кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрова, імя Варашылава і мясц. насельніцтва ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім, Пружанскім р-нах Брэсцкай вобл. 30.8—4.9.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 11-га і 15-га паліцэйскіх палкоў, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода процітанк. гармат. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле, потым без страт адышлі ў суседнія лясы. 4.9.1942 карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНКО́ВІЧ (Сцяпан Сцяпанавіч) (13.5. 1905, в. Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1929 на сав. і гасп. рабоце, з 1939 сакратар Бягомльскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ў тыле ворага, з сак. 1942 у партызанах, камісар атрада, у вер. 1942—снеж. 1943 — партыз. брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б. Пасля вайны на сав. і парт. рабоце. На радзіме перад школай пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЕ́ВІЧ (Аляксей Мікалаевіч) (14.2.1904, в. Астроўна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. — 2.3.1965),
генерал-лейтэнант (1958). Скончыў Маскоўскую артыл. школу (1927), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У Чырв. Арміі з жн. 1920. У Вял.Айч. вайну на Волхаўскім, Ленінградскім, Данскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір артпалка, нам.нач. артылерыі арміі, нам. камандуючага па тыле. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Яска-Кішынёўскай, Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. У 1945—63 у Сав. Арміі, нам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СІКАЎ (Уладзімір Маркавіч) (10.8.1922, в. Мікольск Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.1.1984),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Каўказскім, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Румыніі і Польшчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЫ́РАЎ (Чары) (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНСЕ́ЦКІ (Павел Фёдаравіч) (1915, г. Краснадар, Расія — 27.3.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. З 1938 у ВМФ, служыў на Чарнаморскім флоце. З 1942 у брыгадзе марской пяхоты, удзельнік дэсантных аперацый у Новарасійску, Марыупалі, Таганрогу, Бярдзянску. Старшына 2-й стацці Вансецкі вызначыўся ў час дэсантнай аперацыі ў г. Мікалаеў (Украіна): у ноч на 26.3.1944 атрад дэсантнікаў, у складзе якога быў Вансецкі, па Паўд. Бугу высадзіўся ў тыле ворага ў порце, у няроўным баі за 2 сутак адбіў 18 контратак, нанёс вял. страты жывой сіле ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНЯ́Н (Васіль Васілевіч) (н. 21.2.1924),
расійскі кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1950). Працаваў на Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў. Ставіў пераважна фільмы пра дзеячаў культуры: «Сяргей Эйзенштэйн» і «Усевалад Вішнеўскі» (абодва 1958), «Поль Робсан» і «Зоркі сустракаюцца ў Маскве» (абодва 1959), «Мая Плісецкая» (1964 і 1982), «Аркадзь Райкін» (1967), «Кампазітар Радыён Шчадрын» (1970), «Наш Пушкін» і «Перачытваючы Стасава» (абодва 1974), «Кампазітар Аляксандра Пахмутава» (1977), «На канцэрце Людмілы Зыкінай» (1978); а таксама прысвечаныя Вял.Айч. вайне — «Партызаны. Вайна ў тыле ворага» (1979, Ленінская прэмія 1980), з кінаэпапеі «Вялікая Айчынная...».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЕ́НКА (Ілья Кірэевіч) (28.8.1916, в. Сабалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1988),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Бранскім, Зах., Бел., 2-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення яфрэйтар К. вызначыўся ў 1945 у баях ва Усх. Прусіі: 23 студз. на чале групы разведчыкаў вызначыў у варожым тыле размяшчэнне агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; 29 студз. разведаў шляхі падыходу да нас. пункта Бішафсбург; 8 сак. выявіў рух на шашы варожай пяхоты і аўтамашын, ліквідаваў іх, часткова ўзяў у палон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН (Мікалай Іванавіч) (20.3.1893, пас. Сафіеўка Бранскай вобл., Расія — 26.2.1977),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З 1921 на сав. і парт. рабоце ў Нароўлі, Рэчыцы, Гомелі. У 1941 сакратар Палескага абкома КП(б)Б, з ліст. 1941 на парт. рабоце ў Алтайскім краі. Са жн. 1943 да лют. 1944 у тыле ворага, сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б. У 1944—60 на парт. рабоце. Чл.ЦККПБ у 1949—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ШЧЫК (Міхаіл Трафімавіч) (16.10.1905, в. Була Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 8.2.1973),
дзеяч нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 у Бел. сялянска-работніцкай грамадзе. З 1929 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ, з 1934 — КПЗБ. Тройчы зняволены польск. ўладамі. З 1939 старшыня Слонімскага гарвыканкома. У Вял.Айч. вайну ў Чырв. Арміі, з 1943 у тыле ворага, пам. упаўнаважанага ЦККП(б)Б і БШПР па Баранавіцкай вобл., сакратар Слонімскага падп. РК КП(б)Б, рэдактар падп. газеты «Вольная праца». Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. ВС БССР у 1955—63.