панакупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і панаку́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Накупіць многа чаго-н.

П. тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Вырабіць усё, многае.

П. усе скуры.

П. вугальныя разрэзы.

П. у гразь адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

папрычэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны і папрычапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Прычапіць усё, многае.

П. шторы да карнізаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

настраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-чаго.

Застрэліць, забіць у якой-н. колькасці.

Н. дзічыны.

|| незак. настрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

павыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Выгнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў на пашу.

П. з хаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны і пазашчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Закрыць на зашчэпку, кручок усё, многае.

П. дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зацугля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што).

Укласці ў рот каню цуглі, закілзаць.

З. каня.

|| незак. зацу́гліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

папрыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў з пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падурне́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -е́е; -е́ем, -е́еце, -е́юць; зак. (разм.).

Здурнець — пра ўсіх, многіх.

Няўжо яны падурнелі ўсе?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

і́мі мест. личн. в твор. п., мн. и́ми; см. яны́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)