Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль.Звонак.Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць.Танк.
•••
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
[Ад гал. stil.]
штыль2, ‑я, м.
1. Востры стрыжань.
2.Спец. Тое, што і шып 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zápfenm -s, -
1) заты́чка
2) тэх. ца́пфа, шып, чоп; шво́ран
3) шы́шка (хваёвая)
4) лядзя́ш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спіча́кж.
1.архіт. (шпіль) Túrmspitze f -, -n, Túrmaufsatz m -es, -sätze;
2. (вастрыё) Spítze f, Nádel f -, -n; Stáchel m -s, -n (калючка, шып)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Спень ‘шпень, кароткі выступ, завостраная кароткая палачка і інш.’ (ТС), укр.дыял.спінь ‘востры канец верацяна’. Апошняе, паводле Трубачова (Ремесл. терм., 100; Труды, 1, 778), роднаснае н.-луж.špeńc ‘стрэмка, асцюк, калючка, жала, страла, расток’ < *spěnьcь, *spьnьcь < прасл.дыял.*spьnь, spinь што звязала з лац.spīna ‘іголка, шып’, spīnus ‘цёран’. Можа паходзіць таксама з рум.spin ‘калючка, іголка’ (ЕСУМ, 5, 374). Гл. аднак шпень ‘штыр, стрыжань’, ‘вастрыё ў верацяне’, шпе́ніць ‘шчыльна састаўляць’, якія несумненна да польск.śpień ‘злучэнне, запанка’, параўн. шпо́нка ‘драўляны шып, якім замацоўваюцца дошкі (Ян.), што, хутчэй за ўсё, звязана з ням.Spahn ‘трэска’. Няясна, магчыма, вынік налажэння семантыкі розных па паходжанні слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСЯТРЫ́ (Acipenser),
род прахадных, паўпрахадных і прэснаводных рыб сям. асятровых. 17 відаў, водзяцца ў морах і рэках басейнаў Атлантычнага, Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Да роду асятроў адносяцца сцерлядзь, сяўруга, шып, асетр рускі (Acipenser güldenstädti), якія жывуць у басейнах Азоўскага, Каспійскага і Чорнага мораў, асетр сібірскі (Acipenser baeri) — у рэках Сібіры, азёрах Байкал і Зайсан, асетр амурскі (Acipenser schrencki) — у бас. Амура, рэдкі від асетр атлантычны, або асетр балтыйскі (Acipenser sturio), — у басейнах Балтыйскага, Міжземнага і Чорнага мораў. Іншыя віды асятра жывуць у прыбярэжных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў Паўн. Амерыкі, у Вялікіх азёрах, Кітаі (р. Янцзы), у водах паўд.ч. Японскага м., у Адрыятычным м. У рэкі Беларусі раней заходзілі асетр атлантычны і асетр рускі. З пабудовай плацін на рэках міграцыі іх спыніліся.
Даўж. да 3 м, маса да 200 кг. Асятры — вельмі каштоўныя прамысл. рыбы, маюць чорную ікру (далікатэсны прадукт). Найб. колькасць асятроў вылоўліваецца ў Каспійскім м. Асётр рускі і сяўруга — аб’екты штучнага развядзення. 3 паўночнаамерыканскія віды асятра занесены ў Чырв. кнігу МСАП, сцерлядзь — у Чырв. кнігу Беларусі (раней у ёй былі таксама асетр атлантычны і асетр рускі, выключаныя з кнігі з прычыны поўнага знікнення з іхтыяфауны Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шипIм.
1.(колючка на растении) калю́чка, -кі ж.;
2.техн.шып, род. шы́па м.;
3.стол. па́лец, -льца м.;
4.(на подкове) гак, род. га́ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзю́бель
(ням. Dübel = шып)
металічны або пластмасавы стрыжань, які адным канцом забіваецца ў сцяну, а ў другім канцы мае адтуліну з разьбой, куды ўвінчваецца шруба; выкарыстоўваецца для прымацоўвання электрычных правадоў, карнізаў для штор, кніжных паліц і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ.akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гак1, ‑а, м.
1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя.Крапіва.
2.Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір.Астрэйка.
•••
З гакам — з лішнім, з лішкам.
гак2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раму́ль ’рамонак’, рамулі́, рамулькі́ мн. л. (ігн., швянч., паст., Сл. ПЗБ). Па лінгвагеаграфічных характарыстыках, хутчэй за ўсё з літ.ramùliai ’тс’, аднак не выключана самастойнае ўтварэнне, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 173, які адзначае формы на ‑уль як малапрадуктыўны словаўтваральны тып, што выкарыстоўваецца на Віцебшчыне, Гродзеншчыне і Магілёўшчыне, напрыклад: горб — гарбуль ’нарасць’, бык — бычуль ’гультай’, шып — шыпуль ’тонкая трэска’. Адсюль, магчыма, рамон → рамуль як экспрэсіўная форма з адсячэннем карнявой фіналі ‑он, параўн. раму́нкі ’рамонкі’ (Сл. ПЗБ).