У выразе: пад эгідайчыёй — пад чыім‑н. заступніцтвам, кіраўніцтвам. Асабліва стараўся прафесар Платон Рунін, найбольш заядлы са славянафілаў універсітэта.. Дагаварыўся, урэшце, да таго, што толькі пад эгідай моцнага славянін адчувае раскошу і замілаванне.Караткевіч.
[Ад грэч. aigis, aigidos — назва шчыта бога Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éndlich
1.advурэ́шце, нарэ́шце
2.a
1) канчатко́вы; абмежава́ны
2) доўгачака́ны
3) кане́чны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.
Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана.Куляшоў.[Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога...М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.
Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася...Сачанка.Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́р, ‑а, м.
Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле.Пестрак.Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайхана́, ‑ы, ж.
Чайная (у 1 знач.) у краінах Сярэдняй Азіі і ў Іране. Падышах памаленьку праз горад ідзе, на сады пазірае, на розных людзей. Як працуюць яны, як гуляюць яны... Так, урэшце, дайшоў да адной чайханы.Дубоўка.Па лепшай зурне ў чайхане Вас прывітаюць там [у кішлаках].Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм.
1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка.Быкаў.
2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог.Дубоўка.
засту́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць стукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую.Колас.Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка.Быкаў.Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлама́цца, ‑ломіцца; зак.
Зламацца, надламацца знізу. Ножка крэсла падламалася. □ Крылы [лебедзя] урэшце падламаліся, Галава ў ваду апусцілася.Багдановіч.// Падагнуцца ад слабасці, стомы і інш. (звычайна пра ногі). Лежачы ў кювеце, .. [Галя] бачыла, як гарэлі машыны, бачыла, як у аднаго салдата, што адбягаў ад машыны, падламаліся ногі, і ён упаў на брук.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перало́м, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераламаць (у 1, 4 знач.).
2. Месца, дзе перабіта, зламана што‑н. Няроўны пералом.
3. Час, момант рэзкіх змен у развіцці чаго‑н. На пераломе. Пералом у жыцці. □ Весткі аб уступленні Японіі ў вайну ўзрушылі .. [Кубэ]. Урэшце намячаецца нейкі пералом у вайне, гэта паскорыць яе канец.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)