ВАЛЬФРАМІ́Т,
мінерал класа вальфраматаў (Fe, Mn) [WO4]. Іншы раз прымесі цынку, магнію, танталу, ніобію. Разнавіднасці: гюбнерыт MnWO4 і ферберыт FeWO4. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Масіўныя зярністыя агрэгаты. Колер цёмна-шэры або карычняваты да чорнага. Бляск металічны, алмазны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)