род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 4 віды. Пашыраны на Пд Еўразіі, у Паўн.-Усх. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі трапляецца К. звычайная (P. leucorodia), рэдкая залётная птушка.
Даўж. К. звычайнай каля 90 см, маса каля 1,5 кг. Ногі і шыя доўгія, дзюба доўгая, пляскатая, на канцы расшыраная. На галаве чубок. Апярэнне белае. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, часам маляўкамі рыб або ікрой. Гняздуе калоніямі ў зарасніках трыснягу, радзей на дрэвах. Нясе 3—4 яйцы.
Нагаварыць аб кім‑, чым‑н. многа добрага; расхваліць. — Лялька, а не конь... Жывот падцягнуты... Зубы, як адзін, шыя, нібы ў лебедзя. Грыва доўгая, што шоўк... — Ну ты, брат, нахваліш.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераці́снуты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пераціснуць.
2.узнач.прым. Шчыльна сціснуты, прыціснуты. Дасюль яшчэ балела пераціснутая шыя і шчымеў гуз на галаве.Нядзведскі.— Жах які, — праз зубы, праз пераціснутае горла выдушыла яна.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць сіпатым голасам. Сіпае дзяўчына, і ані не разабраць ніводнага слова.Ермаловіч.Ячны сіпае праз суконную хустку, якой абвязана шыя да самых вуснаў.Брыль.Бабка, гаворачы гэта, аж сіпала ад абурэння.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Варато́к1 ’ворат у шахце для падымання вугалю’ (КТС). Да ворат (гл.).
Варато́к2 ’частка шкуры, як і пашына, лапа, пры раскроі’ (КЭС). Да ворат < ст.-рус.воротъ ’шыя’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІНДРЫКАТЭ́РЫІ (Indricotherium),
род вымерлых гіганцкіх бязрогіх насарогаў. Некалькі відаў. Вядомы з алігацэну і ранняга міяцэну Еўразіі.
Адрозніваліся ад інш. насарогаў буйнымі памерамі (самае вял. наземнае млекакормячае). Даўж. да 7 м, выш. да 5 м. Тулава кароткае, шыя доўгая, галава невял., ногі высокія, прамыя (калонападобныя), трохпальцыя, з моцна развітым сярэднім пальцам. На канцы морды 2 пары невял. верхніх і ніжніх біўняў (павялічаных разцоў). Карэнныя зубы прымітыўнай будовы. Карміліся лісцем і галінкамі кустоў і дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена ў Германіі ў 20 ст. скрыжаваннем эмдэнскіх гусей з мясц. формамі. Пашырана паўсюдна, у т. л. на Беларусі.
Галава і шыя сярэдніх памераў, тулава кампактнае, грудзі шырокія. Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Маса гусакоў 6,5—6,7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць 45—50 яец за год. Маса кожнага яйца да 175 г. Выкарыстоўваюць як бацькоўскую форму для вытв-сці мяснога маладняку, якія ў 60 сут важаць 3,7—4 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Pleurodira),
падатрад паўзуноў. 2 сям.: пеламедузавыя і змеяшыйныя чарапахі, 13 родаў, 45 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, а-воў Мадагаскара і Новай Гвінеі.
Даўж. панцыра 30—77 см. Шыя доўгая; могуць выгінаць яе ўбок і закладваць пад панцыр. Ногі пераважна пляскатыя, на пальцах плавальныя перапонкі. Кормяцца дробнымі рыбамі. Мяса і яйцы некаторых выкарыстоўваюць у ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́НТУХ (Columna oenas),
птушка сям. галубіных атр. голубападобных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі пералётны від; сустракаецца ўсюды, найб. на Палессі. Жыве пераважна ў старых лісцевых і мяшаных увільготненых лясах; чароды трапляюцца на лугах, палях, выганах.
Даўж. да 33 см, маса да 340 г. Апярэнне шаравата-шызае, шыя і валлё з метал. бляскам, дзюба белая або жаўтаватая. Корміцца насеннем травяністых раслін. Гняздуецца ў дуплах, зрэдку на галінах асіны, вольхі, дуба, ліпы, хвоі. Нясе 2 яйцы (двойчы за год).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТРА́НЫЯ КА́ЧКІ,
пародная група мяса-яечнага кірунку. Выведзена на Кучынскім птушказаводзе (Маскоўская вобл., Расія) у 1950 скрыжаваннем мясцовых качак з пекінскай і хакі-кемпбел пародамі. На Беларусі гадуюць пераважна ў асабістых гаспадарках.
Маса качараў 3—4 кг, качак 2,8—3,5 кг. Апярэнне качараў светла-шэрае, грудзі карычнева-чырвоныя, качак — светла-карычневае з цёмна-сінімі люстэркамі на крылах. Тулава падоўжанае, шырокае, крыху прыўзнятае. Галава невял., дзюба цёмная. Шыя крыху выгнутая. Ногі невысокія. Яйцаноскасць да 200 (найб. 234) яец за год.