1) частка Бібліі, адна з кніг Новага запавету, якая змяшчае прароцтвы пра канец свету;
2) магчымая пагібель цывілізацыі і чалавецтва наогул у выніку ядзернай вайны, духоўнага падзення, знішчэння прыроднага асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
trzeci
трэці;
co trzeci dzień — кожны трэці дзень;
~a część — трэцяя частка;
jedna ~a — адна трэцяя;
po ~e — па-трэцяе;
~a potęga мат. трэцяя ступень; куб;
kraje ~ego świata — краіны трэцяга свету
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
по́ўдзень1, ‑дня, м.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўначы. Вецер з поўдня. □ Стаўшы тварам да сонца, ён лёгка вызначыў для сябе захад, поўнач і поўдзень.Якімовіч.// Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Адваката дома не аказалася: ён выехаў на неакрэслены час на поўдзень Украіны.Колас.
2. Мясцовасць, краіна з цёплым, гарачым кліматам.
по́ўдзень2, ‑дня, м.
Сярэдзіна дня. Туравец вярнуўся ў штаб брыгады пасля поўдня.Мележ.// У астраноміі — момант, калі цэнтр Сонца праходзіць цераз мерыдыян дадзенай мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛІ́МПІЯ (Olympia),
старажытнагрэчаскі горад на ПнЗ п-ва Пелапанес, на р. Алфей. Рэліг. цэнтр стараж. грэкаў, месца культу Зеўса і правядзення Алімпійскіх гульняў. Буйны цэнтр мастацтваў (7—4 ст. да н.э.). У канцы 7 ст. да н.э. пабудаваны храм Геры і 12 скарбніц на шляху да храма. Гал.Часткаарх. ансамбля — храм Зеўса (468—456 да н.э., арх. Лібан), дзе знаходзілася вялізная статуя Зеўса з золата і слановай косці (скульпт. Фідый), залічаная грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету.
Сярод арх. помнікаў: будынак савета (булеўтэрый, 6 ст. да н.э., перабудаваны ў 5 ст. да н.э.), храм Маці багоў (1-я пал. 4 ст. да н.э.), свяцілішча Пелапса, гімнасій і інш. З усталяваннем хрысціянства Алімпія заняпала, у 426 н.э. спалена па загадзе рым. імператара Феадосія II. У час раскопак (вядуцца з 1829) выяўлена больш за 130 статуй, каля 13 тыс. бронзавых прадметаў, да 10 тыс. надпісаў на бронзавых таблічках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛО́ГІЯ МУЗЫ́ЧНАЯ,
галіна музычна-гістарычнай навукі, якая распрацоўвае праблемы музычнай культуры старажытнага свету на аснове археал. матэрыялаў; частка агульнай археалогіі. Сярод археал. матэрыялаў муз. інструменты (або іх фрагменты) з каменю, косці, гліны, металу, помнікі стараж.выяўл. мастацтва з муз. сюжэтамі (наскальныя малюнкі, фрэскі, каменная і гліняная скульптура). Пачынальнік археалогіі музычнай — ням. музыказнавец і этнограф К.Закс (1930—40-я г.). Наконт зместу, межаў і магчымасцяў археалогіі музычнай існуюць розныя погляды. Адны даследчыкі (Я.Браўда, Расія) абмяжоўваюць яе вывучэннем аб’ектаў муз. Матэрыяльнай культуры (муз. інструментаў), іншыя (Закс, рус. музыказнавец М.Фіндэйзен) пашыраюць яе і на даследаванні рэліктавых узораў нар. музыкі, помнікаў нотнага пісьма стараж. эпох. На Беларусі даследаванні па археалогіі музычнай вядуцца ў межах агульнай археалогіі.
Літ.:
Садоков Р. Археологические источники в изучении музыкальной культуры древнего мира // Народные музыкальные инструменты и инструментальная музыка: Сб. статей и материалов. М., 1987. Ч. 1;
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл.Мн., 1993. С. 93—94, 446.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫКЕ́Т (ад франц. étiquette),
сукупнасць правіл і форм паводзін, вызначаны парадак зносін у пэўным сац. асяроддзі; частка знешняй культуры грамадства. Э. уключае паводзіны ў грамадскіх месцах, формы звароту і прывітання, адзенне, манеры, уменне паводзіць сябе за сталом, сустракаць і праводзіць гасцей і г.д. Адрозніваюць Э. агульнаграмадз., дыпламат., вайсковы, прыдворны, вышэйшага свету і да т.п. Ужо ў творах Платона, Арыстоцеля, Р.Дэкарта падкрэслівалася роля выхавання і пачцівасці. Эразм Ратэрдамскі ў кнізе «Аб правілах добрага тону» пісаў пра ролю ветлівасці і паважальнага тону, каб зрабіць зносіны як мага больш прыемнымі. Першы ў Расіі збор прыстойных манер выдадзены ў 1717 пад назвай «Юнацтва сумленнае люстэрка, або Наказ для жыццёвага абыходжання». Выхаванне пачцівасці і тактоўных паводзін адбываецца найперш у сям’і. Гл. таксама Манера, Такт.
