цяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

1. Валачыся па зямлі.

Ланцуг цягаўся па зямлі.

2. Хадзіць дзе-н., куды-н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы.

Ц. па хатах.

3. Неаднаразова хадзіць, ездзіць куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.

Ц. па судах.

4. з кім, за кім. Заляцацца да каго-н.; быць у інтымных адносінах з кім-н. (неадабр.).

5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н. Дзе табе з ім ц.!

Цягацца за чубы (разм.) — біцца.

|| зак. пацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяга́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. цяга́юся цяга́емся
2-я ас. цяга́ешся цяга́ецеся
3-я ас. цяга́ецца цяга́юцца
Прошлы час
м. цяга́ўся цяга́ліся
ж. цяга́лася
н. цяга́лася
Загадны лад
2-я ас. цяга́йся цяга́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час цяга́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цяга́цца несов.

1. (тянуться по земле) волочи́ться;

2. таска́ться, броди́ть;

3. скита́ться;

4. с чем-л. (носить с собой без надобности) таска́ться;

ц. з мяшко́м — таска́ться с мешко́м;

5. разг. (ухаживать) таска́ться; волочи́ться;

6. (соперничать, состязаться в чём-л.) тяга́ться;

дзе табе́ з ім ц.! — где тебе́ с ним тяга́ться!;

7. страд. таска́ться; волочи́ться; см. цяга́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Валачыся па зямлі. Канец ланцуга цягаўся па зямлі.

2. Хадзіць дзе‑н., куды‑н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы. Уладзя пабыў у .. [цёткі] два дні, а пасля пайшоў цягацца па Слуцку цэлымі суткамі. Чорны. [Колас:] — Хлопцы мы былі смелыя. Цягаліся па лесе, заходзілі далёка ад сядзібы. Лужанін. // Хадзіць следам за кім‑н. Увабраўшы ў плечы галаву, .. [гаспадар] цягаецца з кульбай за намі і, здаецца, не толькі на зямлі, але і пад зямлёю ўсё бачыць. Бажко. Ходзіць па дварэ Марыля, бядуе-гаруе, дзеткі за ёй цягаюцца, плачуць... Нікановіч.

3. Шмат разоў хадзіць, ездзіць куды‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. справе. [Жагула:] — Што вы гэта кажаце, пане Свідэрскі! Як малы ўсё роўна! Буду я з мужыком па судах цягацца, сябе сарамаціць! Крапіва.

4. з чым. Насіць, вазіць з сабой што‑н., пастаянна мець пры сабе. Каб лішне не цягацца з мукой ды з розным другім харчам, [дзед Астап і Міколка] рашылі аднесці іх .. да маці. Лынькоў.

5. з кім, за кім. Заляцацца да каго‑н., быць у інтымных адносінах з кім‑н. [Зіна:] Успомні, што ты дазваляла сабе і яму, калі ён цягаўся за табой! [Гэля:] А што асаблівага дазваляла? Губарэвіч. [Коля:] — А яна [дзяўчына] сабе ўхмыляецца, цягаецца з кожным. Мыслівец.

6. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім‑н. [Балуеў:] — Дзе ўжо гэтаму пустазвону Калатухіну цягацца з Мясніковым. Гурскі.

7. Рабіць, працаваць. А пападалася там скварка, Была між імі чуць не сварка: — Бяры, Антось! — Я намакаўся, Бяры, брат, ты: ты больш цягаўся. Колас. Ад світання да змяркання Льецца пот: працуй, цягайся, За ўсё бульбай аддувайся. Васілёк.

8. Даглядаць каго‑н., няньчыць; пасвіць. Ёй [Дуні] ужо як жонцы шафёра неяк сорамна было цягацца з цялятамі. Ракітны.

9. Біцца з кім‑н., цягнучы за што‑н. Ці не ўчора з табой [аднакашнік] цягаліся За чубы ля кастроў лугавых? Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацяга́цца гл. цягацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таска́ться несов.

1. (тащиться по земле) цяга́цца; валачы́цца, валачы́ся;

2. (ходить без дела) разг. цяга́цца, валачы́цца, бадзя́цца;

3. разг. (ухаживать) цяга́цца, валачы́цца;

4. страд. цяга́цца; валачы́цца; кра́сціся; см. таска́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папацяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Цягацца доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талы́знічаць

цягацца, марнатравіць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. талы́знічаю талы́знічаем
2-я ас. талы́знічаеш талы́знічаеце
3-я ас. талы́знічае талы́знічаюць
Прошлы час
м. талы́знічаў талы́знічалі
ж. талы́знічала
н. талы́знічала
Загадны лад
2-я ас. талы́знічай талы́знічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час талы́знічаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакінуць цягацца, бадзяцца, валачыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тяга́ться

1. (состязаться) разг. цяга́цца (з кім);

2. уст. (оспаривать судом, вести тяжбу) судзі́цца;

3. страд. цяга́цца; см. тяга́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)