Стры́каць ‘утвараць нажніцамі гук стрыгання’, ‘рабіць рэзкія папрокі’, ‘рабіць непрыемныя выхадкі, дабівацца чаго-небудзь’ (Нас.), ‘пстрыкаць’ (ТС), стры́кнуць ‘стрыгануць, выцяць; зрабіць рэзкі папрок’ (Нас.), стрык ‘пстрычка’ (Нас.). Борысь (584) адрознівае прасл. *strěkati ‘калоць; пячы крапівою’ (гл. стрыка́ць) і прасл. дыял. *strikati, якое працягваюць укр. дыял. стри́кати ‘скакаць; пырскаць’, польск. strzykać ‘выцякаць; цячы перарывістым моцным струменем, пырскаць’, в.-луж. třikać ‘кідаць’, чэш. střikat ‘пырскаць’, славац. дыял. strihac ‘балець з перапынкамі; торгаць’, а таксама, відаць, серб.-харв. stȑcati, štrcati ‘пырскаць’, балг. щра́кам ‘пстрыкаць, стукаць’, макед. штракашчоўкаць’; сюды ж ён уключае і беларускае стры́каць (гл.). Далей этымалогія няясная. Стры́кнуць, магчыма, звязана з стры́гнуць (гл.) як “глухі” варыянт з гукапераймальнай (імітацыйнай) асновай.

Стрыка́ць ‘апякаць крапівою’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. 3.), ‘кусаць, джыгаць’ (Нас.), стрыкну́ць ‘апячы крапівою, джыгнуць; узбудзіць, падбухторыць’ (Нас., Гарэц.), стрыка́цца ‘пячыся (аб крапіве)’ (Жд. 2, Мат. Гом.). Укр. стрика́ти, рус. стрека́ть, стараж.-рус. стрѣкати ‘калоць, джаліць’, ц.-слав. стрѣкаты ‘калоць’, польск. strzykać ‘калоць’, серб. дыял. стре́кнути ‘укалоць’, макед. штрекне ‘кальнуць’, ст.-слав. стрѣкати ‘калоць, джаліць’. Прасл. *strěkati; звязана чаргаваннем галосных з страка́, стро́кі (Траўтман, 289; Фасмер, 3, 773). Адносна фанетыкі беларускіх слоў (ы < е) гл. Карскі, 1, 188. Бязлай (3, 326) аб’ядноўвае папярэдні дзеяслоў і *strěkati у адной праформе *strḗk‑ і адносіць да і.-е. базы *ster‑k‑ ‘зацвярдзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schnppen

1. vi зашчо́ўкнуць, зашчо́ўкнуцца;

die Тür schnppte ins Schloss дзве́ры зашчо́ўкнуліся (на замок);

mit den Fngern ~ шчо́ўкаць па́льцамі

2. vt, vi (nach D) хапа́ць;

der Fisch schnappt nach Luft ры́ба глыта́е [ло́віць, хапа́е] паве́тра;

ich ghe Luft ~ я іду́ пады́хаць (све́жым) паве́трам;

jetzt hat´s (ber) geschnppt! разм. цяпе́р хо́піць!, усё!, кане́ц!, ба́ста!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Даваць пстрычку (пстрычкі) каму‑н., па чым‑н. У нядзелю .. [Піліп Чаравака] прыкінуўся хворым, ляжаў у спальні і пстрыкаў па кончыку тэрмометра.., «наганяў» тэмпературу. Нядзведскі. // Шчоўкаць, ляскаць (пальцамі). Пісар весела пазіраў на стол, часамі ўсміхаўся сам сабе, глянуўшы ў люстэрка, і пстрыкаў пальцамі каля самага вуха. Колас. Былі моманты, што Паддубны, здавалася, і не чуў, што гаворыць Апанас, падыходзіў да калыскі і бавіўся з дзіцём, — пстрыкаў пальцамі яму перад носікам. Пестрак.

