НО́ЙМАЕР, Ньюмеер (Neumeier) Джон (н. 24.2.1942, г. Мілуокі, ЗША), амерыканскі артыст балета, балетмайстар. Вучыўся ў школе Каралеўскага балета Вялікабрытаніі. З 1969 гал. балетмайстар опернага т-ра ў Франкфурце-на-Майне, з 1973 кіраўнік балетнай трупы і гал. балетмайстар Гамбургскай дзярж. оперы. У творчасці спалучае традыцыі класічнай харэаграфіі з выразнымі сродкамі танца мадэрн. Сярод пастановак: «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева, «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага (абедзве 1971), «Прыцемкі» на муз. А.​Скрабіна, «Пацалунак феі», «Жар-птушка» і «Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага (усе 1972), «Гамлет: тое, што падразумяваецца» на муз. А.​Копленда, «Ілюзіі як «Лебядзінае возера» (абедзве 1976) і «Элегія» (1978; абедзве на муз. Чайкоўскага), «Спячая прыгажуня» (1978) Чайкоўскага, «Сон у летнюю ноч» на муз. Ф.​Мендэльсона і Дз.​Лігеці, «Арыэль» на муз. В.​А.​Моцарта, «Чацвёртая сімфонія Малера» (усе 1977), «Дама з камеліямі» на муз. Ф.​Шапэна (1978), «Вацлаў» на муз. І.​С.​Баха (1979), «Пер Гюнт» А.​Шнітке (1989), «Цяпер і потым» на муз. М.​Равеля (1992).

т. 11, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кварта́л, ‑а, м.

1. Чацвёртая частка года (3 месяцы). Першы квартал. Чацвёрты квартал.

2. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі. Жылыя кварталы. □ У новых кварталах усё зроблена для таго, каб чалавек мог добра, зручна жыць... Мележ. // Разм. Частка вуліцы паміж двума скрыжаваннямі. Прайсці два кварталы.

3. Разм. Аддзяленне гарадской паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

4. Спец. Адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.

[Ням. Quartal з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кварта́л

(ням. Quartal, ад лац. quartus = чацвёрты)

1) чацвёртая частка года (тры месяцы);

2) частка горада, абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;

3) адзін з участкаў, на якія разбіваецца лес.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Кварта́лчацвёртая частка года’ (ТСБМ, Нас.), ’частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі’ (ТСБМ, Яшк.), ’адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Яшк.). Ст.-бел. кварталъ ’чвэрць’ (з 1692 г.). З польск. kwartał < с.-лац. quartale. Як у папярэднім выпадку, для старабеларускага нямецкае пасрэдніцтва не даведзена (параўн. Булыка, Запазыч., 145; Слаўскі, 3, 462–463; ЕСУМ, 2, 415). Аднак для мовы XIX–XX стст. трэба мець на ўвазе магчымасць рускай крыніцы. Аб гэтым сведчыць месца націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чвэрць, ‑і, ж.

1. Чацвёртая частка чаго‑н. цэлага. Па дарозе, якая цягнулася ад хутара Сяргея за чвэрць вярсты, палякі адыходзілі даўгоў, шэра-зямлістай істужкай. Нікановіч. Не болей чвэрці веку пражыў на свеце Лабановіч, а пабыць яму даводзілася шмат дзе. Колас. // Чацвёртая частка гадзіны (пятнаццаць мінут). Гадзіннік паказваў без чвэрці адзінаццаць. Новікаў.

2. Адзін з чатырох перыядаў, на якія ўмоўна падзяляецца навучальны год. Троек за чвэрць у Стасікавым дзённіку было толькі дзве. Навуменка.

3. Даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 8 чацверыкам (каля 210 л). Прададзена чвэрць аўса.

4. Даўняя мера вадкасці, роўная чацвёртай частцы вядра (3,08 л); пасудзіна такой ёмістасці. // Пасуда такой ёмістасці з гарэлкай. Неяк Лявон паспрачаўся з мужчынамі на чвэрць гарэлкі. Асіпенка.

5. Старая мера даўжыні, роўная чацвёртай частцы аршына (17,775 см). Бяру аршын і правяраю сам. Дык што ж вы думалі? Ну й жулікі! Ну й чэрці! Недахапіла ў мяне там Ні больш, ні менш — тры чвэрці. Крапіва.

6. Старая мера зямлі, роўная 40 сажням у даўжыню і 30 у шырыню. Як бліжэйшыя сваякі, яны [Нічыпар і Лявон] арандавалі Гарасімаву паўвалоку па чвэрці кожны. Чарнышэвіч.

7. Спец. Мера музычнага часу, чацвёртая частка цэлай ноты.

8. Спец. Адна з чатырох фаз Месяца, вузкі серп Месяца ў першай ці апошняй фазе.

9. Спец. Паз прамавугольнага сячэння па канту дошкі для змацавання адной дошкі з другой. Выбіраць чвэрці.

•••

Тры чвэрці да смерці — пра слабага, хворага чалавека, якому мала засталося жыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.

2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.

[Ад лац. quarta — чацвёртая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кае́т ’сшытак’ (брэсц., Сіг.; зэльв., Сцяц.; зэльв., Сцяшк.), каета ’тс’ (бераст., Сцяшк.), каёт ’тс’ (маз., Мат. Гом.). Запазычанне даваеннага перыяду з польск. kajet ’тс’ (у літар. мове). Польск. kajet з франц. cahier ’тс’. Што датычыцца ‑t у канцы слова, то, паводле Слаўскага, 2, 24, яно з’явілася пад уплывам такіх запазычанняў з франц. мовы, як muszkiet, parkiet, portret, filut. Франц. выводзіцца з нар. лац. *quadernus < лац. quaternī ’па чатыры’, першапачатковае значэнне ’зложаны ўчацвёра, з чатырох лісткоў’. Параўн. яшчэ рус. тетрадь < с.-грэч. τετράδι(ον) ад τετράς род. скл. ‑άδοςчацвёртая частка ліста’, гл. Фасмер, 4, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кварта́л

(польск. kwartał, ад с.лац. quartalis)

1) частка тэрыторыі горада- абмежаваная з чатырох бакоў вуліцамі;

2) чацвёртая частка года (3 месяцы);

3) адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квадра́нт

(лац. quadrans, -ntis = чвэрць)

1) плоскі сектар з цэнтральным вуглом у 90°, чацвёртая частка круга;

2) старадаўні вугламерны астранамічны прыбор для вызначэння вышыні нябесных цел;

3) ваен. прылада для вертыкальнай наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

czwarty

czwart|y

чацвёрты;

trzy ~e — тры чацвёртыя; тры чвэрці;

po ~e — па-чацвёртае;

o ~ej — а чацвёртай (гадзіне);

jedna ~a — адна чацвёртая

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)