алфавітная сістэма, якая адлюстроўвае фанемны склад грузінскай мовы. Летапіс Грузіі («Картліс цхаврэба») прыпісвае стварэнне грузінскага пісьма цару Фарнавазу (4—3 ст. да н.э.). Некат. навукоўцы звязваюць грузінскае пісьмо з усх.-арамейскім пісьмом эліністычнага перыяду. У выніку хрысціянізацыі Грузіі адбылася трансфармацыя арамейскай асновы пад уплывам грэч. пісьма: мяняўся напрамак пісьма (ад справа налева да адваротнага), парадак літар у алфавіце, уводзіліся знакі для галосных, якія часткова былі запазычаны з грэч. пісьма. Існуе гіпотэза аб удзеле ў стварэнні грузінскага пісьма Месропа Маштоца (гл. ў арт.Армянскае пісьмо). У стараж.-груз. алфавіце было 37 (пазней 38) літар, якія мелі і лічбавае значэнне, у сучасным — 33 (5 для галосных, 28 для зычных). Вял. літары, як правіла, адсутнічаюць. Першыя пісьмовыя помнікі грузінскага пісьма датуюцца 5 ст.н.э. — надпісы ў груз. манастыры ў Палесціне (каля 433) і інш.
У працэсе развіцця ўзніклі 3 асн. формы грузінскага пісьма, якія значна адрозніваліся. Мрглавані (круглае) — устаўнае пісьмо з акруглым абрысам і аднолькавым памерам літар — існавала да 9—10 ст. З яго развілася нусхуры (радковае) — з вуглаватым нахіленым напісаннем і рознымі па вышыні літарамі (было пашырана ў 9—11 ст.). У 10 ст. на аснове нусхуры ўзнікла мхедрулі (грамадзянскае, ці свецкае) таксама з рознай вышынёй літар і круглым абрысам. Да 17 ст. мхедрулі набыло сучасны выгляд, пранікла ва ўсе сферы ўжывання, а з увядзеннем у 1629 кнігадруку канчаткова стабілізавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каўжэ́нь ’шустры, нізкага росту хлопчык, малыш’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; не хапае даных аб яго сувязях і гісторыі. Няясная і яго магчымая зыходная форма. Відаць, мы маем справу з сапсаванай лексемай. Няпэўная дагадка: каўжэнь — гэта трансфармацыя першапачатковага кажан. На Браслаўшчыпе слова кажан ужываецца ў значэнні ’злы, невысокага росту чалавек’. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 358.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг.къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед.крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыяпольск.skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кале́ц ’напарстак’ (Касп.). Магчыма, сюды ж рус.урал.калец ’вяровачная пятля ў варотах, якая служыць запорам’. Няясна, ці сапраўды тут рэгіянальнае ўтварэнне ад кола (гл.), як аб гэтым меркаваў Сцяцко, Афікс. наз., 153, або толькі трансфармацыя шырока вядомай структуры кальцо/кольца. Апошняя форма сведчыць аб магчымых працэсах граматычнага пераасэнсавання пры ўзаемадзеянні розных гаворак. Параўн. яшчэ кальцо.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАФЕСІ́ЙНАЙ АДУКА́ЦЫІ.
