ЧАРСТВО́Й Яўген Давыдавіч (н. 8.9.1945, г. Быхаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1986). Скончыў Бел.мед.ун-т (1969), дзе і працуе (у 1984—87 заг. кафедры, адначасовагал. дзіцячы патолагаанатам Мін-ва аховы здароўя Беларусі). Навук. працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекц. захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы.
Патоморфология щитовидной железы детей Республики Беларусь, подвергшихся радиоактивному воздействию в результате аварии на Чернобыльской АЭС. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЦВЕРЫКО́Ў Сяргей Сяргеевіч (65.1880, Масква — 2.7.1959),
расійскі вучоны ў галіне генетыкі; адзін з заснавальнікаў папуляцыйнай генетыкі. Праф. (1938). Скончыў Маскоўскі ун-т (1906), з 1917 у ім працаваў, адначасова (1921—29) — у Ін-це эксперым. біялогіі (заг. аддзела). У 1935—48 у Горкаўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі эвалюцыі, зоагеаграфіі і энтамалогіі. Заклаў фундамент папуляцыйнай генетыкі, сфармуляваў яе асн. палажэнні (1926).
Тв.:
О некоторых моментах эволюционного процесса с точки зрения современной генетики // Классики советской генетики. Л., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ШЧЫЦ Мікалай Іосіфавіч (24.5.1918, с. Гальчынцы Цеафіпальскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 21.12.1996),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, педагог. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў Брэсцкае муз. вучылішча (1955). У 1954—86 (з перапынкам) выкладаў у Брэсцкім пед. ін-це, адначасова ў 1954—74 арганізатар і маст. кіраўнік Брэсцкай нар.хар. капэлы Дома культуры чыгуначнікаў. З 1986 узначальваў хор ветэранаў вайны і працы (з 1989 нар.) Брэсцкага гар. Дома культуры. У сваёй дзейнасці асаблівую ўвагу аддаваў гіст.-патрыят. тэматыцы і бел. песеннаму фальклору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫДЛЕ́ЎСКАЯ Ларыса Леанідаўна (н. 3.9.1969, г. Жагань, Польшча),
бел. цымбалістка. Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыла Бел. кансерваторыю (1992). З 1989 у Бел. філармоніі, з 1990 салістка-артыстка Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Адначасова выступае сольна і з ансамблямі. Першая выканаўца арыгінальнай музыкі для цымбалаў У.Кур’яна, В.Кузняцова, В.Капыцько. Лаўрэат конкурсаў 1-га імя Жыновіча (г. Мінск, 1986) і 1-га Міжнар. выканаўцаў на нар. інструментах «Кубак Поўначы» (г. Чарапавец, 1992; на абодвух 1-я прэмія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́БІН (Tobin) Джэймс (н. 5.3.1918, г. Шампейн, ЗША),
амерыканскі эканаміст; адзін з гал. прадстаўнікоў кейнсіянства. Д-р па эканоміцы (1947). Скончыў Гарвардскі ун-т (1941), з 1946 выкладаў у ім. З 1950 ад’юнкт-праф., у 1955—88 праф. эканомікі ў Іельскім унце. З 1970 адначасова прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі. Даследуе фін. рынкі, распрацаваў «тэорыю выбару партфельных інвестыцый». Аўтар кніг «Нацыянальная эканамічная палітыка» (1966), «Макраэканоміка» (1971), «Нарысы палітэканоміі» (т. 1—3, 1971—82) і інш. Нобелеўская прэмія 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭГА́ТНЫ СТАНО́К,
металарэзны станок, які складаецца ў асн. з уніфікаваных (нармалізаваных), кінематычна не звязаных паміж сабой вузлоў (агрэгатаў). Узаемазалежнасць і паслядоўнасць руху агрэгатаў надаецца звычайна адзінай сістэмай кіравання. Адрозніваюць агрэгатныя станкі адна- і многапазіцыйныя (па колькасці дэталяў, што адначасова апрацоўваюцца); свідравальныя, расточныя, фрэзерныя, такарныя і камбінаваныя; паўаўтаматы і аўтаматы.
