Траке́ня ’багна, гразкае месца’ (Сцяц.; зэльв., Сл. ПЗБ), ’топкае балота, дзе калышацца верхняе покрыва’ (зэльв., ЛА, 2), траке́ня/траке́нь ’топкае месца на балоце’ (шчуч., зэльв., слоты., ЛА, 5). З літ.trãkas, traká ’багністае месца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 113), мікратапонімы Trakinė ’назва сенажаці’, Trakỹnė ’назва балота’, тапонім Trakìniai ’назва вёскі’ (Грынавяцкене, Весці АН БССР, 1, 1971, 91; Непакупны, Связи, 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГІМН ДЗЯРЖА́ЎНЫ,
афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з гербам дзяржаўным і сцягам дзяржаўным з’яўляецца сімвалам дзяржавы. Выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках (агульнанац. святы, афіц. цырымоніі і інш.). У Рэспубліцы Беларусь у якасці Гімна дзяржаўнага дзейнічае Гімн дзярж.БССР (тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Ф.Сакалоўскага), зацверджаны Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 24.9.1955. З набыццём статуса суверэннай дзяржавы ў 1991 прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага тэксту і музыкі Гімна дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўвалі б спрадвечнае імкненне бел. народа да свабоды і незалежнасці, да ідэалаў гуманізму, дабра і справядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ (Уладзімір Георгіевіч) (12.7.1909, с. Нікольскае Маскоўскай вобл. — 10.7.1980),
бел. вучоны ў галіне буд-ва, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (1965). Скончыў БПІ (1935). У 1935—39 у Наркамаце мясц. прам-сці, з 1946 у Савеце Міністраў БССР. З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АНБССР. Навук. працы па цеплаахоўных і цеплавільготнасных уласцівасцях сценавых канструкцый будынкаў, тэрмаапрацоўцы жалезабетону ў эл.-магн. полі.
Тв.:
Облегченные стеновые конструкции в жилищном строительстве. Мн., 1962;
Теплозащитные качества наружных стен крупнопанельных жилых и общественных зданий. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ПАЭ́Т БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.3.1956. Я.Купалу і Я.Коласу ганаровае званне Н.п.Б. прысвоена паводле пастаноў СНКБССР. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паэтам, якія стварылі выдатныя творы маст. л-ры і маюць асаблівыя заслугі ў развіцці л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ВРКБССР),
надзвычайны вышэйшы орган сав. улады на тэр. Беларусі ў 2-й пал. 1920. Утвораны ў Мінску на базе Мінскага губ.ВРК у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР ад 31.7.1920. У яго ўвайшлі А.Р.Чарвякоў (старшыня), А.І.Вайнштэйн, У.М.Ігнатоўскі, В.Г.Кнорын, А.М.Крыніцкі, І.Т.Смілга. Падпарадкоўваўся Рэв.ваен. савету Зах. фронту. Друк. органы — газ.«Савецкая Беларусь», «Известия военно-революционного комитета ССРБ», «Звезда» і пав. газеты. Асн. задачы: арганізацыя сав. улады на месцах, дапамога Чырв. Арміі, падрыхтоўка склікання з’ездаў Саветаў і выбары пастаянных органаў улады. Меў камісарыяты: ваенны, унутр. спраў, земляробства, фінансаў, харчавання, працы, асветы, аховы здароўя, сац. забеспячэння, юстыцыі, сувязі, рабоча-сял. інспекцыі, савет нар. гаспадаркі і інш. У жн. ўлада ВРКБССР распаўсюджвалася на 21 павет Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губ., у кастр. пасля заканчэння сав.-польскай вайны — толькі на 6 паветаў Мінскай губ.ВРКБССР перадаў свае паўнамоцтвы Другому Усебеларускаму з’езду Саветаў (13—17.12.1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Ілья Данілавіч) (26.4.1899, в. Замосце Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1972),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ.БССР (1969). Скончыў БДУ (1932). З 1924 у Галоўліце БССР, Галоўрэперткоме, у Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у Вял.Айч. вайну — газ. «За свабодную Беларусь» і сатыр. лістка «Партызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Друкаваўся з 1926. Аўтар п’ес «Дрыгва» (1928), «Качагары» (1930), «Маці» (1934), «Хлеб» (1948), «Свае людзі» (1950) і інш. У артыкулах 1930-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. Асн. тэмы пасляваен. Творчасці: барацьба з ням.-фаш. захопнікамі (апавяданні, аповесць «Лясныя салдаты», 1945, раман «У агні», 1952, новая рэд. 1959), Кастр. рэвалюцыя ў Петраградзе і на Зах. фронце, у Беларусі (раман-хроніка «Вецер веку», 1966). Аўтар рамана-памфлета «Чужы хлеб» (1969). На бел. мову перакладаў творы М.Горкага, А.Чэхава, М.Твэна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў ГО́МЕЛЬСКАЙ ВО́БЛАСЦІ.