Засн. ў 1993 у Мінску на базе Рэсп. ін-та павышэння кваліфікацыі работнікаў нар. адукацыі. У 2003/04 навуч.г. ў ін-це дзейнічаюць: ф-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў прафес. адукацыі; адукац. цэнтры «Індустрыяльна-педагагічны каледж» і «Прафесійна-тэхнічны каледж»; цэнтры развіцця прафес. адукацыі, выхаваўчай работы, інфарм.-аналітычны, вучэбнай кнігі прафес. адукацыі; упраўленні метадычнага забеспячэння прафес.-тэхн. адукацыі і сярэдняй спец. адукацыі; аддзел метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі. Ф-т ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кіруючых і пед. работнікаў навуч. устаноў прафес. адукацыі, а таксама перападрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях: прафес. навучанне, сац. педагогіка, практычная псіхалогія, менеджмент у сферы адукацыі; на базе сярэдняй спец. адукацыі рыхтуюць кадры па спецыяльнасці «прафесійнае навучанне» з кваліфікацыяй «майстар вытворчага навучання». Вядуцца навук. даследаванні па праблемах: развіццё прац. рэсурсаў у сістэме прафес. адукацыі краіны; удасканаленне якасці прафес. адукацыі; кіраўніцтва інавацыйнай дзейнасцю ўстаноў прафес.-тэхн. і сярэдняй спец. адукацыі; распрацоўваюцца канцэпцыі і праграмы развіцця прафес.-тэхн. і прафес.-пед. адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, макеты адукац. стандартаў па розных спецыяльнасцях і інш. Выдаецца час. «Майстэрства». Апублікаваны працы: «Педагагічная сістэма вытворчага навучання ва ўмовах бесперапыннай шматузроўневай падрыхтоўкі» А.Х.Шкляра (1997), «Трансфармацыя прафесійнай адукацыі ў сучасным грамадстве» Э.М.Каліцкага (1997), «Адукацыя на мяжы стагоддзяў» М.І.Латыша (2-е выд. 2000), «Спецыяліст, майстар, прафесіянал: тэорыя і практыка мадэліравання» (2000), «Культура прафесійна-педагагічнай дзейнасці» Л.Л.Молчана (2001), «Праектаванне зместу прафесійнай адукацыі: тэорыя і практыка» М.В.Ільіна (2002), «Асноўныя палажэнні тэорыі прафесійнай адукацыі» (2003) і інш. У ін-це працуюць д-ры пед. навук М.І.Латыш, А.Х.Шкляр, А.Х.Шкляр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бэзг ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). Прасл.*bъzgъ (ст.-чэш.bezh, славен.bezg, серб.-харв.базаг; гл. Махэк, Jména rostl., 221–222; Махэк₂, 52–53) няма ў польскай мове (якая толькі адна можа быць крыніцай запазычання бел. слова). Мяркуем, што бел.бэзг — марфалагічна-фанетычная трансфармацыяпольск.bezd ’тс’ (гл. бэзд), новаўтварэнне з бэзд, заснаванае на ўскосных склонавых формах (фанетычных).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басо́ль1, басо́ля ’віяланчэль, бас, кантрабас’ (БРС, Касп., Янк. БП, Шн.), укр.басо́ля. Бясспрэчна, да бас1, але словаўтварэнне не вельмі яснае. Смаль–Стоцкі (Abriss, 37–38) лічыць, што тут павелічальны суфікс ‑оля.
Басо́ль2 ’фасоля’ (Касп.). Магчыма, трансфармацыя слова фасо́ля, фасо́ль (гл.) з субстытуцыяй ф > б. Не выключаецца і што гэта жартаўлівая ад’ідэацыя да басо́ль1 (*вялікая, круглая фасоля, як басо́ль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
біятрансфарма́цыя
(ад бія + трансфармацыя)
1) змена спадчынных уласцівасцей бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК;
2) пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у іншыя віды;
3) біяхімічнае пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы або больш таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Казе́ка ’мошка; вош’ (Нас.). Утворана ад асновы каз‑ (гл. каза1), словаўтварэнне няяснае: суфікс ек‑а (звычайна рэдка сустракаецца) або трансфармацыя іншых вытворных ад гэтай жа асновы. Матывацыя: наяўнасць зааморфных прыкмет (рожкі, вусікі; паводзіны насякомых); калькаванне або субстытуцыя іншых тэрмінаў ад заонімаў. Слова выглядае як бел. інавацыя: смал.казека ’вош’ нельга аддзяліць ад бел. слова, а ўкр.козяка, якое СРНГ (14, 58) параўноўвае з смал. і бел. словамі, сюды наогул не адносіцца.