wben

*

1.

vt

1) ткаць

2) пле́сці кару́нкі [павуці́ну]

Sptzen ~ — пле́сці кару́нкі

2.

(sich):

sich ~ und wrken — паэт. быць по́ўным жыцця́ і эне́ргіі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

loom

I [lu:m]

1.

n.

1) кро́сны pl. only.

2) тка́цтва n.

2.

v.t.

тка́ць на кро́снах

II [lu:m]

1.

v.i.

1) няя́сна вымалёўвацца, мая́чыць

2) вісе́ць у паве́тры, навіса́ць (пра пагро́зу)

2.

n.

няя́сны абры́с

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

То́ча1 ’від палатна’ (Касп.), рус. то́ча, точина́, то́чиво ’ўсё, што выткана, палатно’. Утворана ад раннепраславянскага дзеяслова *tъktʼi (які папярэднічаў пазнейшаму *tъkatiткаць’, гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 117) і суф. *‑ja (> *tъk‑ja).

То́ча2 ’незамярзаючае месца на рацэ, прамыіна’ (ТС). З прасл. *tok‑ъ (ад *tekti ’цячы’) пры дапамозе суф. *‑ja (*tok‑ja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хітраму́дры, ‑ая, ‑ае.

Які выдзяляецца вынаходлівым розумам. [Іван Пераход:] — Ну, думаю, ты хаця і хітрамудрая, але я перахітру і перамудру цябе!.. І ў першую ж палучку пашыбаваў у кнігарню. Васілёнак. Я не быў такім хітрамудрым, а напісаў папросту і шчыра: «Мой бацька бедны, а да навукі я здольны». Дубоўка. // Які хітра і ўмела прыдуманы, зроблены. Аўгіня.. умела ткаць найпякнейшыя паяскі, з самымі хітрамудрымі ўзорамі: з грабелькамі, падкоўкамі, васількамі. Бядуля. Хітрамудрыя планы адваката лопнулі, як мыльная бурбалка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тклі́вы ’з’едлівы, абразлівы’, ’уразлівы, чуллівы’ (Нас.), ’з’едлівы, зняважлівы, прыкрыў ’далікатны (пра пытанне і пад.)’ (Байк. і Некр.), ’сентыментальны, кранальны’ (Ласт.), тклі́ва ’груба, абразліва, з’едліва’ (Нас.). Рус. дыял. тли́вой, тли́вкой ’чуллівы, раздражняльны’, польск. tkliwy ’чуллівы’, чэш. tklivý ’чуллівы, жалобны, сумны’, славац. tklivý ’тс’. Вытворнае ад ткаць2 (гл.) з суф. ‑лів‑ (< тъкливъ, гл. Фасмер, 4, 65; Борысь, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бало́нка1 ’прамавугольная клетка на матэрыі’ (Касп.), ’кратачка, квадрацік’ (Бяльк.: буду ў балонкі ткаць). Метафарычнае ўжыванне слова бало́нка ’(прамавугольнае) шкло ў акне’ (гл. бало́на1).

Бало́нка2 ’парода сабак’. Рус. боло́нка, укр. боло́нка. Новае запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Bologneser Hündlein, франц. bolonais ’балонскі з Балоньі’. Фасмер, 1, 189; Шанскі, 1, Б, 157. Бел. і ўкр. словы з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykaćткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэксты́ль ‘ткацкія вырабы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘валакно’ (Некр. і Байк., Ласт.). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. textil, франц. textile ‘прадзільны, ткацкі’, што, у сваю чаргу, з лац. textīlis ‘тканы’ > texoткаць’ (Фасмер, 4, 37); паводле Арла (4, 54), у выніку адаптацыі заходнееўрапейскіх слоў і запазычанага рус. тексти́льный ‘тканы’ да лац. textus ‘тканая рэч’, таго ж паходжання, што і тэкст, гл. Параўн. польск. tekstylia ‘тэкстыльныя рэчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткані́на ’тканы матэрыял; тэкстыльны выраб’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Вруб.), тканіна́ ’матэрыя, вытканая ў хатніх умовах’ (шчуч., смарг., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; Ласт.), тка́ніна ’тс’ (астрав., шальч., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ткани́на ’тэкстыль, тканы матэрыял’, рус. дыял. ткани́на ’тс’, польск. tkanina ’тс’, чэш. tkanina ’тс’, славац. tkanina ’тс’, в.-луж., н.-луж. tkanina ’тс’, славен. tkanina ’тс’, серб.-харв. тка̏нина ’тс’, макед. ткаенина ’тс’. Паводле Махэка₂ (644), новыя спецыяльныя тэрміны ў асобных славянскіх мовах. У народнай мове суф. ‑іна можа ўспрымацца як паказчык адзінкавасці, у сувязі з чым узнікаюць новыя тэрміны для называння тканага матэрыялу, напр. тка́нае ’матэрыя, вытканая саматужным спосабам’ (смарг., Сл. ПЗБ), або як сродак, што ўтварае экспрэсіўныя назвы дзеяння тыпу бегані́на, тузані́на, у сувязі з чым у якасці назвы матэрыялу выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі ад ткаць (гл.): тка́нье, тка́нё, тка́ння ’тс’ (ашм., лід., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), тканнё ’агульная назва ўсяго тканага’ (Мат. Маг.), параўн. тка́нне ’ткацтва’ (мсцісл., Жыв. сл.). У аснове слова дзеепрыметнік тка́ны ад ткаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́сткі ’ніткі’ (Мат. Гом.), ’ніткі, адрэзаныя ад красён пасля ткання палатна’ (Інстр. II). Рус. тамб. и́стка ’незатканы астатак асновы пры тканні палатна’, смал. и́стки ’ніткі, адрэзаныя ад красён пасля ткання палатна’, иска кур. ’маленькі маток нітак’, калуж. ’асноўная пража, якая засталася ад палатна’. У ст.-рус. пісьменнасці истка ’вытканая палоска матэрыі, якая выкарыстоўваецца ў якасці аздаблення’ з першай палавіны XVII ст. Утворана ад истъкати ’саткаць, выткаць’ (гл. ткаць.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)