АНТАНЕ́НКА-ДАВІДО́ВІЧ (Барыс Дзмітрыевіч) (5.8.1899, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 9.5.1984),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. асветы (1923). Падзеі рэвалюцыі 1917, грамадз. вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зб-ках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), зб. апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыст., літ.- і мовазнаўчых артыкулаў (зб-кі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970). Рэпрэсіраваны ў 1935, рэабілітаваны ў 1956. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1992 (за зб-кі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНАВІЧ ((Vojnovič) Іва) (9.10.1857, г. Дуброўнік, Харватыя — 30.8.1929),
харвацкі пісьменнік. Адзін з буйнейшых прадстаўнікоў югаславянскай драматургіі канца 19 — пач. 20 ст. Скончыў юрыд.ф-т Заграбскага ун-та (1880). У 1907—11 літ. кіраўнік Харвацкага нац.т-ра (Заграб). Друкаваўся з 1880. Аўтар зб-каў навел («Пяром і алоўкам», 1884), вершаў і эсэ («Акорды», 1917), аповесці «Ксанта» (1886). У драмах «Эквіноцый» («Калі дзень роўны ночы», 1895), «Дуброўніцкая трылогія» (1902), «Маскарад на паддашшы» (1922) адлюстраваў працэс адмірання традыцый горада-рэспублікі Дуброўнік і выраджэння арыстакратыі. Ідэі яднання сербаў, харватаў і славенцаў адбіліся ў драмах «Смерць маткі Югавічаў» (1907), «Уваскрэсенне Лазара» (1913). Разнастайная тэматыка, сінтэз рэалізму і мадэрнізму, арыгінальныя пошукі ўласцівыя п’есам «Psyche» (1889), «Пані са сланечнікам» (1912), «Imperatrix» (1919).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БАЦ ((Kabatc) Эўгеніюш) (н. 11.1.1930, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
польскі празаік і перакладчык. У 1967—73 супрацоўнік польск пасольства ў Рыме. Друкуецца з 1950. У зб.апавяд. «П’яны анёл» (1957), аповесцях «Занадта многа сонца» (1959), «Раманс» (1960), «Адзінаццатая запаведзь» (1965), «Адпачынак у высокай траве» (1968), «Выкраданне Джульеты» (1974) сац.псіхал. праблемы сучаснага яму пакалення. Аповесці «Патрыцыя, ці Аб каханні і мастацтве ў асяродку ночы» (1975), «Аўтастрада сонца» (1979) прысвечаны Італіі. Аўтар фантаст. аповесці «Смерць працаўніка ў атэлі «Savoy» (1985). Тэматыка асобных твораў звязана з Беларуссю. Пераклаў на польск. мову аповесць «Трэцяя ракета» В.Быкава, раман «Людзі на балоце» І.Мележа. Аўтар успамінаў пра Мележа «Сонца ў вачах» (1979). На бел. мову творы К. перакладалі Я.Брыль, В.Рагойша, А.Клышка, П.Стэфановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́САК ((Nossack) Ганс Эрых) (30.1.1901, г. Гамбург, Германія — 2.11.1977),
нямецкі пісьменнік. Скончыў Іенскі ун-т. Друкаваўся з 1945. Зазнаў уплыў Ф.Дастаеўскага, філасофіі экзістэнцыялізму, эстэтыкі экспрэсіянізму і сюррэалізму. Антыфаш. тэматыка, праблемы асобы і грамадства, раз’яднанасці людзей, прызначэння мастака, «твару» і «маскі» ў раманах «Не пазней лістапада» (1955), «Спіраль» (1956), «Справа д’Артэза» (1968), «Украдзеная мелодыя» (1972), «Шчаслівы чалавек» (1975) і інш. Аўтар зб. аповесцей і апавяд. «Інтэрв’ю са смерцю» (1948), артыкулаў і эсэ, п’ес, рэпартажаў. Яго творы адметныя вастрынёй сюжэтаў, аналітычнасцю кампазіцыі, парабалічнасцю, спалучэннем канкрэтыкі з умоўнасцю, багаццем сатыр. палітры.
Тв.:
Рус.пер. — Спираль;
Дело д’Артеза;
Рассказы и повесть. М., 1983.
