тэма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм.

Гістарычная т.

|| прым. тэматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэма́тыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. тэма́тыка
Р. тэма́тыкі
Д. тэма́тыцы
В. тэма́тыку
Т. тэма́тыкай
тэма́тыкаю
М. тэма́тыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэма́тыка ж. тема́тика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм. Тэматыка даследаванняў. Былінная тэматыка. □ Тэматыка лірычных твораў Я. Коласа надзвычай разнастайная. «Беларусь». Рабочая тэматыка займае ўсё большае і большае месца ў творах беларускіх пісьменнікаў. Арабей. Сергіевічу, які ўпершыню браўся за гістарычную тэматыку, хацелася даць трактоўку яе ў народным духу. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэматыка-экспазіцыйны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тэматыка-экспазіцыйны тэматыка-экспазіцыйная тэматыка-экспазіцыйнае тэматыка-экспазіцыйныя
Р. тэматыка-экспазіцыйнага тэматыка-экспазіцыйнай
тэматыка-экспазіцыйнае
тэматыка-экспазіцыйнага тэматыка-экспазіцыйных
Д. тэматыка-экспазіцыйнаму тэматыка-экспазіцыйнай тэматыка-экспазіцыйнаму тэматыка-экспазіцыйным
В. тэматыка-экспазіцыйны
тэматыка-экспазіцыйнага
тэматыка-экспазіцыйную тэматыка-экспазіцыйнае тэматыка-экспазіцыйныя
Т. тэматыка-экспазіцыйным тэматыка-экспазіцыйнай
тэматыка-экспазіцыйнаю
тэматыка-экспазіцыйным тэматыка-экспазіцыйнымі
М. тэматыка-экспазіцыйным тэматыка-экспазіцыйнай тэматыка-экспазіцыйным тэматыка-экспазіцыйных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тема́тика тэма́тыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэматы́чны, -ая, -ае.

1. гл. тэматыка.

2. Прысвечаны якой-н. адной тэме.

Тэматычная выстаўка кніг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв.. -рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім. пашырыцца.

Пляцоўка расшырылася.

2. Павялічыцца колькасна, у аб’ёме; пашырыцца.

Асартымент прадуктаў расшырыўся.

3. Стаць больш шырокім па змесце. паглыбіцца.

Тэматыка дакладаў расшырылася.

|| незак. расшыра́цца, -а́ецца.

|| наз. расшырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыго́дніцтва, ‑а, н.

1. Прыгодніцкая тэматыка. Прыгодніцтву ў творах для дзяцей наогул не шанцуе. «Полымя».

2. зб. Прыгоды. [Лясніцкі:] — Найлепшая кандыдатура для такой справы. Смеласць, кемлівасць, любоў да прыгодніцтва. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ёмны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аб’ёму (у 1 знач.). Аб’ёмнае вымярэнне. Аб’ёмны аналіз. // Які мае трохмерныя паказчыкі. Аб’ёмнае кіно. □ Асабліва яркае ўвасабленне калгасная тэматыка атрымала ў творах круглай аб’ёмнай скульптуры. «Беларусь».

2. Вялікага аб’ёму, памеру. Аб’ёмны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)