Асн. рабочыя органы агрэгатных станкоў: сілавыя галоўкі з індывід. прыводамі перамяшчэння і вярчэння інструментаў; сілавыя і паваротныя сталы, якія перамяшчаюць адпаведна сілавыя галоўкі або загатоўкі паміж пазіцыямі апрацоўкі. Агрэгатныя станкі забяспечваюць многаінструмент. апрацоўку загатовак адначасова з некалькіх бакоў, іх можна хутка перакампаноўваць для апрацоўкі інш. дэталяў; дазваляюць шматразова выкарыстоўваць часткі агрэгатаў пры замене аб’екта апрацоўкі. У серыйнай і буйнасерыйнай вытв-сці з іх ствараюцца паточныя і аўтаматычныя лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́ Янка (Іван Мікітавіч; 13.5.1879, в. Задзвея Баранавіцкага р-на Мінскай вобл. — пасля 19.11.1943),
дзеяч бел.нац. руху. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны ін-т (1903). У 1905—06 у арміі, знаходзіўся на Маньчжурскім фронце. У 1907—11 працаваў ветэрынарам у Мінскай губ., адначасова выкладаў у Мар’інагорскім с.-г. вучылішчы. Быў чл.Бел.сацыяліст. грамады, з 1914 публікаваўся на с.-г. тэмы ў час. «Саха». У 1-ю сусв. вайну на фронце, вайск. ветэрынар. З 1917 уключыўся ў бел.нац.-вызв. рух. Старшыня прэзідыума Усебеларускага з’езда 1917, Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). У 1918 чл.ЦКБеларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1919—20 уваходзіў у Часовы Бел.нац.к-т, прэзідыум Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1921—25 навук. супрацоўнік, заг. б-кі Інбелкульта, выкладчык Мінскага бел.пед. тэхнікума, у Наркамаце земляробства БССР. Арганізатар і дырэктар Мінскага ветэрынарна-заатэхн. тэхнікума (1923—24). У 1925—29 дацэнт Бел.с.-г. акадэміі ў Горы-Горках, адначасова ў 1927 навук. супрацоўнік Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. З пач. 1930 жыў у Мінску. Аўтар прац па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі. 4.7.1930 арыштаваны па справе т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Яраслаўль. 27.12.1941 паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19.11.1943 з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́Ц (Kuznets) Сайман Сміт (сапр. Сямён Абрамавіч; 30.4.1901, г. Пінск, Брэсцкая вобл. — 9.7.1985),
амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканам. гісторыі. Д-р філасофіі (1926). Чл.Нац.АН ЗША (1972). З 1922 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1924). У 1927—60 у Нац. бюро эканам. даследаванняў. Адначасовапраф. ун-таў штата Пенсільванія (1930—54), Дж.Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960—71). У 1949—68 старшыня к-та па эканам. росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60-я г.эканам. саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 прэзідэнт Амер.статыст., у 1954 — Амер.эканам. асацыяцый. Навук. працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканам. статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіц. ацэнкі нац. даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нац. прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканам. росту (цыкл К., 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканам. ростам краін, якія развіваюцца (крывая К., 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканам. росту (1966). Асн. працы «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989). Нобелеўская прэмія 1971.
Літ.:
Абрамовиц М. Сейман Кузнец (1901—1985) //THESIS. 1993. Т. 1, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫКО́САЎ Аляксей Іванавіч (18.1.1875, Масква — 9.4.1955),
рус. патолагаанатам. Акад.АНСССР (1939) і АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1945). Чл.-кар. Польскай АН. Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). У 1920—53 праф. 1-га Маскоўскага мед. ін-та, адначасова ў 1944—51 дырэктар Ін-та нармальнай і паталагічнай марфалогіі АМНСССР. Працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавай інфекцыі, паталогіі вегетатыўнай нерв. сістэмы. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Основы общей патологической анатомии. 9 изд. М., 1949;
Основы частной патологической анатомии. 4 изд. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГ (Behring) Эміль Адольф фон (15.3.1854, Гансдорф, цяпер у Эльблонгскім ваяв., Польшча — 31.3.1917),
нямецкі мікрабіёлаг, бактэрыёлаг, імунолаг. Праф. (1894). Скончыў Берлінскі ун-т (1880). З 1889 у Ін-це гігіены ў Берліне, з 1894 ва ун-це ў г. Гале, з 1895 дырэктар Ін-та эксперым. тэрапіі ў г. Марбург. Навук. працы па імунізацыі жывёл і чалавека супраць інфекц. хвароб. Прапанаваў проціслупняковую (1890) і процідыфтэрыйную (адначасова з франц. мікрабіёлагам Э.Ру, 1901) антытаксічныя сывараткі, распрацаваў спосаб імунізацыі супраць дыфтэрыі. Першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1901.