2. Рабіць, утвараць кароткі, рэзкі гук (пра работу некаторых механізмаў). [Бухман] сядзеў і пстрыкаў запальнічкай: агеньчык то загараўся, то патухаў. С. Александровіч. За пераборкай, дзе працавалі майстры, мірна пстрыкалі начнічкі. Корбан.

3. Хутка і лёгка рухацца, пырхаць. Дробныя птушкі пстрыкалі навокал, грыбны водар цёк з зямлі, верасы цвілі скрозь над імхамі. Чорны. Пэўна, там на кожным дрэве птушынае гняздо, і пстрыкаюць з галіны на галіну вавёркі... Марціновіч.

4. Раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь). [Вашыновіч:] — Падкруці, Юлік, агонь у лямпе, вельмі нешта пстрыкаць пачаў. Чорны.

5. перан. Разм. Злавацца, фыркаць, выказваць незадавальненне чым‑н. [Васіліса:] Чуеш, як .. [Наташа] пстрыкае? А чаго, каб хто спытаў? Не бачыла ты гора, мая ты дачушка. Гурскі. — Ты не пстрыкай тут, хлопец, — паглядзеў на Ваську і сур’ёзна гаворыць Коля Ламака. — На пенсію захацеў у такія гады!.. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

snap

[snæp]

1.

v., (-pp-) v.i.

1) трэ́скаць

This wood snaps as it burns — Гэ́тыя дро́вы гара́ць з трэ́скам

2) ля́паць, ля́скаць, шчо́ўкаць

The latch snapped — Ля́пнула за́саўка

3) трэ́скацца, ло́пацца, рва́цца

the string snapped — ло́пнула струна́

4) хапа́цца (за прапано́ву, наго́ду)

2.

v.t.

1) ца́паць, хапа́ць, куса́ць

The dog snapped at the child’s hand — Саба́ка ца́пнуў дзіця́ за ру́чку

2) адрэ́заць, вы́крыкнуць, агрызну́цца

“Silence!” snapped the teacher — “Ціха!” кры́кнуў наста́ўнік

3) рабі́ць зды́мак

3.

n.

1) ля́сканьне, ля́паньне, шчо́ўканьне n. (замка́), трэск -у m. (гальля́)

2) энэргі́чнасьць, жва́васьць f. (у ру́хах, у сты́лі); рапто́ўнасьць

cold snap — рапто́ўнае пахалада́ньне

3) кно́пка f. (на адзе́жы)

4) пстры́каньне па́льцамі

5) informal фотазды́мак -ку m.

6) Sl. лёгкае зада́ньне

4.

adj.

1) ху́ткі

a snap judgment — ху́ткая высно́ва; ху́ткі прысу́д

2) Sl. лёгкі, няця́жкі

- not a snap

- snap back

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музыкальныя гукі; выконваць вакальныя творы, пець. Спяваць песню. □ Над Нёманам, Беразіной Яе [песню] спяваюць партызаны. Танк. // Умець пець. Марцін добра спяваў, танцаваў, весяліў людзей вострым словам. Брыль. Бадай ніхто так з хлопцаў не спяваў у Ельнічах, як Ляткоўскі. Вітка. // Цёхкаць, шчоўкаць, свістаць (пра пеўчых і іншых птушак). Яны [салаўі] спяшаліся спяваць, Яны сябе не шкадавалі, Як быццам свет уратаваць Сваёю песняю жадалі. Дайнека. // перан. Гаварыць, чытаць нараспеў. — Вечар добры, вечар добры! — неяк асабліва ласкава спявае .. [Амэля] ў адказ на прывітанне Антака Мазалеўскага. Васілевіч.

2. каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю; выступаць на сцэне, у тэатры спеваком, спявачкай. Спяваць Анегіна. □ Спяваў на сцэне млява Ленскі Пра залатыя дні вясны. Панчанка.

3. перан.; без дап. Быць прасякнутым пачуццём радасці, усхваляванасці, захаплення. Хіба можна злавацца, калі спявае ўся твая істота? Шамякін. Спявай ты, Беларусь, у радасці спявай! Купала. Ты скажы такое слова, Каб душа спявала, Ад каторага б на сэрцы Рана зажывала. Русак.

