Чити́нская о́бластьист. Чыці́нская во́бласць; (ныне)Забайка́льский край Забайкальскі край.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ТРАНЗІ́СТАР [англ. transistor ад tran(sfer) пераносіць + (re)sistor супраціўленне],
паўправадніковая прылада для ўзмацнення, генерацыі і пераўтварэння эл. ваганняў; асн. элемент мікраэлектроннай апаратуры (гл.Мікраэлектроніка). Асн. класы Т. — уніпалярныя і біпалярныя.
Уніпалярныя (палявыя, ці канальныя) Т. створаны ў 1950—70-я г. на аснове работ амер. вучоных У.Шоклі, С.Міда, Д.Канга і інш. і ўяўляюць сабой паўправадніковы крышталь, размешчаны паміж 2 амічнымі кантактамі (сцёкам і вытокам), эл. ток паміж якімі абумоўлены носьбітамі зараду аднаго знака (электронамі ці дзіркамі) і змяняецца пад уздзеяннем папярочнага эл. поля ўваходнага сігналу. Біпалярныя Т. вынайдзены амер. вучонымі У.Шоклі, У.Братэйнам і Дж.Бардзіным (1948). Эл. ток у іх абумоўлены носьбітамі зарадаў абодвух знакаў (электронамі і дзіркамі). Такі Т. уяўляе сабой крышталь паўправадніка, дзе створаны 3 вобласці з п- і р-тыпам праводнасці, да якіх падведзены метал. вывады. У залежнасці ад парадку чаргавання гэтых абласцей адрозніваюць Т. n-p-n- і p-n-p-тыпаў. Сярэдняя тонкая вобласць (база) аддзелена ад астатніх (калектара і эмітэра) электронна-дзірачнымі пераходамі. Уваходны сігнал падаецца на базу і выклікае перанос неасноўных носьбітаў зараду ад эмітэра да калектара. Таксама Т. часта наз. партатыўныя радыёвяшчальныя прыёмнікі на паўправадніковых прыладах.
Схема транзістара: а — біпалярнага (1 — эмітэр; 2 — база; 3 — калектар; 4 — вобласць прасторавага зараду); б — уніпалярнага з кантактам метал — паўправаднік (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — вобласць прасторавага зараду; 5 — вобласць канала; 6 — высакаомны паўправаднік); в — уніпалярнага з ізаляваным затворам (1 — выток; 2 — затвор; 3 — сцёк; 4 — ізалятар; 5 — вобласць прасторавага зараду; 6 — вобласць канала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Анта́рктыка
(гр. antarktikos = які знаходзіцца насупраць поўначы)
паўднёвая палярнаявобласць зямнога шара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неаа́рктыка
(ад неа- + арктыка)
зоагеаграфічная вобласць, якая ўключае паўночнаамерыканскую частку галарктычнай вобласці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пашалы́к
(тур. pašalik)
правінцыя або вобласць у султанскай Турцыі, якою кіраваў паша.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таласакрато́н
(ад гр. thalassa = мора + kratos = сіла)
маларухомая асейсмічнаявобласць ложа акіяна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЕАГЕ́Я (ад неа... + грэч. gē зямля),
біягеаграфічнае царства сушы, што займае Цэнтр. і Паўд. Амерыку і прылеглыя астравы. У Н. вылучаюць Карыбскую біягеаграфічную вобласць і Неатрапічную біягеаграфічную вобласць. Расліннасць разнастайная, ад вільготных трапічных лясоў (гілеі) да ксерафітаў у пустынях. Для фауны характэрна малая колькасць сумчатых і парнакапытных, вял. разнастайнасць птушак і плацэнтарных млекакормячых. Шмат эндэмічных сям. і родаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц.plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ.piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац.plagia < лац.plaga ’вобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дарвіні́зм, ‑у, м.
Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.
•••
Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.
[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́тніца, ‑ы, ж.
1.Уст. Памяшканне для захоўвання збожжа; свіран.
2.перан. Хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці. Украіна — жытніца СССР.
3.Разм. Жытняя салома. Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)