1. Зроблены ў выглядзе кратаў. Проста пад другі паверх замка вёў уваход-скляпенне, яго перагароджвалі жалезныя крацістыя вароты.Місько.// Які нагадвае краты. Крацістая арматура бетоннага шлюза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНЫ КАНА́Л,
ізаляваны пераход паміж прыстасаваннямі пнеўмааўтаматыкі, які мае адзін уваход і адзін выхад і забяспечвае перадачу пнеўмасігналаў на адлегласць. У якасці П.к. выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя або метал. трубаправоды, што злучаюць паміж сабой пнеўматычныя прыстасаванні і прылады. Пры канструяванні прыстасаванняў з асобных пнеўмаэлементаў П.к. робяць таксама ў пласцінах (пячатных платах), на якіх замацоўваюцца пнеўмаэлементы. Такі мантаж надае прыстасаванням кампактнасць, памяншае працягласць каналаў і павышае іх надзейнасць.
польскі акцёр, драматург. Удзельнік паўстання 1794. Працаваў у Львове, з 1797 у Варшаве, дзе выдаваў гумарыст. часопісы, выступаў у Нац. т-ры, для якога перакладаў і перарабляў камедыі з замежных моў. Аўтар папулярных камедый і вадэвіляў «Гавал на месяцы» (1805), «Палац Люцыпара» (1811), «Уваход у Літву» (1812), «Аматары дукатаў», «Гультаі» (абодва 1813), «Гувернёр» (1816), «Старапольскі шляхціц» (1821) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРАТРО́Н [ад грэч. thyra дзверы, уваход + (элек)трон],
трохэлектродная газаразрадная прылада з сеткавым кіраваннем момантам запальвання дугавога ці тлеючага несамастойнага разраду. Мае напальны ці халодны катод (у залежнасці ад віду разраду). Пасля ўзнікнення эл. току паміж катодам і анодам сетка страчвае кіравальныя ўласцівасці. Для тушэння разраду аноднае напружанне зніжаецца да значэння, меншага за напружанне гарэння разраду. Вынайдзены амер. вучоным А.Халам (1929). Найб. пашыраны індыкатарныя Т. (гл.Газаразрадныя індыкатары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУМ,
у некаторых паўночных народаў лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, лямцам і інш. Унутры знаходзіўся ачаг, месцы для спання, уваход завешваўся шкурамі або грубай тканінай. Дыяметр Ч. па падлозе 3—8 м, па падлогу слалі бяросту, цыноўкі з лазовых дубчыкаў ці сухой травы, зверху — аленевыя шкуры. З пераходам качавых народаў да аселасці выйшаў з ужытку або выкарыстоўваецца як часовае жыллё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
За́ступ ’рыдлёўка, жалязняк’. Рус., укр.за́ступ ’тс’. Польск.zastup ’тс’ (з рус.; Дарашэўскі, 10, 795), zastęp ’група людзей’, ’ахоўны вал’, серб.-луж.zastup ’уваход’, чэш., славац.zástup ’мноства, група людзей, наогул нейкіх элементаў’, славен.zastòp ’уваход’, ’прадстаўніцтва’, ’розум, сэнс’. Ст.-слав.застѫпъ ’дапамога, абарона; натоўп’. Ст.-рус.заступъ ’абарона’ (XII ст.), ’рыдлёўка’ (XVI ст.). Верагодна, што бел. і ўкр.заступ ’рыдлёўка’ з рус., дзе значэнне тлумачыцца тым, што пры працы з гэтым відам лапаты на яе наступаюць нагой. Таму бязафіксны наз. ад заступати (гл. ступаць). Шанскі, 2, З, 66–67; Праабражэнскі, 2, 408.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прапі́л
(англ. propyl, ад гр. propylon = уваход)
аднавалентны радыкал прапану, адзін з алкілаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)