Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да па- і цемя́шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр.темʼяжити ’давіць’, рус.темяшить ’біць кулаком’, польск.ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капава́ць1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг.Сцяш. Сл.; зэльв.Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац.caput ’галава’).
Капава́ць2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).
Капава́ць3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг.Сл. паўн.-зах.). Да капах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл.*kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)
Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́цца ’распрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск.rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać się ’распрануцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ.čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск.skumać ‘вывучаць’, чэш.zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен.skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр.палес.скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл.*sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав.čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
begréifen*vt
1) разуме́ць, зразуме́ць, спасціга́ць, ця́міць
2) (in sich D) уключа́ць, утры́мліваць у сабе́;
das Buch begréift víele Probléme in sich кні́га змяшча́е мно́га прабле́м
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус.ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус.ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус.ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацянькі́ ’напрасткі, бліжэйшай дарогай’ (Гарэц., Др., Яруш., Некр., Бяльк., лях., Янк. Мат., Сцяшк.), ’кароткім шляхам’ (Сл. ПЗБ), наценькі́ ’напрамік, наўпрост’ (слуц., Нар. словатв., ТС), параўн. нацянёк ’кароткім шляхам’ (лаг., Сл. ПЗБ), укр.давати натеньки́ ’намякаць’. Да цянькі́ ’бліжэйшая прамая, але глухая, цяністая ці небяспечная дарога, ідучы па якой лёгка збіцца’: Цянькі бываюць на тры дзянькі (Нас.), Цянькі дома не начуюць (Сл. ПЗБ), як відаць, звязанае з цень, цянёк, параўн. дыял.на́цень ’тс’, што можа быць вынікам народнай этымалогіі; параўн. іншую версію: з на‑цям‑кі, ад цяміць ’помніць, кеміць, заўважаць’ (Шуба, Прыслоўе, 141). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́трыць1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус.пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск.piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен.vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв.pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск.na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл.*pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.
Пе́трыць2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).