Засн. ў Гомелі ў 1923 як губ. архівасховішча, з 1927 Гомельскі акр.дзярж. архіў, з 1930 Гомельскае аддзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР, з 1933 Паўд.-Бел. аддзяленне Цэнтр. архіўнага ўпраўлення БССР, з 1936 Гомельскае аддзяленне Цэнтр.дзярж. архіваў БССР, з 1938 Гомельскі абл. архіў, з 1941 Дзярж. архіў Гомельскай вобл. На 1.1.1997 у архіве 2766 фондаў, 450 тыс. спраў з 1917. Зберагае дакументы губ., пав., валасных, акруговых, абл., гар., раённых і сельскіх арг-цый, устаноў і прадпрыемстваў, якія дзейнічалі і дзейнічаюць на тэр. вобласці. Сярод іх фонды органаў улады і кіравання, устаноў фінансавання, планавання і кантролю, аховы здароўя, культуры і інш., матэрыялы пра эканам. стан вобласці, развіццё сельскай гаспадаркі, адм.-тэр. падзел. Дакументы на бел., рус., польск. і яўр. мовах.
Аддзелы: камплектавання, ведамасных архіваў і справаводства; уліку і забеспячэння захаванасці дакументаў; інфарм.-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій; інфармацыі, публікацыі і навук. выкарыстання дакументаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛУ́ЖАНЫ ПРАВІ́ЗАР БЕЛАРУ́СКАЙ ССР,
ганаровае званне, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР правізарам, што працавалі па спецыяльнасці не менш за 10 гадоў, асабліва вызначыліся сваёй практычнай дзейнасцю ў галіне аховы здароўя і актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 3.2.1978, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. Скасавана 23.11.1988. У 1971—78 профільным спецыялістам аховы здароўя, у т. л. правізарам, прысвойвалася званне заслужаны работнік аховы здароўя Беларускай ССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМАНО́ВІЧ (Майсей Іосіфавіч) (1888, с. Рыбінскае Краснаярскага краю, Расія — 27.11.1937),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З крас. 1917 чл. франтавога к-таЗах. фронту, з ліст. 1917 заг.арганізац. аддзела ВРКЗах. фронту, нач. Мінскага гарнізона, камісар па харчаванні Аблвыкамзаха, у 1918 адначасова в.а. старшыні СНКЗах. вобласці і фронту. У 1919 чл. 1-га ўрада БССР, нам. старшыні ЦВК, нарком харчавання БССР, потым Літ.-Бел. ССР, чл. Савета абароны, заг. аддзела харчавання Мінскага губ.ВРК. З 1920 на гасп. рабоце на Украіне, у Сібіры, нарком харчавання РСФСР, старшыня праўлення Дзяржбанка СССР. З 1934 нарком збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР. 11.6.1937 арыштаваны, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956. Чл.ЦБКП(б)Б у 1918—19, чл.ЦК КП(б)ЛіБ у 1919, чл.ЦККВКП(б) у 1927—30, канд. у чл.ЦКВКЛ(б) ў 1930—37. Чл.ЦВКБССР у 1919—20.