Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЦ (Harz),
горны масіў ў Германіі. Працягласць каля 90 км. Выш. да 1142 м (г. Брокен). Складзены з гранітаў, кварцытаў, сланцаў. У рэльефе — платопадобная вяршыня, стромкія схілы, моцна расчлянёныя прытокамі рэк Везер і Эльба. Радовішчы медзі, серабра, свінцу, цынку. Піхтавыя і шыракалістыя лясы, лугі. Перадгор’і ўзараныя. Прыродны парк. Рэзерваты Обергарц, Бодэталь. Кліматычныя курорты: Бланкенбург, Вернігеродэ, Гернродэ і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАКАІ́Т (ад грэч. krokos шафран),
мінерал класа храматаў, храмат свінцу, Pb(CrO4). Прымесі серабра, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі пласціністыя; характэрны крышт. друзы. Бывае таксама зярністым. Колер аранжава-чырвоны. Бляск алмазны. Паўпразрысты. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 5,9—6,1 г/см³. Утвараецца ў зоне акіслення гідратэрмальных радовішчаў, якія змяшчаюць сульфіды свінцу і залягаюць сярод ультраасноўных парод. Каштоўны калекцыйны мінерал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТА́З,
мінерал падкласа простых вокіслаў, адна з трох паліморфных мадыфікацый рутылу (TiO2); прымесі жалеза, цынку, ніобію. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер зеленавата-жоўты, буры, чорны. Бляск алмазны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,9 г/см³. Пры награванні да 620—650 °C пераходзіць у рутыл. Другасны акцэсорны мінерал: адзінкавыя зерні ў пегматытах, сланцах, у россыпах, баксітах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАНЖЭРЫ́Т (ад прозвішча франц. мінералога Ш.Буланжэ),
мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы, Pb5Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямліста-чорнага. Бляск металічны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 6,2 г/см³. Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі свінцу, карбанатамі і кварцам. Руда свінцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКЛАНШЭ́ ЭЛЕМЕ́НТ,
першасны гальванічны элемент, у якім дадатны электрод зроблены з дыаксіду марганцу (з дабаўкай графіту і сажы), адмоўны — з цынку, а электралітам служыць водны раствор хларыду амонію або іншых хларыдаў (калію, магнію, кальцыю). Пачатковае напружанне 1,4—1,6 В. Л.э. — найб. зручныя хімічныя крыніцы току, выкарыстоўваюцца ў электронных гадзінніках, радыёапаратуры, цацках і інш. Вынайдзены ў 1865 франц. вучоным Ж.Лекланшэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС-КРЫ́СТЫ (Corpus Christi),
горад на Пд ЗША ў штаце Тэхас. Засн. ў 1838. Каля 360 тыс.ж. (1990, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Аэрапорт. Марскі порт пры ўпадзенні р. Нуэсес у Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Цэнтр здабычы і перапрацоўкі нафты і прыроднага газу. Нафтахім. прам-сць, вытв-сць нафтавага абсталявання. Выплаўка алюмінію і цынку. Ун-т. Прыморскі клімат, курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎНТ-А́ЙЗА — ХІ́ЛТАН (Mount Isa, Hilton),
медна-поліметалічны гарнарудны раён у Аўстраліі (штат Квінсленд); адзін з буйнейшых у свеце. Паклады Маўнт-Айза распрацоўваюцца з 1931. Агульныя запасы медна-калчаданных руд 141,5 млн.т (медзі Cu 3—3,8%), серабра-свінцова-цынкавых руд 92,6 млн.т (цынку Zn 6,3—9,6%, свінцу Pb 5,5—7,7%, серабра Ag 62—180 г/т). Цэнтр — г. Маўнт-Айза.