шчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

Шчоўкае замок у дзвярах.

У лазняку шчоўкаў салавей.

Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шчо́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчо́ўкаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шчо́ўкаю шчо́ўкаем
2-я ас. шчо́ўкаеш шчо́ўкаеце
3-я ас. шчо́ўкае шчо́ўкаюць
Прошлы час
м. шчо́ўкаў шчо́ўкалі
ж. шчо́ўкала
н. шчо́ўкала
Загадны лад
2-я ас. шчо́ўкай шчо́ўкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час шчо́ўкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчо́ўкаць несов., в разн. знач. щёлкать; см. шчо́ўкнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць рэзкі, адрывісты гук пры ўдары, сутыкненні, у час работы якога‑н. апарата, прыбора, механізма і пад. На сцяне шчоўкаў гадзіннік. Самуйлёнак. Шчоўкае замок у дзвярах — вярнулася бабуля. Савіцкі. Шчоўкаюць затворы вінтовак, шум, гоман. Пестрак. // Утвараць трэск, трашчаць. Авёс, насыпаны тонкім пластом, хутка пачаў падскокваць, шчоўкаць, пакрывацца далікатным румянцам. Новікаў. // Раздавацца, гучаць (пра стрэлы). Кулі ў кустах шчоўкаюць. Пянкрат. // Спяваць, утвараючы адрывістыя гукі (пра некаторых птушак). Лясныя спевакі, нябачныя ў гушчары дрэў і кустоў, свішчуць, шчоўкаюць. Чарнышэвіч. Раніца выдалася ціхая, росная. За ракой у лазняку яшчэ шчоўкаў і заліваўся салавей, а з дубравы чулася кукаванне зязюлі. Дайліда.

2. Утвараць кароткі, адрывісты гук рэзкім ударам, стуканнем і пад. Сяржант шчоўкае каблукамі, паварочваецца і ідзе да дзвярэй. Крапіва. Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Шамякін. // каго-што і без дап. Разм. Фатаграфаваць, здымаць каго‑, што‑н. [Арцём:] — А то схопіць [карэспандэнт] у клетцы якога Шаха, труса, суне мне ў рукі і шчоўкае апаратам. Ракітны. Услед за стройнай, высокай дзяўчынай у беласнежным адзенні ходзяць цікаўныя фотарэпарцёры, шчоўкаюць апаратамі. Ус.

3. каго-што і без дап. Страляць куды‑н.; прабіваць што‑н. У мяне па стралковаму спорту першы разрад. І я ўжо загадзя смакаваў, як буду шчоўкаць мішэні. Пінчук.

4. Разм. Ікаць. — Як гэта не шчоўкаў? — адважна маню я. — Насілу лімонам перабілі... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць шчоўкаць.

Дзяцел зашчоўкаў і паляцеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашчо́ўкваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Шчоўкаць час ад часу.

П. пальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да шчоўкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшчо́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Шчоўкаць у такт чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпліка́ць

‘скончыць плікаць, шчоўкаць на чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адпліка́ю адпліка́ем
2-я ас. адпліка́еш адпліка́еце
3-я ас. адпліка́е адпліка́юць
Прошлы час
м. адпліка́ў адпліка́лі
ж. адпліка́ла
н. адпліка́ла
Загадны лад
2-я ас. адпліка́й адпліка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адпліка́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць шчоўкаць. // Прашчоўкаць. [Дзяцел] выдзеўб нешта ў кары, зашчоўкаў і паляцеў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)