Літ.:
Васильев-Гангнус Л. Правила этикета. М., 1992;
Вольф И. Современный этикет. М., 1997;
Панкеев И. Обычаи и традиции русского народа. М., 1999;
Кондиченко Л.К., Симонова С.М. Культура этикета. Мн., 2002;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́хад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Апусканне (сонца, радзей — аб іншых свяцілах) за лінію гарызонта. [Максім Сцяпанавіч з Верай Антонаўнай] глядзелі на мора, на захад сонца — вялікага, крыху прыплясканага, вогненнага.Карпаў.// Час, калі сонца заходзіць, апускаецца за лінію гарызонта. На захадзе сонца, стомлены і галодны, вяртаўся Міхаіл Парфенчык дадому.Шчарбатаў.//Частка гарызонта, дзе заходзіць сонца. Вячэрняя зара ўжо ахапіла захад.Чарнышэвіч.// Вогненна-чырвоная афарбоўка неба над гарызонтам у той час, калі заходзіць сонца. Пявунні даўно ўжо ўвайшлі ў цень ад высокага бору, а ўзняты іхнімі босымі нагамі пыл павіс над дарогай, румяніцца воблакам у праменнях захаду.Ракітны.Калі [Іван і Сымон] вярнуліся, рака ўжо адлюстравала барвовы захад.Данілевіч.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу. Паўнеба на захадзе было пакрыта агромністай цёмнай хмарай.Лынькоў.// Напрамак, процілеглы ўсходу. Машыны, танкі, артылерыя ішлі бесперапыннай плынню ў адным кірунку — на захад.Шамякін.// Мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
3.(з вялікай літары). Краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі ў процілегласць краінам сацыялістычнай садружнасці.
•••
Паўднёвы захад — а) напрамак паміж поўднем і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Паўночны захад — а) напрамак паміж поўначчу і захадам; б) мясцовасць, частка краіны, дзяржавы, размешчаная ў гэтым напрамку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнач1, ‑ы, ж.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач.Анісаў.Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю.Асіпенка.На поўначы святлела паласа суцэльнай зары.Брыль.// Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.
2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. //(з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.
по́ўнач2, ‑ы, ж.
Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭЧу філасофіі,
частка матэрыяльнага свету, адносна ўстойлівая і адасобленая ад інш. частак, якая характарызуецца пэўнымі якасцямі, унутр. і знешнімі адносінамі. Да Р. адносіцца шматлікая колькасць разнастайных прадметаў, з’яў прыроды і грамадства. Кожная Р. узаемадзейнічае з інш. Р., якасна і колькасна змяняецца, уключаецца ў пэўныя працэсы развіцця матэрыяльных сістэм. У якасці сіноніма Р. часта выкарыстоўваюць паняцце «прадмет», аднак ім вызначаецца і фрагмент матэрыяльнай рэчаіснасці, і аб’ект пазнання, у якасці якога можа выступаць абстрактнае паняцце. І.Кант увёў паняцце незалежнай ад свядомасці «Р. ў сабе», якая ўздзейнічае на органы пачуццяў, але не атрымлівае адэкватнага адлюстравання і таму недаступная пазнанню. Навука даказвае пазнавальнасць Р. Паняцце «Р.» цесна звязана з паняццем «ідэя». Р. аб’ектыўная і існуе незалежна ад ідэі. Ідэя з’яўляецца адлюстраваннем Р., правільным ці скажоным. Існуе і адваротная залежнасць. Адрозніваюць натуральныя і штучныя Р. (створаныя чалавекам шляхам змянення прыроднага матэрыялу). Штучная Р. з’яўляецца вынікам пераўтварэння ідэальнага ў матэрыяльнае, рэчаіснае. Паняцце «Р.» выкарыстоўваецца таксама ў сац.-эканам. тэорыях для вызначэння «арэчаўлення» адносін паміж людзьмі ва ўмовах развіцця таварнай вытв-сці і рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК Сямён Людвігавіч (29.1.1877, Масква — 10.12.1950),
расійскі філосаф і публіцыст. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1894—98), скончыў Казанскі ун-т (1901). З 1912 у Пецярбургскім ун-це, з 1917 праф. Саратаўскага, Маскоўскага ун-таў, адначасова з 1921 арганізатар (з М.А.Бярдзяевым) і дэкан Акадэміі духоўнай культуры ў Маскве. У 1922 высланы; эмігрыраваў у Германію (выкладаў у Берлінскім ун-це), з 1937 у Францыі, з 1945 у Лондане. Паслядоўнік рас. філасофіі ўсеадзінства, свае філас. погляды вызначаў як «хрысціянскі рэалізм». У цэнтры яго філасофіі — праблема чалавека. Ва ўнутр. свеце чалавека адрозніваў душэўную (адчуванні задавальнення, страху і інш.) і духоўную (адчуванні, якія выводзяць чалавека па-за межы фіз.свету) сферы. Найвышэйшым родам рэальнасці прызнаваў Бога, сувязь якога з інш. слаямі рэальнасці лічыў «трансрацыянальнай»: свет, паводле Ф., не частка Бога, а тое, у чым божае раскрываецца і выяўляецца. Наяўнасць у рэальнасці зла і граху тлумачыў незавершанасцю працэсу стварэння Богам свету («Неспасцігальнае», 1939). Яго гнасеалагічныя погляды будуюцца на прызнанні першаснасці перажыванняў, непасрэднай інтуіцыі і другаснасці рацыянальнага пазнання рэальнасці. Асаблівасцю рас. філасофіі лічыў спалучэнне рацыяналізму зах. філасофіі і ірацыяналізму ўсх. светапогляду («Сутнасць і вядучыя матывы рускай філасофіі», 1925). Творчасць А.Пушкіна, М.Гогаля, Ф.Цютчава, Ф.Дастаеўскага разглядаў з пункту гледжання выяўлення спецыфікі рус. светапогляду.
Тв.:
Соч.М., 1990;
Духовные основы общества. М., 1992;
По ту сторону «правого» и «левого». Мн., 1992;
Русское мировоззрение. Спб., 1996;
Реальность и человек. Спб., 1997;
Предмет знания;
Душа человека. Мн.;
М., 2000.
Літ.:
Буббайер Ф. С.Л.Франк: Жизнь и творчество рус. философа: Пер. с англ.М., 2001;