Мы́за1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).
Мы́за2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус.мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст.mõiz, водск.mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск.moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус.мы́за ’тс’ або лат.muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гуркі (хутар, Вілейскі р-н) 4/88
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Куцень (хутар, Чэрвеньскі р-н) 11/629
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нова-Мацеева (хутар, Барысаўскі пав.) 9/318
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пясчына (хутар, Шчучынскі р-н) 2/84
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІГНА́ЦЬЕЎ (Яўген Аляксеевіч) (н. 11.11.1936, в. Лісіна Гарахавецкага р-на Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. мастак кіно, жывапісец, кніжны графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1962). У 1962—95 на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 1987—93 гал. мастак). Мастак-пастаноўшчык фільмаў «Полымя» (1974), «Людзі на балоце» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1984), «Чужая бацькаўшчына» (1983, з А.Верашчагіным), «Радуніца» (1985), «Мяне завуць Арлекіна» (1987), «Пад небам блакітным» (1988), «Усё наперадзе» (1990) і інш. Аўтар ілюстрацый да твораў В.Быкава, В.Вольскага, К.Станюковіча, А.Якімовіча; жывапісных работ «Нацюрморт», «Партрэт бабулі» (абодва 1986), «Цёплы вецер», «Змрок», «Мой свет», «Успаміны», «Беларускія журавіны» (усе 1990-я г.), «Прыезд на хутар» (паводле кінафільма «Людзі на балоце», 1994) і інш.
Я.Ігнацьеў. Прыезд на хутар (паводле кінафільма «Людзі на балоце»). 1994.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хутаро́к, ‑рка, м.
Памянш.дахутар. На другі дзень, раніцай, на невялікім хутарку.. [Грэчку] удалося дастаць крыху хлеба.Мележ.Насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Добры Ток (хутар, Мядзельскі р-н) 11/119
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Максім Мінавіч) (1902, б.Хутар Кіжын Бабруйскага пав. — 17.2.1943),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на тэр. Брэсцкай вобласці ў Вял.Айч. вайну. У 1928—41 старшыня калгасаў, дырэктар МТС у Парыцкім, Койданаўскім, Целяханскім р-нах. З вер. 1941 у партызанах, з канца 1942 сакратар Ганцавіцкага падп. РК КП(б)Б. Загінуў у баі.