4. перан. Меладычна гучаць (пра музычныя інструменты). [Юра] трос грыф: гітара сама спявала і плакала. Васілевіч. Спявалі мяхі распісныя, Скакалі між пальцаў лады. Калачынскі. // Рыпець, пішчаць, свістаць (пра розныя прадметы). Над пшанічным полем спявалі кулі. Чорны. Калі ж ішоў у свіран ураджай, — Спявалі пілы і сякеры ў лад. Астрэйка. / Пра завыванне ветру, мяцеліцы і пад. Ой ты, вецер, не шумі, Не спявай так нудна! Колас. Віхура, відаць, яшчэ не зусім уляглася. Усю ноч спявала пад акном. Машара.

5. што. Усхваляць, услаўляць у вершах, песнях каго‑, што‑н. Пісьменнік хоча адгукнуцца на ўсё, што адбываецца ў савецкай краіне. [Максім Танк] спявае гімны вызваленню. Бугаёў. І паэт, як добры, пільны гаспадар, спявае славу працы. «ЛіМ». / у паэт. ужыв. Гімн чалавечай працы Спяваюць кельмы гучна. Аўрамчык.

6. Разм. Многа гаварыць аб чым‑н. з карыснай мэтай. Ён [Богут] перад ёю выдыгае, як закаханы, малады. «Мальвіна, жонка дарагая!» — Спявае ён на ўсе лады. І распытаў, як гасцявала. Колас. // Гаварыць іншае, чым раней. Пасля сходу ён пачаў інакш спяваць.

•••

Спяваць асанну (кніжн.) — узносіць, усхваляць каго‑н.

Спяваць на новы лад — а) пець новыя песні; б) гаварыць па-іншаму, не так, як раней.

Спяваць славу — расхвальваў, праслаўляць каго‑н. [Паходня:] — Ты з большым здавальненнем слухаў, як спяваў табе славу Бабейка: «Паважаны таварыш дырэктар», «таварыш Ваўчок распарадзіўся». Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schlgen*

1. vt

1) біць, удара́ць;

j-n zu Bden ~ павалі́ць каго́-н. на зямлю́;

die Hände vors Gescht ~ закры́ць твар рука́мі;

j-n ins Gescht ~ біць каго́-н. па тва́ры;

ine Brücke ~ наво́дзіць мост;

Münzen ~ чака́ніць мане́ты;

Lärm ~ падня́ць шум;

die Trmmel ~ біць у бараба́н;

den Takt ~ адбіва́ць такт

2) біць, разбі́ць; пабі́ць, перамагчы́;

lles kurz und klein ~ перабі́ць усё ўшчэ́нт

3) збіва́ць, узбіва́ць (яйца і да т.п.)

4) выбіва́ць;

j-m etw. aus der Hand ~ вы́біць у каго́-н. што-н. з рук;

j-m etw. aus dem Kopf [aus dem Sinn] ~ вы́біць каму́-н. што-н. з галавы́

2. vi

1) біць;

das Gewhr schlägt ружжо́ аддае́;

die Flmmen ~ aus dem Fnster по́лымя выбіва́ецца з акна́

2) (gegen A, auf A) уда́рыцца (аб што-н.);

die Wllen ~ ans fer хва́лі б’ю́цца [удара́юцца] аб бе́раг

3) бі́цца (пра сэрца, пульс)

4) біць, звані́ць (пра гадзіннік)

5) шчо́ўкаць (пра салаўя)

6):

das schlägt nicht in mein Fach гэ́та не па маёй спецыя́льнасці

3. ~, sich

1) бі́цца; змага́цца (пра войскі)

2):

sich an die Brust ~ біць сабе́ ў гру́дзі (тс. перан.);

sich recht und schlecht durchs Lben ~ сяк-так прабіва́цца (у жыцці);

bei j-m auf den Busch ~ спрабава́ць вы́ведаць чыю́-н. таямні́цу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)