Літ.:
Затонский Д. В наше время. М., 1979;
Топер П. Д’Артез наших дней: современность в романе Г.Э. Носсака // Топер П. Овладение реальностью. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДРЫЧЫК ((Andričik) Юрай) (н. 22.4.1937, в. Бежаўцы Міхалаўскага р-на, Чэхія),
славацкі паэт і перакладчык. Скончыў Ін-трус. мовы і л-ры ў Празе (1960). Аўтар зб-каў паэзіі «Узыходжанне на зямлю» (1970), «Глухія зычныя» (1973), кн. апавяданняў для дзяцей «Павой» (1976). Асн.тэматыка творчасці — хараство і багацце роднай зямлі, духоўнае жыццё сучасніка. Перакладае з рус., бел., укр., польск., чэшскай моў на славацкую. У яго перакладзе з бел. мовы выйшлі кн. паэзіі «Глыток вады» М.Танка (1975), «Так лёгка крочыш» П.Макаля (1982), аповесць «Лонва» І.Пташнікава (1980), зб-кібел. паэзіі «Моваю сэрца» (1977, разам з Г.Крыжанавай-Брынзавай) і бел.нар. казак «Чароўная дудка» (1982). Асобныя вершы бел. паэтаў у перакладзе Андрычыка ўвайшлі ў анталогію «Жыццё супраць смерці» (1980), «Анталогію савецкай паэзіі XX стагоддзя» (Т. 1—2, 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЕ́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
невялікая група песень летняга цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці. К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана-прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бокам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»). Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́НА (Антось) (сапр.Міцкевіч Міхаіл Міхайлавіч; 13.7.1897, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 25.10.1991),
бел. пісьменнік, публіцыст, перакладчык, педагог. Брат Я.Коласа. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1917). Жыў на хутары Смольня і займаўся сельскай гаспадаркай. У час ням. акупацыі працаваў інспектарам школ. У 1944, баючыся рэпрэсій, выехаў на Захад — спачатку ў Чэхаславакію, потым у Зах. Германію. Жыў у лагеры для перамешчаных асоб, працаваў інспектарам пачатковых бел. школ, якія дзейнічалі ў лагерах. Выдаў каля дзесятка чытанак. У 1950 пераехаў у Нью-Йорк, дзе працаваў настаўнікам бел. школы, вартаўніком цвінтара. З 1952 да пач. 1960-х г. рэдактар газ. «Беларус», у 1970—81 — час. «Голас царквы». Літ. дзейнасць пачаў у 1917 («Як Мікіта бараніў сваіх», разам з Я.Лёсікам). Тэматыка яго апавяданняў і фельетонаў — жыццё сялян, семінарыстаў, фарміраванне нац. самасвядомасці беларусаў. У 1960-я г. пераклаў з царк.-слав. на бел. мову тэксты малітваў, богаслужэнняў, Евангелля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХУ́ТА (Яраслаў Сільвестравіч) (8.3. 1930, в. Мілейкі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 20.3.1996),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1949—52), скончыў Мінскую Вышэйшую парт. школу (1973). Працаваў у раённых, рэсп. газетах, на Бел. тэлебачанні, у час. «Вожык», «Родная прырода». Друкаваўся з 1946. Пісаў вершы і прозу. Асн. тэмы твораў — чалавек і прырода, прыгажосць роднай зямлі, каханне. Адметнасць прозы — лірызм, паэтычнасць (зб. «Ты пайшла ў сонца», 1973). Краязнаўчая тэматыка, эцюды пра родны край, яго славутых людзей у кн. «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1992), «Пад высокім сонцам» (абедзве 1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989), «Крыніца ёсць у родным краі...» (1992). Дасціпнасцю і займальнасцю адметныя кн. для дзяцей «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Перапёлачка» (1979). Гумарыстычныя і сатыр. апавяданні, гумарэскі, фельетоны ў кн. «Мудрая цялушка» (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЯ́ЕЎ (Станіслаў Юр’евіч) (н. 27.11.1932, г. Калуга, Расія),
расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т(1957). З 1962 працаваў у час. «Знамя», Маскоўскай пісьменніцкай арг-цыі, з 1989 гал. рэдактар час. «Наш современник». Друкуецца з 1956. У паэт. зб-ках «Землепраходцы» (1960), «Завея заходзіць у горад» (1966), «Начная прастора» (1970), «Глыбокі Дзень» (1978), «Возера Безыменнае» (1983), «Маці — сырая зямля» (1988), «Вышэйшая воля» (1992) і інш. выяўляе адвечныя сувязі чалавека з прыродай, гісторыяй. Паэмы «Калужская хроніка» (нап. 1968—87), «Карабахская хроніка» (нап. 1973), «Сонечныя ночы» (нап. 1978), «Рускія сны» (нап. 1986) і інш. — спроба сінтэзу прозы і паэзіі ў паэме. Аўтар рамана «Сяргей Ясенін» (1995, з сынам С.Куняевым), зб. прозы і публіцыстыкі «Сярод шумнага балю» (1996), крытычных артыкулаў і інш. У некаторых творах бел.тэматыка. Асобныя вершы К. на бел. мову пераклаў П.Макарэвіч. Дзярж. прэмія Расіі 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЛАЦКА-ВІ́ЦЕБСКАЯ ДАЎНІНА́»
(«Полоцко-Витебская старина»),
выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшла 3 т. (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асн.тэматыка — гісторыя Полацка-Віцебскага краю 9—19 ст. і дакументы аб вайне 1812. Надрукаваны артыкулы А.П.Сапунова «Гістарычны нарыс Віцебскай Беларусі» (т. 1), «Сказанні ісландскіх ці скандынаўскіх саг аб Полацку, князях полацкіх і р. Заходняй Дзвіне» (т. 3), Дз.С.Леанардава «Полацкі князь Усяслаў і яго час» (т. 2, 3), П.М.Красавіцкага «Помнікі царкоўнай даўніны Полацка-Віцебскага краю і іх захаванне» (т. 1), І.Я.Мітрошанкі «Езуіты ва ўсходняй частцы Беларусі з 1579 да 1772 года» (т. 2) і інш. Пра падзеі вайны 1812 на Віцебшчыне змяшчаліся матэрыялы, якія захоўваліся ў Віцебскім губ. архіве, асабістых архівах нашчадкаў удзельнікаў тых падзей і з інш. крыніц. У выданні асвятляліся падзеі навук., культ. і грамадскага жыцця Віцебшчыны. Рэгулярна змяшчаліся справаздачы пра дзейнасць мясц. архіўнай камісіі.