнасці тур. вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973, і «Юсуфчык Юсуф», 1975) пра жыццё тур. качэўнікаў. Аўтар зб-каў апавяданняў «Спёка» (1952) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971), раманаў «Бляшанка» (1955), «Апора» (1960), «Легенда гары» (1970), «Разбойнік» (1972), «Калі забіць змяю» (1976), «Голас крыві» (1991), аповесцей, вершаў, даследаванняў па фальклоры.

т. 18, кн. 1, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.

Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збунтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змяшацца, пераблытацца. Думкі ў галаве збунтаваліся. Гульня збунтавалася.

2. Падняць бунт; узбунтавацца. У гміне павінен спешна адбыцца суд над сялянамі, больш чым над палавінай вёскі, якія збунтаваліся і не пайшлі да пана на работу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрот, ‑у, М дроце; мн. драты; м.

Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці або тонкага прута. Медны дрот. Калючы дрот. □ Дрот на слупах гуў і звінеў. Чорны. Федзя яшчэ здалёк убачыў, што клямка дзвярэй прыкручана да прабою дротам. Ваданосаў. // Разм. Драцяная загарода. Вакол вёскі акопы, дзоты, драты. Брыль.

[Польск. drut з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазіты́ўны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які заснаваны на фактах, на вопыце.

2. Дадатны; проціл. негатыўны. Побыт вёскі і мястэчка з яго пазітыўнымі і негатыўнымі бакамі, барацьба сялян з перажыткамі феадалізму і царскімі чыноўнікамі.. — вось тэмы коласаўскіх апавяданняў. «Полымя».

пазіты́ўны ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пазітыва. Пазітыўныя фотаматэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трысцё, ‑я, н., зб.

Трыснёг. Высокія сцябліны трысця здаюцца паўтыканымі проста ў туман, і шорсткія лісты іх, дакранаючыся адзін да аднаго, парыпваюць, як бляшаныя. Лужанін. Над поймай ціхай, дзе трысцё ў лазе, Стаіць бусліха на адной назе. Пысін. Каля самай вёскі невялічкая рачулка ласкава шапоча ў трысці. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)