хадзіць, бадзяцца, блукаць, цягацца, сланяцца, сноўдацца, швэндацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

kołatać się

незак.

1. стукацца, грукаць;

2. трэсціся; калаціцца;

3. бадзяцца; швэндацца; цягацца;

kołatać się po świecie — сноўдацца (бадзяцца) па свеце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Вызначаць паводле якіх‑н. арыенціраў сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. Уменне арыентавацца на мясцовасці. // Разбірацца ў размяшчэнні чаго‑н., уяўляць сваё месцазнаходжанне. У Янкі не было ахвоты цягацца з кашом па хв[о]йн[і]ках, ён слаба арыентаваўся ў лесе дый вочы меў блізарукія. Колас.

2. перан. Разбірацца ў чым‑н. [Андрэй] добра арыентуецца ў складанай абстаноўцы, узначальвае кіраўніцтва забастоўкай, стварае акружком, райкомы. Хромчанка.

3. перан.; на каго-што. Вызначаць кірунак сваёй дзейнасці, лінію сваіх паводзін у залежнасці ад каго‑, чаго‑н.; спадзеючыся на каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талы́заць ’цягаць, тузаць, біць’, талы́знічацьцягацца, марнатравіць’ (Нас., Байк. і Некр.), сюды ж талы́знік ’марнатравец’ (Нас.). Параўн. рус. пск. талы́зина ’тоўстая дубіна, друк’. Яшчэ Насовіч (632) выказаў меркаванне пра запазычанне з літ. talziti ’кідаць, кідаючы біць’; паводле Карскага (Труды, 394), з літ. talãžyti, tàlažuoti ’боўтаць’ або з літ. tálžyti, лат. tâlzît ’біць’ (Кіпарскі, Лекс. балтызмы; Лаўчутэ, Балтизмы, 56). Анікін (Опыт, 285) лічыць гэта непрымальным з фармальных прычын і мяркуе пра экспрэсіўнае ўсходнеславянскае ўтварэнне, параўн. таласкаць, гл. Параўн. таксама Фасмер (4, 14), дзе абмяркоўваюцца і іншыя спробы этымалагізацыі слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валацу́га ’бадзяга’ (БРС, КТС, Шпіл., Гарэц., Шн. Песні, КЭС), валацака, валацуха ’тс’ (КЭС), валацэнга ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачай ’тс’ (Сцяшк. МГ, КТС, Сцяц.), валацуга, валачун ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачашчы (КТС, КЭС, Федар., 7), валачага ’ўцякач’ (Аніміле, 6, гук г выбухны). Рус. волочуга, волочужничать, укр. волонцюга, волоцюгувати. Трэба меркаваць, што шматлікія марфолага-фанетычныя варыянты гэтага слова з’яўляюцца вынікам кантамінацыі формы, запазычанай з польскай мовы (параўн. валацэнга), і ўласнабеларускіх іменных утварэнняў ад дзеяслова валачыцца ’хадзіць, цягацца, бадзяцца’ (параўн. валачай, валачага). Магчымы таксама аналагічны ўплыў слоў з блізкай семантыкай; параўн. валачай і гультай; валачага і бадзяга, туляга; валацуга і зладзюга і пад. Валацужыць, валацужнік, валацужніцтва да валацуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сцень ’прывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́цца ’бадзяцца, цягацца, валачыцца; валяцца’ (Шат., Касп., Нас., Янк. Мат., Бір. Дзярж., Гарэц., Бяльк.), ’валяцца’ (Жд.: бадзялася скошаная трава). Слова няяснага паходжання. Параўн. рус. дыял. (зах.) бодя́ться ’тс’, польск. дыял. badziać się, bodziać się ’бадзяцца’ (Карловіч: z Litwy). Даль выказвае (з запытаннем) не вельмі пэўную думку аб паходжанні ад бода́ть ’калоць, біць рагамі’. Магчыма, што гэта дзеяслоў экспрэсіўнага паходжання. Не выключаецца, што ёсць сувязь з бадзя́ць ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак); пэцкаць’ (гл.), укр. гуц. ба́дити (абба́дити) ’знайсці’ (*baditi < *ob‑vaditi да *vada ’перашкода’; першапачаткова ’знайсці, перамагаючы перашкоды’ → ’шукаць, хадзіць шукаючы’ → ’бадзяцца’). Параўн. і палес. бада́ццэ ’пераадольваць цяжкасці; перабівацца’ (Лысенка, ССП). Тады ў бадзя́цца — экспрэсіўная палатальнасць (замест бада́цца). Наўрад ці ёсць сувязь з польск. badać się ’дапытвацца, дашуквацца’. Сюды ж бадзя́га ’валацуга’ (Касп., Нас., Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bum

[bʌm]

1.

n., Sl.

1) абібо́к -а m., валацу́га, бадзя́га -і m. & f., гульта́й-я́ m.

2) п’я́ніца -ы m. & f.

3) папо́йка, гуля́нка f.

2.

v.t.

жабрава́ць, прасі́ць

3.

v.i.

цяга́цца (бязмэ́тна), абіва́цца; гультаява́ць, гульта́іць

4.

adj.

малава́ртасны; дрэ́нны; бязва́ртасны; фальшы́вы

bum cheque — чэк без пакрыцьця́

- on the bum

5.

n.

аза́дак -ка m. (у чалаве́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трепа́ться несов.

1. (развеваться, трепыхаться) развява́цца, трапята́цца, матля́цца;

2. (изнашиваться, рваться) разг. трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца;

3. (говорить глупости) груб., прост. пляву́згаць; мянці́ць (мало́ць) языко́м;

4. страд. развява́цца; рва́цца; матля́цца; трэ́сціся; тармасі́цца; ту́зацца; перабіра́цца, кудла́ціцца; цяга́цца, трапа́цца, дра́цца, дзе́рціся; бузава́цца; см. трепа́ть 1, 2, 5, 6.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

tramp

[træmp]

1.

v.i.

1) ця́жка ступа́ць, ту́паць

He tramped across the room in his heavy boots — Ён ту́паў па пако́і у цяжкі́х бо́тах

2) тапта́ць

He tramped on the flowers — Ён патапта́ў кве́ткі

3) ісьці́, маршырава́ць

Soldiers tramped through the street — Салда́ты прамаршырава́лі па ву́ліцы

4) бадзя́цца, цяга́цца, валачы́ся

2.

n.

1) ту́пат -у m.

2) пахо́д -у m.

3) бадзя́га, валацу́га -і m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)