во́ды (род. во́даў) толькомн., в разн. знач. во́ды;
цёплыя в. — тёплые во́ды;
уну́траныя в. — вну́тренние во́ды;
нейтра́льныя в. — нейтра́льные во́ды;
лячы́цца на ~дах — лечи́ться на во́дах
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Асобны прадмет, выраб.
Антыкварная р.
2. Тое, што належыць да асабістай рухомай маёмасці.
Чамадан з рэчамі.
Цёплыя рэчы.
3. Пра творы навукі, мастацтва.
Ён напісаў цудоўную р.
Слабая р.
4. Нешта, нейкая з’ява, абставіны.
Складаная р. жыццё.
Дзіўная р.! (вокліч, які паказвае на моцнае ўражанне). Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць прама, не хаваючы ісціны).
|| прым.рэ́чавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Р. мяшок.
Р. доказ.
Рэчавае права (маёмаснае права валодання рэчамі). Рэчавая хвароба (цяга да набывання рэчаў у 2 знач.; набывальніцтва, рэчавізм).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак.
1.што. Зрабіць халодным або халаднейшым. Раздзімаюць [коні] цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду.Барадулін.— Апякуся — дык пастуджу тое месца, — сказаў .. [Пятро] і раптам памкнуўся да яе, расставіўшы рукі, каб абняць.Марціновіч.
2.накаго-што. Разм. Падзьмуць. Звіснуць патроны на грудзі, Вецер на раны пастудзіць.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́туя, ‑і, ж.
Скульптурны вобраз чалавека або жывёліны, які звычайна размяшчаюцца на пастаменце. Мармуровая статуя. □ Прыгожы сад, які любіў Ватто: Між дрэў зялёных статуі паўсталі.Багдановіч.//перан. Пра халоднага, пазбаўленага жыццёвай энергіі чалавека. Гледзячы збоку на Аню, нельга было не падумаць: даць бы гэтай прыгожай статуі жывыя і цёплыя вочы.Васілевіч.
•••
Як статуя (стаяць, сядзець) — зусім нерухома.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯККАЦЕ́ЛКІ (Cantharidae),
сямейства насякомых атр. жукоў. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у розных біятопах, пераважна ў лясах, садах, на лугах. Да М. належаць і светлякі. На Беларусі больш за 30 відаў, найб. трапляецца М. цёмная, або бурая (Cantharis fusca), М. парасонавая (Rhagonycha fulva) і інш.
Даўж. да 15 см. Цела падоўжанае, плоскае, бывае ўкрыта валаскамі. Покрывы мяккія, у т. л. надкрылы (адсюль назва). Афарбоўка жоўтая, зялёная, карычневая або чорная, з метал. адлівам. Вусікі 11-членікавыя, пераважна ніткападобныя. Жукі і лічынкі — драпежнікі. Кормяцца насякомымі і малюскамі. Лічынкі цёмныя, укрыты мяккімі валаскамі. Развіваюцца ў глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой. Страваванне лічынкі пазакішачнае (выпускае ферменты, што разрэджваюць тканкі здабычы, потым усмоктвае атрыманую вадкасць). Зімой у цёплыя дні лічынкі некат. М. (што зімуюць) могуць паяўляцца на снезе (адсюль другая назва «снежны чарвяк»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРША́ РАСЛІ́Н,
хвароба, якая выклікаецца грыбамі ці актынаміцэтамі з родаў стрэптаміцэс, спонгаспора, гельмінтаспорыум, вентурыя і інш. Пашырана ўсюды, значна зніжае ўраджай у вільготныя і цёплыя гады. На Беларусі найб. шкодзіць бульбе, яблыні, грушы. З інш.с.-г. культур на паршу хварэюць бурак, цытрусавыя, вішня. Пашкоджвае паверхневыя тканкі: утвараюцца плямы, каросты, язвы на пладах, лісці, парастках. Інфекцыя перадаецца з насенным матэрыялам, праз глебу (з расл. рэшткамі). Меры барацьбы: чаргаванне культур, прарошчванне клубняў на святле, вытрымліванне рэжыму захоўвання клубняў, знішчэнне апалага лісця, апырскванне раслін фунгіцыдамі і інш. Устойлівыя да паршы сарты бульбы — Тэмп, Лошыцкая, Агеньчык; яблыні — Беларускі сінап, Каштэля, Мінскі; грушы — Дзюшэс летні, Бэра лошыцкая, Беларуская позняя.
Літ.:
Дорожкин Н.А., Бельская С.И. Болезни картофеля. Мн., 1979;
Амбросов А.Л., Болотникова В.В., Мерцалова О.С. Как защитить сад от вредителей и болезней. 2 изд. Мн., 1985.
С.І.Бельская.
Парша раслін: 1 — яблыні; 2 — звычайная парша бульбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каўду́н ’вантрабянка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. у Фасмера, 2, 288, колдуны́ ’пельмені’; параўн. далей польск.kołdun ’піражок з сырога мяса’, чэш.kaldoun ’гусіныя вантробы’. Падрабязны агляд у слав. мовах у Слаўскага, 2, 35. Запазычанне з с.-в.-ням. крыніцы: kaldūne (у польск. мове ўжо ў XIV ст.), ням.Kaldaunen (у ням. мове ўзята з с.-лац.caldūna: да cal(i)dus ’цёплыя вантробы толькі што забітай жывёлы’). Гл. Фасмер, там жа; Слаўскі, там жа; Бернекер, 1, 472.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́пкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка прыліпае, прыстае; клейкі. Ліпкі грунт. Ліпкае павуцінне. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота.Лынькоў.// Пакрыты слоем клейкага рэчыва. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі.Кулакоўскі.
2.перан.Разм. Неадчэпны, назойлівы. Ліпкі позірк. □ Міхась наліваў па шклянцы, і на душу яго зноў пачыналі капаць цёплыя, ліпкія кроплі Капейкавых слоў.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wyraj, ~u
м.
1.уст. вырай, цёплыя краіны;
2.уст. адлёт птушак;
3. вылет; адлёт, злёт; выезд на адпачынак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)